З любоўю да роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаўся 21 лютага. Гэты дзень быў абвешчаны на 30-й Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКО ў лістападзе 1999 г. з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю.
Беларуская мова ўваходзіць у два першых працэнты моў, якія прысутнічаюць у Інтэрнэце, і гэта сведчыць аб яго сучаснасці і запатрабаванасці, як паведаміў БЕЛТА дырэктар філіяла “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лукашанец. Згодна інфармацыі венгерскага даследчыка, на якую спаслаўся вучоны, зараз у Інтэрнэце выкарыстоўваецца толькі 3,6% жывых моў, астатнія ж 96,4% моў планеты для Сусветнай павуціны фактычна не існуюць. І тое, што беларуская мова ўваходзіць у 2 першых працэнты моў, прысутнічаючых у інтэрнэт-сферы, — цікавы і паказальны факт, бо яна належыць да групы моў, не самых распаўсюджаных у свеце.
З цікавасцю вывучаюць родную беларускую мову вучні СШ №1 райцэнтра пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Т.В.Гаўрыленка (на здымку). Больш грунтоўна рабіць гэта дапамагае адпаведна аформлены кабінет.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.