Добрая справа — вялікая слава!

Добрая справа — вялікая слава!

klyuchi

karavaj2 karavajПапрыгажэўшым, напоўненым яркімі фарбамі, цудоўнай музыкай і спевамі сустракаў у мінулую суботу а/г Мышкавічы ўдзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014”. У гэты вераснёўскі дзень нават сама прырода, якая так паспрыяла хлебаробам падчас жніва, падарыла выдатнае надвор’е. Рассветаўскай зямлі выпала ганаровае права стаць сталіцай правядзення першага абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі”. У гэты дзень тут сабраліся тысячы людзей на ўрачыстае мерапрыемства, каб павіншаваць герояў жніва са святам.

Цырымонія святочнага адкрыцця абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2014» праходзіла перад уваходам у сельскі Дом культуры. Пачалося мерапрыемства з ганаровага пастраення калоны з ліку прадстаўнікоў усіх раёнаў вобласці. На вятры калыхаліся сцягі рэгіёнаў вобласці, а дзяўчыны ў нацыянальных касцюмах трымалі ў руках караваі з мукі новага ўраджаю, на якіх красаваліся лічбы са збожжавымі намалотамі раёнаў.
Было адзначана, што месцам правядзення абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі” невыпадкова абраны Мышкавічы. У бягучым годзе легендарны калгас “Рассвет” адзначыў сваё 70-годдзе, а працоўны подзвіг вяскоўцаў упісаны яскравымі старонкамі ў гісторыю нашай краіны. У 1944 годзе К.П.Арлоўскі быў абраны першым старшынёй калгаса “Рассвет”. Праз некаторы час “Рассвет” стаў адным з нямногіх у былым Савецкім Саюзе калгасам-мільянерам.

Гісторыю дзяржавы робяць асобы выдатныя, сярод іх і ўраджэнец Мышкавіч, Герой Савецкага Саюза, ардэнаносец, удзельнік чатырох войнаў, легендарны камандзір партызанскага атрада К.П.Арлоўскі. Ён заўсёды быў узорам бездакорнага выканання свайго службовага абавязку.
У знак незгасальнай памяці і вялікай павагі, да бюста К.П.Арлоўскага ад кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь, Магілёўскай вобласці, Кіраўскага раёна, Магілёўскага абласнога камітэта ГА “БРСМ”, Магілёўскага абласнога Савета ветэранаў, удзячных жыхароў Кіраўскага раёна і моладзі былі ўскладзены вянкі і кветкі.
Ганаровая дэлегацыя ў саставе старшыні СВК “Гігант” Бабруйскага раёна Міхаіла Левакова, старшага камбайнера і камбайнера ААТ “Александрыйскае” Шклоўскага раёна Вячаслава Карповіча і Мікалая Рабцава здала рапарт хлебаробаў Магілёўшчыны старшыні аблвыканкама Пятру Рудніку. У сваю чаргу кіраўнік вобласці перадаў папку з рапартам Прыдняпроўскага краю першаму намесніку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніду Марынічу, які шчыра падзякаваў хлебаробам Магілёўшчыны за такі важкі ўклад у агульны рэспубліканскі каравай.
Ганаровае права падняць сцяг абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014” было прадастаўлена Сяргею Раманенку, механізатару агракамбіната “Зара” Магілёўскага раёна, Валерыю Цыркунову, старшаму камбайнеру і Аляксандру Цыркунову, камбайнеру РУП “Вучэбна-вопытная гаспадарка БДСГА” Горацкага раёна.
Як сімвал багацця і працвітання Прыдня-проўскага краю — прыгожы каравай, спечаны з мукі новага ўраджаю, быў уручаны старшыні аблвыканкама Пятру Рудніку.
Шчырымі апладысментамі на свяце віталі лепшых хлебаробаў Магілёўшчыны, удзельнікаў рэспубліканскіх фестываляў-кірмашоў, пачынаючы з 1996 года, калі прайшлі першыя “Дажынкі”.
Пад цудоўныя гукі музыкі, якую дарылі прысутным духавыя аркестры вобласці, у святочную залу СДК першымі былі запрошаны прадстаўнікі Шклоўскага раёна. Валавы збор збожжа хлебаробаў гэтага краю склаў больш за 150 тыс. т, пры сярэдняй ураджайнасці — 59,5 ц/га. Самая вялікая ўраджайнасць атрымана ў ААТ “Александрыйскае” і складае звыш 75 ц/га. Прадстаўнікі таварыства — экіпаж у саставе Вячаслава Камковіча і Мікалая Рабцава сталі пераможцамі вобласці па намалотах, атрымаўшы 6611 т збожжа.
Гучнымі апладыментамі была сустрэта дэлегацыя гаспадароў сёлетніх “Дажынак”, прадстаўнікоў Кіраўшчыны, якую ўзначальваў першы намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Царыкаў. У бягучым годзе на ўборцы збожжавых у раёне было за-дзейнічана больш за 70 экіпажаў, кожны з 44 намалаціў больш за 1 тыс. тон збожжа.
Пад гучныя апладысменты пераможцы жніва прайшлі ў залу мясцовага Дома культуры.
Да прысутных звярнуўся старшыня аблвыканкама Пётр Руднік, які выказаў словы ўдзячнасці ўсім удзельнікам жніва за іх старанную і руплівую працу, атрыманы важкі каравай. А ён сёлета са-праўды багаты — сабрана амаль 1 млн. 400 тыс. тон збожжа (у 1,2 раза вышэй паказчыка папярэдняга года). З кожнага гектара ў сярэднім намалочана па 47 ц, у той час як на першых рэспубліканскіх “Дажынках-1996” вобласць рапартавала аб сярэдняй ураджайнасці ў 26,3 ц/га. Такія сёлетнія дасягненні сведчаць не толькі аб строгай выканальніцкай дысцыпліне, выкарыстанні высокапрадукцыйнай тэхнікі, захаванні аграпрыёмаў, але і аб чалавечым фактары: без людзей не было б такога ўраджаю.
Цёплыя словы Пётр Міхайлавіч адрасаваў ветэранам — кіраўнікам раённай улады і сельгаспрадпрыемстваў вобласці розных перыядаў, пад чыім кіраўніцтвам быў закладзены фундамент дзеля будучага рэкорднага намалоту.
Кіраўнік вобласці ўручыў дыпломы 1-й, 2-й і 3-й ступеняў, а таксама грашовыя прэміі ў памеры 500, 300 і 200 б.в. адпаведна старшыням райвыканкамаў Шклоўскага, Магілёўскага і Горацкага раёнаў за дасягненне найлепшых паказчыкаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур.
Сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, пераможцамі прызнаны СВК “Гігант” Бабруйскага, СВК “Кастрычнік” Мсціслаўскага і ЗАТ “ААБ-Агра Цяцерына” Круглянскага раёнаў. Іх кіраўнікам таксама ўручаны дыпломы 1-й, 2-й і 3-й ступеняў і грашовыя прэміі ў памеры 400, 300 і 200 б.в.
Дыпломамі і грашовымі прэміямі адзначаны галоўныя аграномы і галоўныя інжынеры шэрагу сельгасарганізацый вобласці.
Гучнымі апладысментамі прысутныя ў зале сустракалі пераможцаў жніва сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў. Акрамя дыпломаў і грашовых прэмій Пётр Руднік уручыў ключы ад легкавых аўтамабіляў старшым камбайнерам Вячаславу Карповічу (ААТ “Александрыйскае” Шклоўскага раёна), Уладзіміру Корсаку і Уладзіміру Мельнікаву (ЗАТ “Агракамбінат “Зара” Магілёўскага раёна), а іх памочнікам — камбайнерам Мікалаю Рабцаву, Уладзіміру Корсаку-малодшаму, Дзмітрыю Мельнікаву — пашпарты на халадзільнікі.

Падарункі прадаставіў Магілёўскі малочны холдынг “Бабушкина крынка”.
Сярод вадзіцеляў, якія ажыццяўлялі адвозку збожжа ад камбайнаў, а таксама перавозілі яго на прыёмныя дзяржаўныя пункты, найлепшыя вынікі ў прадстаўнікоў Горацкага, Бялыніцкага, Круглянскага і Шклоўскага раёнаў.
Шчыра вітаў Пётр Руднік і маладых хлебаробаў, якія паказалі выдатныя вынікі на ўборцы і адвозцы збожжа ад камбайнаў.
Дыплом пераможцаў абласнога этапа рэспубліканскага конкурса для сельскай моладзі “Уладар сяла-2014” з рук кіраўніка вобласці атрымала сям’я Рамана і Марыны Астапенкаў з Горацкага раёна.
Са шчырымі словамі віншаванняў да герояў жніва затым звярнуўся першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Марыніч. Ён адзначыў, што вынікі жніва, якія атрымалі аграрыі Магілёўскай вобласці, вельмі значныя. Такі рэзультат дасягнуты дзякуючы руплівай працы хлебаробаў, укараненню ў вытворчасць новых тэхналогій і сучаснай тэхніцы. Але спыняцца на дасягнутым нельга, бо ў хлебаробаў Магілёўшчыны ёсць дастойны прыклад для пераймання: на прэзідэнцкім полі ў Шклоўскім раёне кожны з 350 га даў у сярэднім па 97 ц збожжа.
Леанід Марыніч уручыў шэрагу працаўнікоў Ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама Ганаровыя граматы Міністэрства і падзякі сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Заслужаную ўзнагароду за добрасумленную і старанную працу — Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь атрымаў і трактарыст-машыніст СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоў-скага Аляксандр Бяляўскі.
Затым слова для прывітання ўдзельнікаў свята трымаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў, які адзначыў, што на Магілёўшчыне для чалавека працы створаны належныя ўмовы, выплачваецца дастойная заработная плата. І самае важнае, што ў час жніва ахова працы хлебаробаў была на належным узроўні.
Георгій Кузняцоў уручыў дыпломы і сертыфікаты на новыя трактары пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў” за 2014 год. Сярод іх — РУП “Вучэбна-вопытная гаспадарка БДСГА” Горацкага, СВК “Іскра” Круглянскага, ААТ “Цішоўка” Магілёўскага раёнаў, ДЛГУ “Магілёўскі лясгас”, Язерскі сельскі выканаўчы камітэт Чэрыкаўскага раёна. Дыпломамі і грашовымі прэміямі ўзнагароджаны Бялыніцкі раён і СФГ “Займішча” Шклоўскага раёна.
Георгій Кузняцоў таксама зачытаў прывітальны адрас ад старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка і перадаў яго старшыні аблвыканкама Пятру Рудніку.
На працягу ўрачыстага ўшанавання пераможцаў у зале вітаў прыўзняты настрой: у іх гонар гучалі віншаванні, ім выказваліся шчырыя словы ўдзячнасці, імі ганарыліся, ім уручаліся заслужаныя ўзнагароды. Свае падарункі дарылі прысутным удзельнікі мастацкай самадзейнасці вобласці, а таксама зоркі беларускай эстрады Іскуі Абалян, Ірына Дарафеева, Мікалай Скорыкаў.
П раграма абласных “Дажынак” была насычанай і цікавай. Мышкавічы пераўтварыліся ў вялікую святочную пляцоўку. На цэнтральнай вуліцы аграгарадка разгарнуўся гандаль харчовымі і прамысловымі таварамі прадпрыемстваў і арганізацый гарадоў і раёнаў вобласці, размясцілася вялікая колькасць палатак, у якіх майстры народнай творчасці дэманстравалі і прадавалі свае работы — керамічныя, саламяныя, вышываныя, плеценыя і каваныя вырабы, якія здзіўлялі сваёй арыгінальнасцю і фантазіяй.
Гандлёвыя палаткі працавалі на працягу ўсяго свята — і тавары тут прапаноўваліся на розны густ, узрост і кашалёк. Бавіць час жыхарам і гасцям Мышкавіч было дзе. Адны стаялі ў чарзе за рыбай ці мясам, другія частаваліся гарачымі блінамі, духмянымі шашлыкамі і юшкай, альбо прымалі ўдзел у народных гульнях і забавах. Дзеці з задавальненнем прыгалі на батутах, ласаваліся цукровай ватай і поп-корнам, удзельнічалі ў розных атракцыёнах і бяспройгрышных латарэях. З усіх бакоў даносіліся спевы, вясёлыя гутаркі, запрашэнні зайсці ў госці, каб пакаштаваць розных прысмакаў.
Цікавую канцэртную праграму падрыхтавалі для гасцей “Дажынак” работнікі Магілёўскага холдынга “Бабушкина крынка”. Шматлюдна было ля выставачна-гандлёвай экспазыцыі “Магілёўшчына гасцінная”, дзе ладзіліся Святы Бульбы, Сала, Мёду. Шырока была прадстаўлена экспазіцыя “Свята Хлеба”.
Сапраўдным упрыгожваннем аграгарадка стаў фантан: людзі адпачывалі на лавачках і з задавальненнем назіралі за ўзлятаючымі ў неба і ззяючымі на сонцы кропелькамі вады.
За адміністрацыйным будынкам СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага разгарнула сваю работу выставачная пляцоўка сельскагаспадарчай тэхнікі. Тут дэманстраваліся корма і збожжаўборачныя камбайны, трактары, розныя агрэгаты айчыннай вытворчасці, дзякуючы якім хлебаробы вобласці змаглі сабраць добры ўраджай збожжа-вых і зерне- бабовых культур.
Завяршыўся фестываль-кірмаш святочным канцэртам, які падрыхтавалі творчыя калектывы раёнаў вобласці “Майстры мастацтваў — героям жніва”. Пасля яго заканчэння неба над Мышкавічамі расквецілася сотнямі рознакаляровых агеньчыкаў святочнага феерверка.
Наперадзе ў хлебаробаў — зноў нястомная праца і новыя перамогі.
Людміла СЯМЁНАВА,
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024