СПАЖЫЎКААПЕРАЦЫЯ:умацаваць пазіцыі, дынамічна развівацца далей

СПАЖЫЎКААПЕРАЦЫЯ:умацаваць пазіцыі, дынамічна развівацца далей

potrebsoyz

Пра тое, як спажывецкай кааперацыі нашага раёна ўмацоўваць свае пазіцыі ў сферы гандлю ва ўмовах канкурэнтнага асяроддзя, дынамічна развівацца далей па ўсіх напрамках работы, ішла размова на справаздачна-выбарным сходзе ўпаўнаважаных Кіраўскага райспажыўтаварыства, у якім прынялі ўдзел старшыня Белкаапсаюза Валерый Іваноў, старшыня Магілёўскага аблспажыўсаюза Сяргей Шуркала, старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч.Работу праўлення райспажыўтаварыства за 2009-2013 гады ахарактарызавала ў сваім дакладзе яго старшыня Святлана Сарока. Разам са станоўчымі момантамі былі адзначаны недапрацоўкі і ўпушчэнні, зроблены акцэнт на шляхах удасканалення работы.
Як вядома, дзейнасць райспажыўтаварыства носіць шматгаліновы характар: гандаль, грамхарч, прамысловасць, нарыхтоўкі, платныя паслугі.
Найбольшая ўдзельная вага ў сукупным аб’ёме належыць гандлю: на працягу справаздачнага перыяду яна складала ад 60 да 65%. Кааператарамі была забяспечана станоўчая дынаміка ў развіцці тавараабароту.
З мэтай расшырэння сферы дзейнасці райспажыўтаварыства набыло 4 магазіны ў г.Бабруйску. У г.Кіраўску была праведзена мадэрнізацыя другога паверха ўніверсама “Цэнтральны” і на яго плошчы ў ліпені 2012 г. адкрыты магазін-дыскаўнтэр “Родны кут”. Мадэрнізацыя, зробленая ў межах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі, змяніла аблічча магазінаў у аграгарадках Барчыцы, Стайкі, Скрыпліца.
Кіраўскае райспажыўтаварыства — пастаянны ўдзельнік кірмашоў, выстаў-продажаў, актыўна арганізоўвае выязны гандаль.
Значная ўвага надавалася мерапрыемствам па захаванасці кааператыўнай уласнасці. Забяспечана надзейная ахова ўсіх гандлёвых аб’ектаў. На шэрагу з іх устаноўлены сістэмы відэаназірання. Па забеспячэнні захаванасці аб’ектаў наша райспажыўтаварыства ўваходзіла ў пяцёрку лідараў па сістэме аблспажыўсаюза.

Але рэальнасцю апошняга часу, адзначыла Святлана Сарока, з’яўляецца тое, што райспажыўтаварыства ў сферы гандлю ўступае свае пазіцыі ў раёне. За 5 гадоў удзельная вага тавараабароту спажыўкааперацыі ў тавараабароце раёна знізілася з 66,2% у 2009 г. да 50,13% у 2013 г. (больш чым на 16 п.п.). На думку старшыні райспажыўтаварыства, адна з важкіх прычын гэтага — змяншэнне колькасці насельніцтва, пераважна сельскага. І як вынік — правядзенне аптымізацыі гандлёвай сеткі на вёсцы. Але сяльчане не засталіся без увагі: усе населеныя пункты, дзе няма стацыянарнай гандлёвай сеткі, абслугоўваюцца аўтамагазінамі не менш трох разоў на тыдні. У сакавіку бягучага года распачаў абслугоўванне сельскіх жыхароў новы сучасны аўтамагазін.
Адкрыццё у снежні 2011 г. магазіна “Еўраопт” у райцэнтры, безумоўна, узмацніла канкурэнтнае асяроддзе ў гандлі. У гэтых умовах райспажыўтаварыствам прымаліся меры па ўдасканаленні сваёй работы: ва ўніверсамах “Цэнтральны” і “Меркурый” укаранёны дысконтныя сістэмы і пакупнікам прадастаўляюцца накапляльныя скідкі, аб’яўлены акцыі “Халодныя гадзіны” і “Эканомная гаспадыня”, сумесна з вытворцамі праводзіліся акцыі па ўцэнцы тавараў і іншыя. Асаблівы эфект атрымалі ад акцыі па перадачы тавараў пайшчыкам.
Як канстатавала Святлана Сарока, прычыны страты ўдзельнай вагі тавараабароту ў раёне — гэта і сур’ёзныя недапрацоўкі камерцыйнай службы райспажыўтаварыства, і недастатковая ўвага развіццю гандлю нехарчовымі таварамі. І, безумоўна, тое, што яшчэ не выкаранены выпадкі рэалізацыі тавараў з закончанымі тэрмінамі годнасці, парушэння правілаў гандлю.
Для ўмацавання сваіх пазіцый райспажыўтаварыства плануе правесці мадэрнізацыю гандлёвага цэнтра ў а/г Мышкавічы з адкрыццём тут аптэкі і кафэ-піцэрыі; будаўніцтва ў 2015 г. у райцэнтры сучаснага ўніверсама плошчай не менш 500 кв.м; правя-дзенне тэрмамадэрнізацыі ўнівермага, а таксама ўдасканаленне сістэмы лагістыкі прасоўвання тавараў шляхам аптымізацыі складской гаспадаркі і пераходу да максімальнага цэнтралізаванага завозу тавараў з міжраённых і рэспубліканскіх аптовых баз, актыўную работу з пастаўшчыкамі па прадастаўленні скідак, насычэнне гандлёвай сеткі раёна запатрабаваным таварам па прымальных цэнах, удасканаленне рэжыму работы магазінаў з улікам пажаданняў насельніцтва і іншыя меры.
Г аворачы пра работу
грамхарчу, Святлана Сарока адзначыла адмоўную дынаміку ў развіцці яго тавараабароту за апошнія два гады. Але, тым не менш, па выніках 2013 г. гэтая галіна нашага райспажыўтаварыства заняла 3-е месца ў вобласці. А кафэ “Смажанка” і “Кіраўчанка”, як вядома,  з’яўляюцца свое-асаблівымі брэндамі Кіраўскага раёна. Па рэйтынгу Белкаапсаюза за 2013 г. па сярэднямесячным тавараабароце са 131 прадпрыемства прыдарожнага сэрвісу “Смажанка” — на 1 месцы, “Кіраўчанка” — на 5 месцы (нягледзячы на зніжэнне аб’ёмаў з прычыны змяншэння колькасці наведвальнікаў з-за закрыцця маста па трасе Мінск — Гомель).
У мінулым годзе была праведзена мадэрнізацыя кандытарскага цэха з заменай тэхналагічнага абсталявання, што дазволіла не толькі расшырыць асартымент і павялічыць аб’ёмы прадукцыі, але і атрымаць эканомію ад устаноўкі энергаэфектыўнага абсталявання.
На бягучы год запланавана мадэрнізацыя кафэ “Спатканне” з расшырэннем абедзенай залы і абнаўленнем інтэр’ера, адкрыццё міні-кафэ “Кіраўскія смажанкі” на цэнтральным рынку ў г.Бабруйску, пераспецыялізацыя дзіцячага кафэ “Церамок” у маладзёжнае.
Н арыхтоўчая галіна спажыўкааперацыі, пад-крэсліла Святлана Сарока, заклікана вырашыць дзве галоўныя і ўзаемазвязаныя задачы: закупіць максімум таварнай сельскагаспадрчай прадукцыі, атрыманай на сялянскіх па-двор’ях, тым самым павысіць грашовыя даходы насельніцтва. На працягу апошніх пяці гадоў Кіраўскае райспажыўтаварыства захоўвае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці па аб’ёму нарыхтоўчага тавараабароту. А па выніках 2012 г. па сярэднямесячным закупе на душу насельніцтва стала першым па сістэме Белкаапсаюза.
Удзельная вага насельніцтва ў нарыхтоўчым абароце павялічылася ў параўнанні з 2009 г. на 25,2% і склала летась 85,7%.
Як адзначыла дакладчык, штогод на працягу справаздачнага перыяду райспажыўтаварыствам забяспечвалася выкананне дзяржзаказу па пастаўцы лому чорных і каляровых металаў перапрацоўчым прадпрыемствам вобласці.
У межах Дзяржаўнай праграмы збору (нарыхтоўкі) і перапрацоўкі другаснай сыра-віны ў Рэспубліцы Беларусь на 2009-2015 г.г. з прыцягненнем бюджэтных сродкаў райспажыўтаварыства набыла аўтамабіль МАЗ і вертыкальны прэс для пакетавання другаснай сыравіны. Была праведзена мадэрнізацыя дзвюх камер агароднінасховішча з устаноўкай абсталявання для падтрымання неабходнага тэмпературна-вільготнаснага рэжыму захоўвання сельгаспрадукцыі.
Для падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак жыхароў раёна ім рэалізуюцца камбікармы, насенне, мінеральныя ўгнаенні.
Вызначаны шэраг напрамкаў, накіраваных на ўдасканаленне работы нарыхтоўчай галіны, а таксама павышэнне выніковасці звязанай з ёй знешнеэканамічнай дзейнасці, паколькі больш 90% у структуры экспартнага тавараабароту райспажыўтаварыства займае нарыхтаваная сельскагаспадарчая і дзікарастучая прадукцыя.
П рамысловая галіна спажыўкааперацыі з’яўляецца адным з вядучых вытворцаў прадуктаў харчавання ў раёне: гэта хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, мясныя паўфабрыкаты, безалкагольныя напіткі (у сезон), кансервацыя і перапрацоўка нарыхтаванай прадукцыі шляхам салення і мачэння. Ажыццяўляецца вытворчасць і нехарчовых тавараў: швейных вырабаў і камбікормавых сумесей. Па аб’ёму прамысловага тавараабароту па сістэме аблспажыўсаюза за мінулы год нашы кааператары — на 4 месцы.
За справаздачны перыяд было набыта новае абсталяванне, укаранёны новыя, запатрабаваныя віды прадукцыі. І яна знаходзіць высокае прызнанне: у межах Міжнароднай  спецыялізаванай выставы “Хлебная і кандытарская справа” на рахунку нашага райспажыўтаварыства за пяць апошніх гадоў — 1 залатая, 5 срэбраных і 8 бронзавых медалёў. А ў мінулым годзе пячэнне аўсянае арэхавае і пляцёнка здобная сталі лаўрэатамі конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”.
На бягучы год запланаваны мадэрнізацыя цэха паўфабрыкатаў, рамонт цэха хлебапячэння і набыццё сюды новага абсталявання.
Р айспажыўтаварыства аказвае насельніцтву раёна больш 20 відаў платных паслуг. Асноўныя з іх — аўтамыйка, цырульня, рытуальныя паслугі, арганізацыя ўрачыстасцей у грамхарчы, мастацка-афарміцельскія паслугі, камплектаванне падарункаў і іншыя. Кааператары маюць стабільную станоўчую дынаміку ў развіцці платных паслуг і мяркуюць не губляць яе сёлета. І лічаць, што для гэтага неабходна актывізаваць аказанне паслугі грамадзянам па апрацоўцы прысядзібных участкаў, пастаянна абнаўляць пракатны фонд, асвойваць новыя віды паслуг.
З начная работа была зроблена па эканоміі энергарэсурсаў, кожны год  зябяспечвалася выкананне паказчыка па зніжэнні энергаспажывання. Пярвічная прафсаюзная арганізацыя райспажыўтаварыства па выніках 2011-2013 г.г. па сістэме аблспажыўсаюза і Белкаапсаюза заняла 1 месца ў аглядзе-конкурсе на лепшую пярвічную арганізацыю спажыўкааперацыі па эканоміі энергарэсурсаў, сыравіны і матэрыялаў. Работу ў гэтым напрамку нашы кааператары працягваюць і сёлета, каб выканаць даведзенае заданне па зніжэнні спажывання энергарэсурсаў на 4,4%.
Мяркуючы па прыведзеных вышэй звестках аб расшырэнні і ўдасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай базы, зразумела, што за мінулыя гады на гэтыя мэты былі інвеставаны значныя сродкі: як паведаміла Святлана Сарока, іх памер склаў 8,5 млрд. руб. На бягучы год інвестыцыйная праграма прадугледжвае ўкладанне каля 6 млрд. руб.
Абнаўляўся і аўтапарк арганізацыі: на пачатак гэтага года ён налічваў 40 аўтамабіляў, а таксама трактар і пагрузчык. Забяспечваючы ўласную сетку аб’ектаў, аўтагаспадарка аказвае платныя паслуг па дастаўцы тавараў, сыравіны і матэрыялаў прадпрыемствам і арганізацыям, а таксама насельніцтву.
З    начная ўвага ў дакладзе старшыні райспажыўтаварыства была нададзена кадраваму пытанню. Па стане на пачатак года спісачная колькасць работнікаў склала 572 чалавекі. На сённяшні дзень арганізацыя адчувае патрэбу ў кадрах масавых прафесій: прадаўцах, кандытарах, паварах, пекарах, аператарах ЭВМ. Тут лічаць, што недастаткова праводзяць прафарыентацыйную работу сярод моладзі, якую намераны актывізаваць.
З а справаздачны перыяд па ўсіх галінах дзейнасці райспажыўтаварыствам была забяспечана рэнтабельная работа, атрымана больш 8,5 млрд. руб. чыстага прыбытку. Найбольш паспяховым стаў 2011 г., год так званага ажыятажнага попыту (4,5 млрд. руб. чыстага прыбытку, 2 месца па сістэме аблспажыўсаюза і Белкаапсаюза), але далей не ўдалося ўтрымаць гэтыя высокія пазіцыі. Таму на бягучы год выпрацаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне рэнтабельнасці фінансава-гаспадарчай дзейнасці.
Сярэдняя заработная плата за справаздачны перыяд узрасла амаль удвая і за 2013 г. склала 378,7 долара ЗША ў эквіваленце. Але, канстатавала дакладчык, тэмп росту зарплаты значна апярэдзіў тэмп росту прадукцыйнасці працы, і гэта негатыўна адбілася на рэзультатах фінансава-гаспадарчай дзейнасці.  Таму задача нумар адзін на бягучы год —  недапушчэнне такіх дыспрапорцый.
Ш эраг слушных заўваг у сваім выступленні на сходзе выказаў старшыня Белкаапсаюза Валерый Іваноў. Ён даў станоўчую адзнаку дынаміцы развіцця Кіраўскага раёна, падкрэсліўшы, што мясцовая ўлада, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, гаспадарак, у тым ліку і кіраўніцтва райспажыўтаварыства, прадпрымаюць усе магчымыя меры, каб паспяхова выконваць пастаўленыя перад імі задачы.
Разам з тым, адзначыў Валерый Іваноў, непакоіць той факт, што ў апошнія гады спажыўкааперацыя зніжае аб’ёмы тавараабароту, якасныя паказчыкі. Такая тэндэнцыя назіраецца ў цэлым па рэспубліцы: неабходна прымаць канкрэтныя эфектыўныя меры для ўмацавання пазіцый галіны. А зараз у гэтай сферы працуе 85 тыс чалавек, у іх ліку нямала людзей маладога ўзросту. Таму трэба думаць аб будучым, павышаць прэстыж спажыўкааперацыі, кожнаму работніку, пайшчыку ўносіць свой уклад у яе дынамічнае развіццё.
Нарастаючая на спажывецкім рынку канкурэнцыя пастаянна ставіць перад Белкаапсаюзам новыя задачы, галоўная з якіх, падкрэсліў Валерый Іваноў, — зніжэнне цэн на ўсе катэгорыі тавараў. Прыярытэтным накірункам дзейнасці спажыўкааперацыі Кіраўнік дзяржавы вызначыў забеспячэнне належнага гандлёвага абслугоўвання сельскага насельніцтва. А дасягненне гэтых мэт магчыма толькі шляхам кардынальнага пералому існуючай сістэмы аптовага гандлю і стварэння новай вертыкалі закупу.  Для гэтага Белкаапсаюзам адкрыты аптова-лагістычны цэнтр, які павінен стаць адзіным аптовым аператарам для ўсёй сістэмы спажывецкай кааперацыі рэспублікі і дазволіць выключыць удзел пасрэдніцкіх арганізацый. Наступны этап — падключэнне да работы з цэнтрам абласных і раённых міжрайбаз, з іх дапамогай будуць забяспечвацца пастаўкі неабходнага аб’ёму прадукцыі ва ўсе рэгіёны краіны. І трэці этап будзе накіраваны на расшырэнне асартыментнага пераліку тавараў.
Валерый Іваноў таксама падкрэсліў важнасць выкаранення ў сістэме спажыўкааперацыі фактаў карупцыі, махлярства, іншых негатыўных з’яў, якія фарміруюць грамадскую думку не на карысць кааператараў.
А прысутных у зале прадстаўнікоў галіны заклікаў быць больш дзейнымі, прадпрымальнымі. Валерый Мікалаевіч адзначыў, што ў Кіраўскім раёне — адны з лепшых кадраў, ім многае па сілах, і пажадаў дасягнуць вызначаных перад калектывам арыенціраў.
Як падкрэсліў у сваёй прамове старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, ён заўжды наведвае гандлёвую сетку толькі Кіраўскага райспажыўтаварыства: у першую чаргу, тут якасць кантролю харчовых тавараў на належным узроўні. І ён таксама непакоіцца за тую сітуацыю з адтокам пакупнікоў, якая назіраецца ў апошні час. На раённым узроўні, падкрэсліў старшыня райвыканкама, падрабязна і скрупулёзна разам з праўленнем райспажыўтаварыства  аналізуюцца ўсе нюансы работы кааператараў, у тым ліку і з запрашэннем прадаўцоў, высвятляюцца першапрычыны негатыўных тэндэнцый, даюцца адпаведныя даручэнні, накіраваныя на паляпшэнне сітуацыі.
З аднаго боку, прыход канкурэнтаў на спажывецкі рынак раёна выклікаў зніжэнне тавараабароту ў сістэме спажыўкааперацыі, з другога боку, гэта ўплывае на паляпшэнне якасці абслугоўвання насельніцтва. Здаровая канкурэнцыя прымусіла і праўленне Кіраўскага райспажыўтаварыства перагледзець свае падыходы па многіх пазіцыях у бок паляпшэння абслугоўвання. Але прыходзіцца канстатаваць, што быў згублены час. І сёння пытанне нарошчвання тавара-абароту ў спажыўкааперацыі краіны можна вырашыць толькі звярнуўшы ўвагу на цэнавы фактар — цана на тавары, прапануемыя галіной насельніцтву, павінна быць канкурэнтаздольнай з той, што бачым на аб’ектах гандлю буйных гандлёвых сетак. Матэрыяльная база ў спажыўкааперацыі добрая, асартыментны пералік тавараў — на ўзроўні, і кадры ў большасці вопытныя, граматныя. Калі будзе вырашана пытанне зніжэння цаны, будзе і нармальнае развіццё галіны, завяршыў сваю прамову старшыня райвыканкама.
У    ходзе справаздачна-выбарнага сходу былі  абмеркаваны іншыя пытанні.
Старшынёй праўлення Кіраўскага райспажыўтаварыства выбрана Святлана Рыхардаўна Сарока. Адбыліся таксама выбары праўлення.
Гэтыя нататкі хочацца завяршыць словамі Гімна спажывецкай кааперацыі Беларусі: “Каб жыццё стала лепшым у нашых людзей, дзеля гэтага варта старацца! Для цябе іх удзячнасць за ўсё даражэй, спажывецкая кааперацыя.”
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024