«Ачысцім планету ад смецця!»

smette

Вучні Любоніцкай СШ разам са сваімі настаў-нікамі прынялі актыўны ўдзел у абласным этапе рэспубліканскай акцыі “Ачысцім планету ад смецця!”. Трэба адзначыць, што рабяты адразу падтрымалі ідэю навядзення чысціні і парадку на вуліцах аграгарадка Любонічы. Бо кожны чалавек марыць жыць у прыгожым, а, галоўнае, чыстым месцы. І няхай мы прыбралі ад смецця толькі маленькую частку нашай вялікай планеты, галоўнае — пачатак добрым справам пакладзены. Для ўсіх важна — не страціць жаданне працягваць работы па навядзенні чысціні і парадку, не заставацца раўнадушным да гэтай агульнай справы.
Правёўшы гэтую акцыю, рабяты нашай школы пераканаліся, што сталі на крок бліжэй да рэалізацыі пастаўленай мэты, і спыняцца на дасягнутым не збіраюцца.
Хацелася б звярнуцца да жыхароў нашага раёна з заклікам: “Не засмечвайце вуліцы, грамадскія месцы адпачынку, дзіцячыя пляцоўкі і ўвогуле сваю малую радзіму!”. Толькі разам мы зробім наш край прыгожым і ўтульным!
Анастасія
КАШУБСКАЯ,
вучаніца
Любоніцкай СШ,
сакратар пярвічнай арганізацыі
ГА “БРСМ”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.