Маладыя кіраўнікі ў АПК раёна
У бягучым годзе тры сельгасарганізацыі раёна ўзначалілі маладыя кіраўнікі. У лютым на справаздачна-выбарным сходзе старшынёй СВК “Чырвоны баец” быў абраны І.А.Пігулеўскі. Раней Іван Анатольевіч працаваў намеснікам старшыні гэтай гаспадаркі. І.А.Пігулеўскі мае вышэйшую адукацыю, скончыў Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію, зараз навучаецца ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У маі на пасаду старшыні СВК “Калгас “Свярдлова” абраны А.А.Іваніцкі, які дагэтуль працаваў галоўным інжынерам гэтай гаспадаркі. Аляксандр Аляксандравіч скончыў Бранскую дзяржаўную сельгасакадэмію па спецыяльнасці “Механізацыя сельскай гаспадаркі”.
Новы старшыня ў чэрвені бягучага года быў абраны ў СВК “Добасна-агра”, ім стаў А.А.Дастанка. Аляксандр Анатольевіч скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Дагэтуль працаваў галоўным ветурачом у СВК “Калгас “Ніва”.
Жадаем маладым кіраўнікам сельгасарганізацый плённай, эфектыўнай працы, паспяховага выканання пастаўленых перад імі задач.