Развіццё сельскіх тэрыторый: Дабаснянскі сельсавет

Развіццё сельскіх тэрыторый: Дабаснянскі сельсавет

3

Рэалізацыя ў мінулай пяцігодцы Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі дазволіла значна палепшыць умовы працы, жыцця, быту, адпачынку сяльчан. Работа па далейшым развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы сельгасарганізацый, сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні сельскіх тэрыторый, накіраваная на паляпшэнне дабрабыту сяльчан, працягваецца  і знаходзіцца на пастаянным кантролі раённай улады. У свой час такая работа была дэталёва прааналізавана ў Стайкаўскім і Паўлавіцкім сельскіх Саветах з распрацоўкай праграм развіцця рэгіёнаў. А нядаўна ў цэнтры ўвагі быў Дабаснянскі сельсавет: падчас выязнога сумеснага пасяджэння прэзідыўма райсавета дэпутатаў і райвыканкама была разгледжана работа Дабаснянскага сельвыканкама па забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця гэтага рэгіёна. Наведванне аб’ектаў і абмеркаванне актуальных пытанняў жыццядзейнасці праводзілася на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама Уладзімірам Царыкавым і старшынёй райсавета дэпутатаў Надзеяй Каранкевіч. У выязным пасяджэнні прыняла ўдзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько.

Над чым працуюць сельгасарганізацыі

Вытворчую дзейнасць на тэрыторыі ўказанага сельсавета, як вядома, ажыццяўляюць дзве гаспадаркі — КСУП “Жылічы” і СВК “Добасна-агра”. Па шляху следавання ўдзельнікаў пася-джэння праз в.Вінаградаўка Надзеяй Каранкевіч была звернута ўвага на дзейсную работу праўлення КСУП “Жылічы” на чале са старшынёй Міхаілам Агафонавым па навядзенні парадку на зямлі: тут былі ўбраны безгаспадарныя і пустуючыя дамы, захаваны фундаменты, участкі ўзараны і будуць уключаны ў палі севазвароту. Карысць ад такой, хаця і затратнай справы, відавочная: тэрыторыя населенага пункта ў парадку і з’явіліся дадатковыя землі для гаспадаркі.
Як адзначыла старшыня сельскага Савета дэпутатаў Галіна Шчур, у 2012-13 г.г. падобная работа была праведзена ў в.Рог.
Сельгасарганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі Дабаснянскага сельсавета, прымаюцца меры па нарошчванні вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі і павышэнні эфектыўнасці работы.
З 2012 г. у гэтых гаспадарках ажыццяўляецца рэканструкцыя дзвюх малочна-таварных ферм з будаўніцтвам двух кароўнікаў на 576 жывёламесц і даільна-малочнага блока. Уведзены ў эксплуатацыю пускавыя комплексы — кароўнік на 288 га-лоў і ДМБ. Удзельнікі выязнога пасяджэння наведалі новую МТФ “Добасна” СВК “Добасна-агра”.
Намеснік старшыні райсельгасхарчу Іван Грышчанка пракаменціраваў, што новыя жывёлагадоўчыя аб’екты — гэта сучасныя тэхналогіі вытворчасці малака, іх перавагі — падтрыманне належнага мікраклімату ўнутры памяшканняў, бяспрывязнае ўтрыманне жывёлы, зімой прадугледжаны падагрэў вады, кормараздача поў-насцю механізавана. На дадзены момант у адным хляве МТФ “Добасна” 120 першацёлак, ад кожнай з якіх у суткі надойваюць па 16,5 л малака. З пачатку года гэтыя першацёлкі былі раздоены на МТФ “Пясцова.” У далейшым будзе фарміравацца група для будуючагася другога хлява, адзначыў старшыня сельгаскааператыву Аляксандр Дастанка. Ён паведаміў, што 43% валавога надою малака гаспадарка атрымлівае на ферме “Пясцова”. За сем месяцаў сортам “экстра” рэалізавана 32% малака, астатняе — вышэйшым гатункам. Рэнтабельнасць малака склала па ферме 21,8%: гэта вышэй, чым у цэлым па сельгаспрадпрыемству.
На жывёлагадоўчых аб’ектах ішла зацікаўленая размова аб павышэнні эфектыўнасці вы-творчасці і рэалізацыі малака.
У в.Лёўкавічы ўдзель-нікі пасяджэння пабывалі ў раённым дзіцячым сацыяльным прытулку і дзіцячым садку, размешчаных у адным будынку. Дырэктар прытулку Святлана Былініна нагадала, што ён існуе з 2003 года. З таго часу праз прытулак прайшло 410 дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі: яны былі акружаны ўвагай, пяшчотай, клопатам. 273 хлопчыкі і дзяўчынкі былі вернуты біялагічным бацькам, якія выправілі свае паводзіны і лад жыцця, што, прынамсі, і з’яўляецца галоўнай задачай такіх устаноў. Зараз у прытулку знаходзіцца 7 дзяцей: раней напаўняльнасць была больш значная — адчуваецца эфектыўнасць дзеяння Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у сацыяльна няўдачных сем’ях”.
Далей удзельнікі выязнога пасяджэння трапілі ў сапраўдную казку: менавіта гэтак выглядае падвор’е жыхароў Лёўкавіч Івана Мікалаевіча і Надзеі Станіславаўны Мазоль. Уласнымі рукамі яны стварылі тут цудоўны куток з мноствам кветак, вадаёмам і рознымі фігуркамі на радасць сабе, сваёй сям’і і гасцям. Вось такія падыходы да ўпрыгожвання падвор’я, як падкрэсліла Надзея Каранкевіч, могуць служыць прыкладам для іншых: як вяскоўцаў, так і гараджан.
А/г Жылічы, магазін №2 “Тавары штодзённага попыту”. Старшыня райспажыўтаварыства Святлана Сарока паведаміла, што тавараабарот за 6 месяцаў склаў тут 3 млрд. 400 млн.рублёў, працуюць два прадаўцы. У населеным пункце роз-нічны гандаль ажыццяўляюць тры індывідуальныя прадпрымальнікі, што складае значную канкурэнцыю спажыўкааперацыі. У такіх умовах праўленне райспажыўтаварыства стараецца арганізаваць гандлёвае абслугоўванне сяльчан так, каб яны аддавалі перавагу яго аб’ектам.
Жыліцкая дзіцячая школа мастацтваў размешчана ў адрэстаўраванай частцы палаца-паркавага ансамбля, што само па сабе нат-хняе калектыў на плённую творчую работу. Аб гэтым гаварыла дырэктар школы Вольга Сімановіч. Мясцовыя рабяты, а таксама з іншых вёсак, нават з Рагачоўскага раёна — усіх 130 чалавек — займаюцца тут на музычным, мастацкім і харэаграфічным аддзяленнях, працуе таксама філіял у а/г Паўлавічы. На рахунку юных зорак нямала поспехаў у розных конкурсах і фестывалях. Вучні школы падарылі гасцям канцэртныя нумары, іх талент быў узнагароджаны шчодрымі апладысментамі.
Надзвычай цікавую, насычаную экскурсію правяла па Жыліцкім гістарычным комплексе-музеі — як па адрэстаўраванай яго частцы, дзе знаходзяцца выставачныя экспа-зіцыі, так і па той, дзе працягваюцца работы па рэстаўрацыі, дырэктар установы Ларыса Забелава. Прысутныя нібы акунуліся ў сівую даўніну і часіны больш познія. Падчас гутаркі акцэнт быў зроблены на ролі гісторыка-культурнай спадчыны ў фарміраванні духоўна-маральных каштоўнасцей насельніцтва (рэдакцыя раённай газеты мае намер больш падрабязна праінфармаваць аб гэтым чытачоў).
Абноўленай, гатовай да новага навучальнага года сустрэла ўдзельнікаў пася-джэння Дабаснянская СШ, а яе дырэктар Ірына Маслава, правёўшы па кабінетах і іншых памяшканнях, расказала аб тым, як ішла падрыхтоўка да прыёму вучняў, а таксама аб тым, як у іх наладжана работа з мясцовым насельніцтвам па фарміраванні здаровага ладу жыцця. Дарэчы, да паслуг вяскоўцаў — трэнажорная зала, стадыён школы. Маюць магчымасць сяльчане наведаць і камп’ютарны клас.
Аб рабоце калектыву ясляў-садка а/г Добасна па забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці выхаванцаў расказала падчас візіту гасцей загадчык дашкольнай установы Вольга Дудзінская.
На Дабаснянскім фельчарска-акушэрскім пун-кце ішла размова аб арганізацыі медыцынскага абслугоўвання сяльчан.
У Дабаснянскім СДК прайшло плянарнае пасяджэнне, а напярэдадні дырэктар установы культуры Галіна Пінчук паведаміла, якім чынам наладжаны вольны час насельніцтва.
Старшыня Дабаснянскага сельскага Савета дэпутатаў Галіна Шчур спынілася на асноўных напрамках работы сельвыканкама па забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.
У ходзе абмеркавання былі агучаны праблемныя пытанні, магчымыя шляхі іх вырашэння.
Кіраўнікі сфер адукацыі, культуры, аховы здароўя, бытавога і паштовага абслугоўвання пра-інфармавалі аб перспектывах функцыянавання адпаведных аб’ектаў на тэрыторыі сельсавета.
Рашэннем прэзідыўма райсавета дэпутатаў і райвыканкама былі зацверджаны асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторыі Дабаснянскага сель-скага Савета, план мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі і мерапрыемствы па ўцягненні невыкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомасці ў гаспадарчы абарот на 2014-2016 гады, вызначаны задачы для сельгасарганізацый, сацыяльнай сферы.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024