НАРЫХТОЎЧАЯ КАМПАНІЯ — У РАЗГАРЫ!

НАРЫХТОЎЧАЯ  КАМПАНІЯ — У РАЗГАРЫ!

109

Заканчэнне лета — час, калі на агародах і ў садах паспявае садавіна, а ў нарыхтоўшчыкаў райспажыўтаварыства пачынаецца самая гарачая пара: бо атрыманы ўраджай патрабуе хуткага збору, перапрацоўкі і рэалізацыі.
Закуп садавіны, агародніны, дзікарослых ягад і грыбоў — адна з важных крыніц даходаў раённага спажывецкага таварыства.
Калі ў мінулым годзе нарыхтоўшчыкам даводзілася “шукаць” яблыкі не толькі за межамі раёна, але і вобласці, то сёлета ў гэтым неабходнасці няма. На Кіраўшчыне — небывалы ўраджай яблыкаў.
Як адзначыла начальнік аддзела нарыхтовак Алена Глекава, на сённяшні дзень у “скарбонцы” прадпрыемства больш за 2000 т яблыкаў з запланаваных 2500 т. У асноўным гэта апад і раннія гатункі, прызначаныя для прамысловай перапрацоўкі. Іх прыёмку распачалі яшчэ напрыканцы ліпеня. Толькі ў аддзел нарыхтовак кожны дзень у сярэднім паступае каля 30 тон яблыкаў.
Іх нарыхтоўкай займаюцца як штатныя работнікі, так і магазіны райспажыўтаварыства (дзе для гэтага маюцца неабходныя памяшканні).
Значную дапамогу па закупу яблыкаў у насельніцтва аказваюць і пазаштатныя (раз’язныя) нарыхтоўшчыкі. На сваім транс-парце яны наведваюцца ў аддаленыя сельскія населеныя пункты, закупляюць вітамінную прадукцыю, якую потым дастаўляюць на перапрацоўчыя прадпрыемствы. Напрыклад, Рыгор Леснікоўскі, які займаецца нарыхтоўкай садавіны не першы год, сёлета сабраў і здаў ужо больш за 100 т яблыкаў.
З-за вялікага наплыву жадаючых здаць лішкі яблыкаў з уласных садоў, прыёма-нарыхтоўчы пункт, размешчаны ў горадзе, зараз і ўвогуле працуе без выхадных дзён. Для бесперапыннага прыёму яблыкаў ёсць два бункеры, агульнай умяшчальнасцю 14 т.
Па словах Алены Глекавай, ніводны тэлефонны званок ці зварот грамадзян не застаюцца без увагі, нарыхтоўшчыкі гатовы адгукнуцца на любую прапанову па здачы, выязджаюць, можна сказаць, у любы час сутак.
Асноўныя пакупнікі яблыкаў у аддзела нарыхтовак — ААТ “Магілёўаблхарч-прам”, Бабруйскі завод напіткаў, ТАА “Крышталь” і ТАА “Алмаз”, ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат” і іншыя прадпрыемствы.
Да яблычнага сезону работнікі аддзела нарыхтовак актыўна займаліся закупам агуркоў, пры плане 12 т засалілі больш за 13 т. Наперадзе — засолка 5 т зялёных памідораў, 2 т яблыкаў і закваска 25 т капусты. Усе гэтыя прысмакі ў жыхароў раёна карыстаюцца асаблівай папулярнасцю, як гаворыцца, ідуць “на ўра”.
Сабраны сёлета нядрэнны ўраджай чорнаплоднай рабіны, усе 8 т рэалізаваны на Пухавіцкі харчовы камбінат. А вось закупам чырвонай рабіны ўвогуле не займаліся, ніводнае прадпрыемства не бярэ яе на перапрацоўку. Актыўна здае насельніцтва і часнок, ужо прынята больш за 2 т.
Дарэчы, закупачная дзейнасць, якую вядзе райспажыўтаварыства, не абмяжоўваецца толькі названымі відамі прадукцыі. Дыяпазон яе значна шырэйшы. Гэта, у прыватнасці, другасная сыравіна (лом чорных і каляровых металаў, макулатура) і іншыя яе віды.
Наперадзе ў работнікаў спажывецкай кааперацыі адказная справа — закладка бульбы і агародніны ў стабілізацыйны фонд. Выкананне плана дазволіць забяспечыць якаснай прадукцыяй магазіны, кропкі грамадскага харчавання, сталовыя ўстаноў адукацыі.
На працягу 2012-2013 г.г. у аддзеле нарыхтовак былі ўведзены ў строй дзве камеры з халадзільным абсталяваннем, агульнай умяшчальнасцю да 40 т. Кожная з іх дазваляе захоўваць агародніну пры неабходных тэмпературных і вільготных рэжымах. Сёлета ў чаканні “бульбянога” сезона запланаваны ўвод у строй камеры для захоўвання бульбы, якая будзе аснашчана клімат-кантролем. Гэтая функцыя будзе аўтаматычна выстаўляць неабходную тэмпературу і вільготнасць унутры памяшкання, што дазволіць значна павялічыць тэрміны захоўвання бульбы.
Як адзначыла Алена Пятроўна, нягледзячы на сучасныя тэхналогіі, у вытворчым працэсе аддзела нарыхтовак нямала ручной працы, а таму ніякія дасягненні і выкананні планаў немагчымыя без адказнага стаўлення да выканання сваіх абавязкаў работнікаў падраздзялення.
Добра спраўляюцца з даручаным участкам кладаўшчыкі Наталля Кірэева і Валянціна Русецкая. Кожны фрукт альбо агародніна праходзяць праз рукі сартыроўшчыкаў Святланы Крыванос, Зоі Шамаль, Алены Лаўрыновіч і Вольгі Акуліч, менавіта дзякуючы іх добрасумленнай працы мага-зіны прапануюць сваім пакупнікам якасную прадукцыю. З адказнасцю ставяцца да выканання сваіх абавязкаў грузчыкі Дзмітрый Міхалап, Аляксандр Сушкін, Уладзімір Сідарэнка.
Немалаважны аспект выканання плана нарыхтоўкі прадукцыі — прымальныя закупачныя цэны, акрамя таго, разлік ажыццяўляецца на месцы, без затрымкі. Усё гэта спрыяе таму, каб жыхары раёна здавалі лішкі прадукцыі нарыхтоўшчыкам, а той, хто не мае магчымасці вырошчваць, мог без праблем набыць яе ў магазінах райспажыўтаварыства. А тое, што гандаль мясцовай агароднінай, бульбай і садавінай будзе бесперабойны, работнікі аддзела нарыхтовак упэўнены!
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024