Плённай працай славіцца наш край!

Плённай працай славіцца наш край!

predsedatelitrudom

 

У мінулую пятніцу ў раённым Доме культуры былі падведзены вынікі работы галін народнай гаспадаркі раёна за 2013 год, звераны планы на год бягучы, ушанаваны перадавікі вытворчасці.
З самага ранку на плошчы імя Кірава горада гучала музыка, тут жа сельскія Саветы дэпутатаў раёна размясцілі свае прыгожыя сялянскія падвор’і. Пад спевы калектываў мастацкай самадзейнасці гаспадары запрашалі ўсіх жадаючых пачаставацца рознымі стравамі беларускай кухні, што былі багата прадстаўлены на сталах.
Галоўнымі героямі ўрачыстага сходу, які прайшоў у глядзельнай зале РДК, сталі кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, жывёлаводы, механізатары, паляводы, фермеры, прадстаўнікі сацыяльнай, будаўнічай, жыллёва-камунальнай сфер, а таксама галін адукацыі, аховы здароўя, культуры, праваахоўных органаў — усе тыя, хто сваёй адказнасцю да даручанай справы, добрасумленнасцю і працоўнымі дасягненнямі множаць славу Кіраўшчыны, павышаюць яе дабрабыт і ўносяць важкі ўклад у працвітанне роднай Беларусі.
Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства прысутным быў прадэманстраваны відэафільм аб жыцці і дасягненнях Кіраўшчыны ў мінулым годзе.
Павіншаваць працаўнікоў раёна са святам і раздзяліць з імі радасць урачыстасці прыбылі: кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Круцько, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Шамаль і Мікалай Калтуноў, дырэктар РДУП “Беларусьнафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, прадстаўнік Магілёўскага аблвыканкама па Кіраўскім раёне Аляксандр Саханенка, начальнік упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў, начальнік філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Магілёўскага абласнога ўпраўлення Андрэй Горбель, дырэктар ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкіна крынка” Ігар Кананчук, галоўны спецыяліст ААТ “Бабруйскі мясакамбінат” Уладзімір Іваноў, заснавальнік ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат” Аляксей Саўчук. Акрамя таго, на святочнае мерапрыемства завіталі дэлегацыі Бабруйскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Осіпавым, Клічаўскага раёна — старшынёй райвыканкама Францішакам Вашчылам, Быхаўскага раёна — з намеснікам старшыні райвыканкама Канстанцінам Твярычыным, г.Бабруйска — з намеснікам кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Віталем Грахоўскім.
На сцэну РДК былі ўнесены Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, флагі Магілёўскай вобласці і Кіраўскага раёна.
Самыя цёплыя віншаванні прагучалі ў адрас ветэранаў вайны і працы, узнагароджаных дзяржаўнымі ўзнагародамі, чый уклад у развіццё народнай гаспадаркі раёна неацэнны. Ім былі ўручаны каштоўныя падарункі і кветкі.
Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах уручылі святочны каравай ураджаю 2013 года старшыні райвыканкама Уладзіміру Піскіжаву.
Кіраўнік раёна шчыра вітаў удзельнікаў і гасцей сходу. У сваёй прамове ён акрэсліў вынікі работы галін народнай гаспадаркі раёна за 2013 год, агучыў поспехі і дасягненні, у той жа час спыніўся на неда-працоўках, акрэсліў асноўныя накірункі дзейнасці на бліжэйшую перспектыву (інтэрв’ю кіраўніка раённай вертыкалі ўлады на гэтую тэму было змешчана ў спецвыпуску раённай газеты, прысвечаным урачыстаму сходу).
Падчас выступлення старшыні райвыканкама на экране дэманстраваліся фотаслайды, на якіх былі адлюстраваны адметныя падзеі, што адбыліся ў раёне ў мінулым годзе, моманты работы працоўных калектываў вытворчай і сацыяльнай сферы, людзі, якімі ганарыцца кіраўская зямля.
Цёплымі словамі вітаў прысутных у зале кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін. Ён адзначыў, што ўрачысты сход перадавікоў народнай гаспадаркі — гэта свята падвядзення вынікаў нялёгкай, руплівай і стараннай працы асобных прадстаўнікоў і цэлых калектываў. Менавіта рукамі гэтых людзей, ад-значыў Рыгор Аляксандравіч, ствараецца дабрабыт Кіраўшчыны.
Ад імя Магілёўскага выканаўчага камітэта Рыгор Варонін падзякаваў працаўнікам за поспехі і дасягненні, якіх яны дабіліся ў 2013 годзе, і за той ўклад, які прадстаўнікі Кіраўскага раёна ўносяць у агульную справу працвітання і развіцця Прыдняпроўскага краю.
Ад імя жыхароў Кіраўшчыны госцю быў уручаны хлеб-соль, як сімвал працы і стварэння.
У сваю чаргу Рыгор Варонін уручыў Ганаровыя граматы Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, аса-бісты ўклад у забеспячэнне выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2013 годзе галоўнаму тэхнолагу цяплічнага камбіната СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Кацярыне Шапавалавай, кандытару раённага спажывецкага таварыства Таццяне Навумавай, грашовую прэмію аблвыканкама — тынкоўшчыцы ДУКДБП “Кіраўская ПМК-255” Любові Лагойка.
Ганаровым дыпломам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання за дасягненне высокіх паказчыкаў у рэспубліканскім спаборніцтве на нарыхтоўцы травяністых кармоў у 2013 годзе быў узнагароджаны Міхаіл Вербенка, камбайнер корманарыхтоўчага камбайна СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, які заняў 1 месца.
2014 год, як вядома, у Беларусі аб’яўлены Годам гасціннасці. Па традыцыі, на сцэне раённага Дома культуры адбылася сімвалічная сустрэча мінулага Года беражлівасці і сёлетняга Года гасціннасці, які прыняў эстафету добрых спраў і Кнігу летапісу Кіраўскага раёна.
Слова трымаў старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Осіпаў. Ён адзначыў, што працаваць на кіраўскай зямлі ў свой час яму было вельмі прыемна. І такімі шчырымі, працавітымі і стараннымі людзьмі, якія жывуць і працуюць тут, можна па праву ганарыцца. Аляксандр Васільевіч пажадаў жыхарам раёна далейшых працоўных дасягненняў і ўручыў каштоўны падарунак.

Свае віншаванні працаўнікам Кіраўшчыны выказаў дырэктар РДУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Аляксандр Саханенка. Ён засяродзіў увагу прысутных на тым, што ў Кіраўскім раёне жывуць людзі, якія здабываюць урокі з таго, што не атрымалася і нягледзячы на ўсе складанасці, працягваюць свой рух наперад, да новых дасягненняў. Каштоўны падарунак ад РДУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Аляксандр Саханенка ўручыў новаму старшыні СВК “Чырвоны баец” Івану Пігулеўскаму.
З найлепшымі словамі віншаванняў і шчырых пажаданняў звярнуўся да сваіх землякоў начальнік філіяла ААТ “Белагра-прамбанк” Магілёўскага абласнога ўпраўлення Андрэй Горбель. Ён пажадаў працавітым кіраўчанам здзяйснення самых запаветных мар і працвітання нашаму краю.
Пачалася цырымонія ўзнагароджвання. У цэнтры ўвагі былі пераможцы раённых спаборніцтваў за 2013 год у розных намінацыях (адпаведнае рашэнне райвыканкама было надлрукавана на старонках раённай газеты напярэдадні ўрачыстага сходу). Вядучыя агучвалі намінацыі, старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў уручаў кіраўнікам калектываў-пераможцаў працоўнага спаборніцтва, а таксама асобным падраздзяленням і атрымаўшым званне “Лепшы па прафесіі” заслужаныя ўзнагароды.
Ганаровай граматай і каштоўнымі падарункамі за шматгадовае плённае супрацоўніцтва з ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкіна крынка” быў узнагароджаны старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў. Сярод узнагароджаных быў таксама шэраг прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу раёна. Граматы і каштоўныя падарункі  атрымалі аператары машыннага даення кароў: Ганна Юркавец з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, Гання Фядотава з СВК “Калгас “Беларусь”,  Ганна Юркавец, Валянціна Астаповіч з СВК “Бераснёўскі”, Антаніна Храмцова з СВК “Добасна-агра”, Вольга Паўлоўская з СГФ “Чыгірынка”, Таццяна Шаболда з СВК “Калгас “Свярдлова”, а таксама майстар швачнага цэха філіяла “Кіраўскі”  ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкіна крынка” Святлана Маркоўская.
Эстафету ўшанавання прадоўжыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, які ўручыў Ганаровую грамату Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Святаславу Русецкаму, галоўнаму механіку ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК быў узнагароджаны Генадзь Волас, трактарыст-машыніст СВК “Калгас “Беларусь”, дыпломам Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК — Леанід Капусцін, машыніста аўтама-більнага крана ААТ “ПМК-97 “Водбуд”, падзяка абкама прафсаюза была аб’яўлена галоўнаму бухгалтару ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, старшыні рэвізійнай камісіі райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталлі Лук’янавай, заслужаную ўзнагароду атрымаў і ўрач райбальніцы, старшыня прафкама ўстановы Алег Дворкін.
Ганаровай граматай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК быў адзначаны шэраг працаўнікоў раёна.
Старшыня Кіраўскага аддзялення ГА “Беларускі саюз жанчын” Ірына Шаршукова агучыла вынікі конкурсу “Жанчына года-2013”. Яго пераможцамі па рашэнні прэзідыўма грамадскай арганізацыі сталі ў намінацыях: “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва” — Кацярына Шапавалава, галоўны тэхнолаг цяплічанага камбіната СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага; “За актыўную грамадскую дзейнасць” — Любоў Лазаковіч, старшыня раённага Савета ветэранаў педагагічнай працы і прафсаюзнага руху;  “За дасягненні ў выхаванні дзяцей” — Галіна Бяляўская, маці, выхаваўшая сына Уладзіміра Бяляўскага, героя Расіі; “За дабрачыннасць і міласэрнасць” — Лілія Дробава, намеснік дырэктара ПУП “МарЦіна-Імідж”; “За жаночую мужнасць” — Галіна Васільеўна Каранкевіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны; “За ўклад у духоўна-маральнае адра-джэнне” — Таццяна Арцюхова, загадчыца ясляў-садка №4 горада.
На працягу мерапрыемства святочны настрой прысутным дарылі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, калектывы Кіраўскай, Жыліцкай дзіцячых школ мастацтваў, Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, харэаграфічны калектыў “Вера” Мышкавіцкага СДК.
Увазе гасцей і ўдзельнікаў свята ў фае РДК былі прапанаваны выставы работ майстроў дэкаратыўна прыкладной творчасці, фотастэнд “Кіраўшчына турыстычная”, выставы-дэгустацыі прадукцыі, падрыхтаваныя ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат”, Быхаўскім харчовым камбінатам, “Бабушкінай крынкай”, камбінатам кааператыйўнай прамысловасці райспажыўтаварыства, Бабруйскімі мясакамбінатам і хлебзаводам і іншыя.
Наталля ХАДАКОВА,
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма
МІКЕШЫНА
і Міхаіла
СЕВАСЦЬЯНАВА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024