Насустрач абласным “Дажынкам-2014”
У ходзе падрыхтоўкі да абласных і раённых “Дажынак-2014” з кожным днём мяняюць сваё аблічча аб’екты жыллёвага, сацыяльна-культурнага і вытворчага прызначэння горада.
Сярод іх і будынак Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, турызму і па справах моладзі райвыканкама для правядзення капітальнага рамонту з бюджэту было выдаткавана 824,3 млн.руб. На аб’екце шчыруюць будаўнікі ПМК-255: яны замянілі вокны, пафарбавалі будынак і дах, робяць адмостку. Дарослыя працуюць добрасумленна і якасна, каб хлопчыкам і дзяўчынкам было прыемна бавіць тут вольны час.
У раёне з’явіліся цікавыя фігуры з саломы, якія абвяшчаюць аб тым, што хутка на Кіраўшчыне пройдуць абласныя “Дажынкі”. Адна з іх — млын каля в.Выжары, якую з цюкоў саломы змайстравалі працаўнікі СВК «Бераснёўскі».
На вачах прыгажэе будынак Цэнтра вольнага часу, рамонтам якога займаюцца будаўнікі Круглянскай ПМК-266.