Гонар і слава вам, ветэраны!

Гонар і слава вам,  ветэраны!

bysel

У мінулую пятніцу эстафету абласной дабрачыннай акцыі “З любоўю да ветэранаў” наш раён перадаў Крычаўскаму раёну.

Як паведамляла раней раённая газета, 28 сакавіка Кіраўскі раён прыняў эстафету акцыі ад Глускага: ва ўрачыстай атмасферы кіраўскай дэлегацыі была перададзена сімвалічная Кніга Памяці і Славы. Далей у яе былі ўпісаны векапомныя старонкі нашага раёна. І на ўрачыстым мерапрыемстве, якое прайшло ў дзіцячай школе мастацтваў г.Кіраўска, Кніга памяці і Славы была ўручана дэлегацыі Крычаўскага раёна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел ветэраны партызанскага і падпольнага руху, працаўнікі тылу, кіраўчане, якія ў пасляваенныя гады, не шкадуючы сіл, узнімалі з попелу наш раён, а таксама прадстаўнікі раённай улады, моладзь.
Стартавала дабрачынная акцыя “З любоўю да ветэранаў” 11 лютага ў г.Магілёве: марафон ужо прайшоў праз г.Бабруйск, Клічаўскі, Асіповіцкі, Бабруйскі, Глускі і Кіраўскі раёны.

У межах акцыі па ўсёй вобласці праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, канцэрты, сродкі ад якіх пералічваюцца на рахункі мясцовых ветэранскіх арганізацый. Аб гэтым паведаміў у сваёй прамове начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Карпук. Ён праінфармаваў, што ў Кнігу Памяці і Славы занесены зварот Кіраўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў да маладога пакалення Прыдняпроўскага краю, звесткі аб вызваленні Кіраў-шчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аб героях вайны — нашых земляках, памятныя фотаздымкі.
Ганаровае права перадаць Кнігу Памяці і Славы крычаўлянам было прадастаўлена ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Васілю Антонавічу Буславу. Ён адзначыў, што гэтая кніга вельмі дарагая для кожнага ветэрана вайны, у тым ліку і нашага раёна. Яна распавядае аб мужнасці і славе, праяўленых у баях за вызваленне нашай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтае выданне неацэннае для будучых пакаленняў, каб шанавалі памяць аб тых людзях, якія адстаялі свабоду і незалежнасць Айчыны.
Прымаючы Кнігу Памяці і Славы, старшыня Крычаўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Зінаіда Міхайлаўна Скачкова адзначыла, што іх раён з вялікім гонарам будзе працягваць эстафету акцыі “З любоўю да ветэранаў”. Госця нагадала, што кіраўская зямля падарыла Беларусі такіх знакамітых людзей, як Кірыла Пракопавіч Арлоўскі, чалавек-легенда, які праславіў нашу Айчыну сваімі ратнымі і працоўнымі справамі. Многія іншыя кіраўчане праявілі мужнасць і гераізм у барацьбе з ворагам. І прадстаўнікі Крычаўшчыны, працягвала далей З.М.Скач-кова, таксама адважна змагаліся з чужынцамі. Крычаў — адзін з чатырох населеных пунктаў Магілёўскай вобласці, удастоены вымпела “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”.
Самае галоўнае, пад-крэсліла госця, абласная дабрачынная акцыя праводзіцца з любоўю да ветэранаў, і яе актыўныя ўдзельнікі — моладзь, вучні. Удзельнікаў і сведкаў ваенных падзей становіцца ўсё менш, неабхода, каб яны сёння данеслі да маладых людзей усю праўду аб той вайне дзеля таго, каб такое ніколі не паўтарылася.
Адбыўся тэматычны канцэрт, падрыхтаваны педагогамі і вучнямі школ мастацтваў, работнікамі раённага Дома культуры. Гучалі песні аб вайне і незгасальнай памяці, аб роднай беларускай зямлі, а на экране дэманстраваліся кінакадры, якія хвалявалі душу, выклікалі гонар за нашу Айчыну, яе слаўных салдат, адстаяўшых мір і спакой. “Мы ім абавязаны жыццём. Іх подзвігі заўжды будуць жыць у нашай памяці! Гонар і слава вам, ветэраны!” — прагучала ў літаратурна-музычнай кампазіцыі, якую паказалі старшакласнікі.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024