Новыя імёны на брацкай магіле

Напярэдадні 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў каля брацкай магілы ў а/г Баравіца адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны адкрыццю мемарыяльнай дошкі, на якой увекавечаны прозвішчы чатырох лётчыкаў, якія загінулі на тэрыторыі Баравіцкага сельсавета 30 чэрвеня 1944 года.

Старшыня Баравіцкага сельвыканкама Алена Пашкевіч нагадала прысутным імёны герояў, якія аддалі свае жыцці за вы-зваленне нашага раёна ад ворага: Іван Цімафеевіч Белакапыльскі, Антон Іванавіч Кальвін, Мікалай Ільіч Марковін, Аляксей Фёдаравіч Марчанка. Пошукам іх магіл займаліся вучні былой Скачкоўскай школы, і ў 1970 годзе лётчыкі былі перапахаваны ў брацкай магіле в. Баравіца. Спонсарскую падтрымку па вырабу мемарыяльнай дошкі аказала раённае аддзяленне ГА “Беларускі фонд міру”.
Звяртаючыся да прысутных, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Карпук адзначыў, што кожны з нас павінен заўжды памятаць тых, хто цаной уласнага жыцця заваяваў мір і свабоду на нашай зямлі. Маладому пакаленню аграгарадка ён пажадаў сваімі ўчынкамі праслаўляць малую радзіму, а таксама памятаць і шанаваць слаўную гісторыю беларускага народа.
Сваімі ўспамінамі аб перажытым у гады Вялікай Айчыннай вайны падзялілася былы вязень канцлагера “Азарычы” Зінаіда Мікалаеўна Каранкевіч. Калі пачалася вайна, ёй было ўсяго пяць з паловай гадоў. Гуляючы неяк за вёскай, маленькая Зіна разам з рабятамі сталі сведкамі паветранага бою савецкіх і варожых самалётаў — так для дзяўчынкі пачалася вайна. Пазней у іх вёсцы Ала з’явіліся фашысты. Аднойчы карнікі загадалі вяскоўцам сабрацца за вёскай і пагналі іх пешшу да в.Выжары, дзе пагрузілі ў машыны і павезлі на чыгуначную станцыю ў Бабруйск. Пазней яны трапілі ў канцлагер “Азарычы”. Тое, што давялося перажыць, дзіцячая памяць Зінаіды Мікалаеўны захавала на ўсё жыццё: сакавіцкае надвор’е, вакол уперамешку снег і брудная вада, холад і голад, дзесяткі смерцяў кожны дзень, многім не давялося вырвацца жывымі з гэтага жаху…
З.М.Каранкевіч дала наказ маладому пакаленню берагчы мір на зямлі, шанаваць памяць аб людзях, падарыўшых магчымасць жыць, вучыцца і працаваць у незалежнай і квітнеючай Беларусі.
Ганаровае права адкрыць мемарыяльную дошку было прадастаўлена кіраўніку раённага аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” Вользе Гаршковай і Зінаідзе Мікалаеўне Каранкевіч. Памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны была ўшанавана мінутай маўчання. У знак удзячнасці і павагі прысутныя ўсклалі на брацкую магілу кветкі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

2024 - Год качества

Со знаком качества!

16 апреля 2024
Актуально

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Сельское хозяйство

Не сціхае гул рухавікоў на палях КСУП “Чырвоны баец”

16 апреля 2024
Общество

Заседание комиссии

16 апреля 2024
Профилактика и безопасность

С 15 апреля по 1 мая по всей стране проходит республиканская пожарно-профилактическая акция «За безопасность вместе»

15 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Прием граждан

Правовой приём граждан

15 апреля 2024
Общество

В Могилёве прошли соревнования по тяжёлой атлетике в рамках областной спартакиады школьников

14 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры и досуга состоялся III открытый региональный фестиваль хореографических коллективов «В ритме танца»

14 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Витамины круглый год!

14 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Сельское хозяйство

Дзе захоўваецца тэхналогія, там і вынікі

3 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024