“Апошні званок — гэта сум развітання і новы этап жыцця…”

“Апошні званок —  гэта сум развітання  і новы этап жыцця…”

zvonok

Ёсць у школьным жыцці асаблівыя святы, якія пакідаюць добрую памяць, колькі б гадоў ні было вучню. Гэта святы першага і апошняга званка. І калі першы званок поўніцца радасцю сустрэчы, то ў апошнім адчуваюцца ноткі суму, у першую чаргу, для выпускнікоў…
Для іх свята апошняга званка — заўсёды хвалюючы момант: яно нагадвае аб развітанні з дзяцінствам, пачатку новага этапа жыцця. Кожнаму з іх шчаслівага шляху, здзяйснення мараў у час святочных лінеек жадаюць педагогі, школьныя сябры. Такія пажаданні падчас урачыстай лінейкі прагучалі ў адрас выпускнікоў гімназіі горада. Юнакі ў строгіх касцюмах, дзяўчаты, з прыгожымі белымі бантамі, не хавалі слёз суму ад развітання са школай, са сваімі настаўнікамі і сябрамі, выказвалі шчырыя словы падзякі педагогам, давалі наказы самым маленькім вучням.

Гімназія горада (раней СШ №2 імя К.П.Арлоўскага) адправіла ў дарослае жыццё свой 50-ы выпуск. На святочную лінейку, каб павіншаваць юнакоў і дзяўчат, прыйшлі бацькі, блізкія і сябры і, канешне ж, ганаровыя госці. Сярод іх — старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Каранкевіч, намеснік старшыні СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Наталля Шапавалава, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Вольга Гаршкова, дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг №709 ААТ ААБ “Беларусбанк” Алена Лявіцкая і іншыя.
Урачыстая лінейка з нагоды заканчэння навучальнага года распачалася Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь. Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь прадаставілі пераможцы раённых прадметных алімпіяд па матэматыцы і фізіцы, удзельніку трэцяга этапу прадметных алімпіяд, пераможцу рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіяды па матэматыцы Дзмітрыю Царыкаву і пераможцу раённага, абласнога, удзельніку рэспубліканскага конкурсу доследных эколага-біялагічных работ, пераможцу раённай прадметнай алімпіяды па замежнай мове Ільі Піскіжаву.
Са святам апошняга званка прысутных сардэчна павіншаваў старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў. Ён пажадаў рабятам не баяцца цяжкасцей, паставіць перад сабой мэту і прыкласці ўсе намаганні для яе дасягнення. “Мы разлічваем на вас, вашы веды і спадзяемся, што праз гады вы вернецеся на Кіраўшчыну дыпламаванымі спецыялістамі, каб працаваць дзеля працвітання нашага краю”, — адзначыў кіраўнік раёна.
У 2013/2014 навучальным годзе вучні гімназіі разам са сваімі настаўнікамі прыклалі шмат намаганняў для дасягнення значных вынікаў у вучобе, спорце і грамадскім жыцці. Па колькасці атрыманых падчас прадметных алімпіяд і розных конкурсаў дыпломаў гімназія займае першае месца ў раёне.
У якасці падарунка за дасягнутыя поспехі кіраўнік раённай вертыкалі ўлады ўручыў гімназіі і гімназістам ноутбук.
Ганаровую грамату ад старшыні райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі раёна, за высокі прафесіяналізм у рабоце, значны асабісты ўклад у стварэнне спрыяльных умоў для навучання і выхавання вучняў атрымала дырэктар гімназіі Людміла Ісакава.
І на гэтым чарада віншаванняў і падарункаў не закончылася. Намеснік старшыні СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Наталля Шапавалава ўручыла вялікай групе вучняў грашовыя прэміі за дасягнутыя поспехі ў вучобе, навуковых, спартыўных і творчых дасягненнях. Лічбавы фотаапарат атрымалі гімназісты ад раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру”, яго ўручыла старшыня Вольга Гаршкова.

Самыя цёплыя, удзячныя словы адрасавала дырэктар гімназіі Людміла Ісакава сваім калегам за іх нялёгкую працу, бацькам гімназістаў — за разуменне і падтрымку, рабятам — за стараннасць і настойлівасць у авалоданні ведамі.
Шмат шчырых і добрых пажаданняў прагучала ад першых настаўнікаў цяперашніх адзінаццацікласнікаў, настаўнікаў Святланы Падашэўскай і Таццяны Галавач, па іх словах, развітвацца са сваімі вучнямі заўсёды вельмі цяжка.
Пачуцці перапаўнялі і класнага кіраўні-ка сёлетніх адзінаццацікласнікаў Святлану Бяляўскую. Яе зварот да выпускнікоў быў прасякнуты цеплынёй і пяшчотай. Свае віншаванні адзінаццацікласнікам падрыхтавалі пераемнікі «выпускной эстафеты» на наступны год – цяперашнія дзесяцікласнікі.
Адным з самых уражваючых момантаў свята апошняга званка былі віншаванні ад першакласнікаў. Іх выступленне выклікала ў прысутных шчырыя ўсмешкі замілавання.
Па традыцыі, прагучаў апошні школьны званок, ганаровае права даць яго было прадастаўлена выпускніку гімназіі Віктару Іваніцкаму і першакласніцы Віталіне Дзяшковіч.
А потым, як сімвал здзяйснення сваіх самых запаветных мар і спадзяванняў адзінаццацікласнікі выпусцілі ў блакітнае неба рознакаляровыя паветраныя шары і папяровых галубоў…
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Веды – сіла: алімпіяда па вучэбных прадметах

29 марта 2024
Сельское хозяйство

Старт дала вясна!

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024