Камфортныя ўмовы на вёсцы — агульнымі намаганнямі

Камфортныя ўмовы на вёсцы —  агульнымі намаганнямі

ninel

Для больш эфектыўнага вырашэння пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця і добраўпарадкавання тэрыторый населеных пунктаў раёна створаны і дзейнічаюць органы мясцовага кіравання і самакіравання. На прайшоўшым у Барсукоўскім СДК сходзе, акрамя разгляду пытанняў, хвалюючых жыхароў Паўлавіцкага сельсавета, адбыліся выбары старасты вёсак Барсукі, Хімарадзь, Вішанька, Падвішанне. Удзел у сходзе прыняла старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч.

Зараз у сельвыканкамах раёна праходзяць выбары ў органы мясцовага кіравання і самакіравання. Многія старасты далі згоду на далейшае плённае супрацоўніцтва, некаторыя выказалі жаданне быць перавыбранымі.
Пачынаючы сход, Надзея Каранкевіч адзначыла, што ўсе старасты працуюць на грамадскіх пачатках, але яны аказваюць вялікую дапамогу райсавету, райвыканкаму і сельвыканкамам ва ўзаемадзеянні з насельніцтвам, з’яўляючыся з’ядноўваючым звяном у вырашэнні шматлікіх пытанняў.
Падставай для перавыбірання старасты ў а/г Барсукі стала асабістая просьба Эдуарда Масюковіча, які выконваў гэтыя абавязкі з 2004 года.
Старшыня Паўлавіцкага сельвыканкама Жанна Камінская падзякавала Эдуарду Масюковічу за шматгадовую добрасумленную працу, адказнае стаўленне да выканання сваіх абавязкаў, а таксама ўручыла каштоўны падарунак.
Ведучы размову аб кандыдатуры новага старасты, Жанна Камінская адзначыла, што гэта павінен быць чалавек, які пастаянна пражывае ў дадзеным населеным пункце, мае аўтарытэт сярод вяскоўцаў і здольны прымаць эфектыўныя меры па навядзенні парадку і санітарнай культуры, прыкладаць усе намаганні для задавальнення неадкладных патрэб і запытаў насельніцтва.
На адкрытае галасаванне прысутных была вынесена кандыдатура Ніны Гушчынай, якая працуе дырэктарам Барсукоўскага СДК. Яе ахарактарызавалі як чалавека неабыякавага да патрэб сяльчан, актыўнага і прынцыповага. Н.І.Гушчына была аднадушна абрана новым старастай.
Старшыня райсавета дэпутатаў Надзея Каранкевіч засяродзіла ўвагу прысутных на найбольш важных і актуальных пытаннях, якія хвалююць сёння сельскіх жыхароў, а таксама і органы ўлады. У першую чаргу — гэта навядзенне парадку на зямлі, добраўпарадкаванне могілак і шэраг іншых.
Адно з узнятых пытанняў тычылася заключэння дагавораў на вываз цвёрдых камунальных адходаў. Да ведама прысутных было даведзена, што згодна новага Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, грамадзяне, пражываючыя ў індывідуальных жылых дамах, якія належаць ім на праве ўласнасці, абавязаны заключыць з арганізацыяй жыллёва-камунальнай гаспадаркі (у нашым раёне гэта УКП «Жылкамгас») дагавор на аказанне паслугі па вывазе і абясшкоджванні цвёрдых камунальных адходаў. Калі ж грамадзянін не заключыць дагавор, УКП “Жылкамгас” мае права накіроўваць іскі ў суд. Самастойна вывозіць адходы на звалку грамадзяне не маюць права. Гэта могуць рабіць толькі юрыдычныя асобы пасля заключэння дагавора з УКП «Жылкамгас».
Асаблівая ўвага была звернута на праблему засмечвання могілак на тэрыторыі раёна. Кожны год праводзіцца значная работа па добраўпарадкаванні могілак, але горы смецця ўсё роўна з’яўляюцца. Не інакш, як ка-шчунствам назвала старшыня райсавета выпадак, калі з тэрыторыі могілак адной з вёсак давялося выносіць зламаныя халадзільнікі, тэлевізары, магнітафоны і іншае смецце. Аб чым думалі людзі, якія гэта сюды выкідвалі?
Надзея Аляксееўна давяла да ведама прысутных інфармацыю аб тым, што, згодна рашэння Магілёўскага аблвыканкама, на базе нашага раёна пройдуць абласныя “Дажынкі-2014”. Гэта абавязвае нас, як сапраўдных гаспадароў, прыкласці ўсе намаганні для навядзення чысціні і парадку і дастойна сустрэць шматлікіх гасцей Кіраўшчыны.
Што тычыцца добра-ўпарадкавання горада і населеных пунктаў раёна, то згодна пастановы Савета Міністраў №1087 ад 28.11.2012 г. «Аб зацвярджэнні Правілаў добра-ўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў», кожны грамадзянін, які мае ва ўласнасці домаўладанне, абавязаны ўтрымліваць яго і тэрыторыю вакол у чысціні. Гэта ж тычыцца і плота: ён павінны быць адрамантаваны і пафарбаваны. Калі ж уласнік не ў стане гэтага зрабіць, то плот неабходна дэмантаваць.
Кантроль за выкананнем гэтай пастановы будуць ажыццяўляць: аддзел архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, землеўпарадкавальная служба, раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённы аддзел унутраных спраў. На нядбайных гаспадароў будуць складацца адміністрацыйныя пратаколы, а ў далейшым — выпісвацца штрафы.
Сярод прагучаўшых на сходзе пытанняў былі наступныя: аб адкрыцці на тэрыторыі а/г Барсукі кафэ, дзе жыхары маглі б адзначаць сямейныя святы ці проста адпачыць пасля працоўнага дня, аб выдаленні старых і аварыйных дрэваў, утрыманні ў падсобных гаспадарках грамадзян свіней і шэраг іншых.
Падводзячы вынікі сходу, Надзея Каранкевіч адзначыла, што раённая ўлада прадпрымае шмат намаганняў, каб жыццё вяскоўцаў было больш камфортным, але без актыўнага ўдзелу саміх сяльчан зрабіць гэта складана.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024