Аб ступені гатоўнасці да жніва

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося ў мінулую пят-ніцу, было разгледжана пытанне аб падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый раёна да правядзення ўборкі збожжавых і зернебабовых культур ураджаю 2014 года. Пасяджэнне правёў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Уладзімір Царыкаў.

Сёлета сельгасарганізацыям раёна неабходна ўбраць: рапс — на 3314 га, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) — на 15690 га, кукурузу на зерне — на 1680 га. Плануецца атрымаць валавы збор збожжавых і зернебабовых без кукурузы ў бункернай вазе — 63201 т, рапсу — 7700 т, выканаць дзяржзаказ па пастаўцы збожжа ў колькасці 9440 т, масланасення рапсу — 4450 т і па прамых дагаворах — 1900 т збожжа і 3250 т масланасення рапсу.
Інфармуючы прысутных на пасяджэнні па асноўным пытанні парадку дня, галоўны спецыяліст аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Міхаіл Ніканаў адзначыў, што для выканання даведзеных заданняў у сельгасарганізацыях пры недахопе мінеральных угнаенняў было значна больш, чым летась, унесена арганікі, праведзены ўвесь комплекс агратэхнічных работ па догляду за пасевамі.
Для прыёмкі збожжа новага ўраджаю неабходна было падрыхтаваць і правесці дэзінсекцыю 46 складоў. Па стане на гэты дзень быў гатовы 41склад, дэзінсекцыя праведзена ў 37. Не былі завершаны работы ва ўказаным напрамку ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, “Калгас “Ніва”, “Калгас “Свярдлова”, СГФ “Чыгірынка”, КСУП “Жылічы”.
Прааналізаваўшы выкананне работ па падрыхтоўцы збожжаўборачнай тэхнікі, Міхаіл Ніканаў падкрэсліў, што на гэты дзень з 72 камбайнаў, якія плануецца задзейнічаць на жніве, адрамантавана 50 (70% гатоўнасці). Не закончаны рамонтныя работы ў СВК “Бераснёўскі”, “Добасна-агра” (па адной адзінцы), “Калгас “Свярдлова”, “Чырвоны баец” (па дзве адзінкі), “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, “Ка-лгас “Беларусь” (па 3 адзінкі).
У ходзе пасяджэння была адзначана стопрацэнтная гатоўнасць зернеачышчальна-сушыльных комплексаў. Плануецца таксама ўвод у эксплуатацыю да 1 жніўня новых комплексаў — у “Рассвеце” і РАПТЗ.
Ва ўборачнай кампаніі ў сельгасарганізацыях будуць выкарыстоўвацца 14 аўтамабільных вагаў, з іх на гэты дзень не прайшлі паверку вагі з СВК “Ка-лгас “Свярдлова”.
Ва ўсіх гаспадарках распрацаваны ўмовы аплаты працы і працоўнага спаборніцтва на жніве-2014. На перыяд правядзення ўборачных работ выкарыстоўваецца здзельна-прэміяльная сістэма аплаты працы. Устаноўленыя расцэнкі за тону намалочанага збожжа дыферэнцыруюцца ў залежнасці ад якасных параметраў выканання работ.
Прыняты неабходныя меры па арганізацыі гарачага харчавання для працаўнікоў, занятых на масавых уборачных работах. Як адзначыў Міхаіл Ніканаў, праведзены маніторынг паказаў паляпшэнне ў арганізацыі харчавання. У сталовых праведзены касметычныя рамонты, набыты посуд, спецвопратка для персаналу, абсталяваны належным інвентаром транспарт для дастаўкі гарачага харчавання.
У ходзе пасяджэння райвыканкама кіраўнікі гаспадарак, якія не забяспечылі своечасовую падрыхтоўку да ўборачных работ па асобных пазіцыях, давалі тлумачэнні прычын гэтага, а таксама далажылі, якім чынам магчыма аператыўнае вырашэнне праблемных пытанняў.
Згодна прынятага райвыканкамам рашэння кіраўнікам сельгасаргані-зацый неабходна да 15 ліпеня забяспечыць поў-ную гатоўнасць збожжа-ўборачных камбайнаў, транспарту для перавозкі збожжа, вагавага абсталявання да правядзення жніва, а таксама завяршыць ачыстку складоў і іх дэзінсекцыю.
Звернута ўвага на забеспячэнне строгага выканання правілаў аховы працы, пажарнай і транспартнай бяспекі, санітарных норм і правілаў на аб’ектах грамадскага харчавання, іншыя пытанні на перыяд уборкі збожжавых і зернебабовых культур.
РАУС і сельгасарганізацыям неабходна ўзмацніць кантроль за захаванасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, гаруча-змазачных матэрыялаў, мінеральных угнаенняў, сродкаў абароны раслін і іншых таварна-матэрыяльных каштоўнасцей падчас уборкі ўраджаю і наступнай асенняй сяўбы.
Плануецца арганізавана правесці ўборку рапсу за 7 дзён, збожжавых — за 18 дзён, кукурузы на зерне — за 20 дзён пры спрыяльных умовах.
Наталля ХАДАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.