“Я выбіраю здароўе”
Насычанымі спартыўнымі мерапрыемствамі былі для кіраўскай дзятвы сакавіцкія выхадныя дні і дні канікулаў. Рабяты розных узростаў сабраліся на спартыўна-гульнявой пляцоўцы па вул.Камсамольскай, каб паспрачацца ў дваровых спартыўных спаборніцтвах, адпачыць, атрымаць добры настрой і запал бадзёрасці.
Праведзеныя фізкультурна-спартыўныя святы “Ура, канікулы!” і “Я выбіраю здароўе” сабралі больш за 70 хлопчыкаў і дзяўчынак. Рабяты, падзяліўшыся на дзве каманды, спрачаліся паміж сабой у эстафеце і гульнях з мячом. Акрамя таго, яны з задавальненнем прымалі ўдзел у розных праводзімых конкурсах.
Па выніках спартыўнага мерапрыемства каманды-пераможцы атрымалі заахвочвальныя прызы і салодкасці.
Галоўнай мэтай правядзення такіх дваровых спаборніцтваў з’яўляецца далучэнне рабят да заняткаў спортам і вя-дзення здаровага ладу жыцця. Акрамя таго, такія спаборніцтвы дазваляюць рабятам з розных школ раёна і дваровых тэрыторый горада бліжэй пазнаёміцца і знайсці новых сяброў.
Такія дваровыя спартыўныя спаборніцтвы будуць ладзіцца і надалей.
Аляксандра
СУРЫНОВІЧ,
старшыня ДУ “ФСК Кіраўскага раёна”.