Памяць — бессмяротная…

Памяць — бессмяротная…

medal vrychenie

У часа ёсць свая памяць — гэта гісторыя. І таму чалавецтва памятае аб жудасных трагедыях, якія ўскалыхалі планету ў розныя эпохі. Сёлета мы будзем адзначаць 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 69-ю гадавіну Вялікай Перамогі. Але рэха Вялікай Айчыннай вайны, якая забрала мільёны чалавечых жыццяў, і сёння хвалюе нашы душы. Каб не дапусціць паўтарэння той страшнай трагедыі, мы павінны памятаць і перадаць будучым пакаленням нават тое, чаго ніколі не бачылі. Мы не маем права забываць, каму абавязаны сваім жыццём і нашым мірным сёння…   Асаблівай старонкай Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца 27 студзеня 1944 года — дзень поўнага вызвалення зраненага, знясіленага горада Ленінграда ад фашысцкай блакады. Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю горада і яго жыхароў: амаль 900 дзён смерці, голаду, холаду, роспачы і мужнасці. Але ленінградцы выстаялі, не здаліся ворагу, перамаглі. Увесь свет ведае цану гэтай перамогі і значэнне слоў “блакада”, “Ладага”, “дарога жыцця”.
На мінулым тыдні на базе гімназіі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўручэнню памятнага знака Санкт-Пецярбурга “У гонар 70-годдзя поўнага вызвалення Ленін-града ад фашысцкай блакады” жыхарцы нашага раёна Галіне Міхайлаўне Бураковай, перажыўшай блакаду, Звяртаючыся да яе і вучняў гімназіі, старшыня      раённага выканаўчага     камітэта Уладзімір Піскіжаў адзначыў, што гэтае мерапрыемства з’яўляецца пацвярджэннем нашай вялікай        удзячнасці людзям старэйшага пакалення за мужнасць і стойкасць, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў нагадаў прысутным аб жахах блакаднага Ленінграда: і аб памершых на вуліцах горада, і аб 125 блакадных грамах хлеба… Для большай перакананасці Уладзімір Уладзіміравіч параўнаў сёлетнюю зіму з блакаднымі зімамі, падкрэсліўшы, што аднагодкі прысутных вучняў у такое ж халоднае надвор’е не мелі нават цёплага адзення, жылі ў памяшканнях, якія не ацяпляліся, адсутнічала электрычнасць. А самае страшнае — яны заўсёды хацелі есці… Але знясіленыя ленінградцы верылі ў Перамогу і вельмі хацелі жыць. Кожны дзень з пражытых імі каля 900 блакадных дзён стаў сімвалам іх гераізму, адвагі і стойкасці.
— Час няўмольны, — адзначыў старшыня райвыканкама, — людзей, заваяваўшых для нас мірнае жыццё, становіцца ўсё менш. У нашым раёне сёння пражывае ўсяго 39 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку — адна блакадніца. Мы павінны акружыць іх сваімі клопатам і ўвагай — гэта тое нямногае, што можам зрабіць для іх у знак нашай бясконцай удзячнасці і павагі.
Уладзімір Піскіжаў заўважыў, што вучні гімназіі ўшаноўваюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, і, звяртаючыся да рабят, падкрэсліў, што патрэбна працягваць работу ў гэтым накірунку, а таксама цаніць тое, што маем, і што будучае Беларусі — у іх руках. Ён узгадаў падзеі, што адбываюцца ва   Украіне, і адзначыў імкненне беларусаў жыць у міры і згодзе паміж сабой і з суседзямі.
Кіраўнік раёна пажадаў Галіне Міхайлаўне Бураковай здароўя, дабрабыту, увагі родных і блізкіх і ўручыў памятны знак.
Г.М.Буракова падзялілася з прысутнымі сваімі ўспамінамі. На пачатак вайны ёй было ўсяго 4 гады, малодшай сястры — 3, брату — 1 год чатыры месяцы. Бацька ваяваў, быў удзельнікам абароны Ленінграда, а маці разам з дзецьмі давялося прайсці праз усё пекла блакады. Самага малодшага не ўдалося выратаваць — памёр яшчэ ў пачатку вайны.
Да 18-ці год Галіна Міхайлаўна жыла ў Ленінградзе. Потым па камсамольскай пуцёўцы разам з мужам трапіла ў г.Бійск, адтуль — у г.Ташкент, дзе пражылі 40 год. Нарадзілі і выхавалі тры дачкі. Здаецца, нічога больш і не патрэбна: дзеці дарослыя, жыць ёсць дзе, але… Так званыя ліхія 90-ыя ўнеслі свае карэктывы ў размеранае жыццё сям’і Бураковых. Было вырашана пакінуць Ташкент і пераехаць у Бабруйск, дзе на той час пражывала адна з дачок. Такім чынам, у 1998 годзе былыя ленінградцы апынуліся ў Бабруйску, а ў 2000 г. пераехалі ў в.Букіно Кіраўскага раёна, дзе і сёння жыве наша гераіня. Дзве дачкі жывуць у Бабруйску, адна — у Глускім раёне. Дзеці і ўнукі — жаданыя госці ў доме. 7 лютага Г.М.Буракова адзначыць сваё 77-годдзе. Мы жадаем ёй доўгага і шчаслівага жыцця, моцнага здароўя, разумення родных і блізкіх.
Вучні гімназіі прачыталі пранікнёныя радкі пра жыхароў блакаднага Ленінграда, якім давялося прайсці праз неймаверныя выпрабаванні. Гімназісты паабяцалі быць сумленнымі і справядлівымі,  зрабіць усё, каб вайна ніколі не паўтарылася.
Удзельнікі мерапрыемства мінутай маўчання ўшанавалі памяць ленінградцаў, якія загінулі ад абстрэлаў і бамбёжак, памерлі ад голаду і холаду, перанеслі нечалавечыя пакуты.
Кажуць “Без мінулага — няма будучага”. У гэтых словах — вялікі сэнс. Каб нашы дзеці былі здольныя зразумець чужое гора, адчуць чужы боль, маглі спачуваць, ім неабходна ведаць аб гераічным мінулым сваіх продкаў.
Галіна РУСЕЦКАЯ,
намеснік
дырэктара гімназіі
па выхаваўчай рабоце.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024