“Маладосць. Праца. Рамантыка!”

“Маладосць. Праца. Рамантыка!”

karp

Пад такім дэвізам у мінулую пятніцу на сцэне актавай залы дзіцячай школы мастацтваў прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў штогадовага раённага конкурсу на лепшы студэнцкі атрад “Працоўны семестр-2014”. Сімвалічна, што напярэдадні споўнілася 96 гадоў з дня нараджэння Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі, прыемнікам якога з’яўляецца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Сёлетні працоўны семестр быў прысвечаны знамянальнай даце — 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І гэта стала своеасаблівым стымулам для рабят працаваць з натхненнем і быць дастойнымі памяці вызваліцеляў. Студэнцкім атрадам былі прысвоены імёны герояў Вялікай Айчыннай вайны, вызваляўшых наш раён і нашу краіну.
У бягучым годзе было сфарміравана і працавала 45 студэнцкіх атрадаў агульнай колькасцю 542 чалавекі, з іх 27 атрадаў — будаўнічых, 3 — экалагічных, 14 — сельскагаспадарчых, 1 — сэрвісны. Даведзены план работ студэнцкія атрады выканалі на 135%.
Акрамя таго, 6 студатрадаў, сфарміраваных у г.Магілёве і Бабруйску, прымалі актыўны ўдзел у работах па падрыхтоўцы да правядзення на тэрыторыі раёна абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014”.
З заканчэннем працоўнага семестра павіншаваў прысутных начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Андрэй Карпук. Ён выказаў спадзяванне, што ўдзел у студатрадаўскім руху дапамог многім рабятам раскрыць свае лідарскія якасці, набыць прафесійныя навыкі, якія не будуць лішнімі ў жыцці, а таксама стаў для іх незабыўным і напоўненым прыемнымі эмоцыямі.

Звяртаючыся да прысутных, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Алена Осіпава адзначыла, што падводзіць вынікі праведзенай работы — добрая традыцыя, якая дазваляе ацаніць маштаб зробленых карысных спраў, сказаць дзякуй тым, хто адказна падыходзіў да выканання сваіх абавязкаў і дасягнуў высокіх паказчыкаў у працы.
Алена Осіпава выказала словы ўдзячнасці студатрадаўцам за плённую працу, а кіраўнікам арганізацый, якія працаўладкоўвалі маладых людзей — за падтрымку і ўзаемаразуменне.
У адпаведнасці з рашэннем раённага аператыўнага штаба для каардынацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў пераможцамі раённага конкурсу на лепшы студэнцкі атрад прызнаны: у намінацыі “Лепшы студэнцкі будаўнічы атрад” — атрад імя Героя Савецкага Саюза Р.А.Худалеева Жыліцкага сельгаскаледжа; “Лепшы студэнцкі сельскагаспадарчы атрад” — атрад імя Героя Савецкага Саюза А.І.Мельнікава Чыгірынскай СШ; “Лепшы студэнцкі экала-гічны атрад” — атрад імя Н.Я. Камарова СШ №1. У намінацыі “Лепшая накіроўваючая арганізацыя” — Жыліцкі сельгаскаледж. Лепшай прымаючай арганізацыяй стаў СВК “Калгас “Ніва”.
Лепшымі камандзірамі прызнаны: Валерый Кухараў (студэнцкі будаўнічы атрад імя Героя Савецкага Саюза Р.А.Худалеева), Пётр Лапацінскі (сельскагаспадарчы атрад імя Героя Савецкага Саюза А.І.Мельнікава), Уладзіслаў Каспяровіч (экалагічны атрад імя Н.Я.Камарова). Сярод лепшых байцоў студэнцкіх атрадаў вылучыліся Антон Дзятлаў, Яраслаў Азаранка, Лілія Цэд, Ганна Кірэева, Таццяна Казакова, Антон Іваніцкі, Дар’я Рышкевіч, Мікалай Скаварадзін, Аляксандр Пяткевіч і Таццяна Бычкова.
Усе пераможцы былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі і каштоўнымі прызамі, прадастаўленымі аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама раённымі арганізацыямі ГА “Беларускі фонд міру” і “Белая Русь”.
Цудоўны настрой і адчуванне сапраўднага свята дарылі прысутным музычныя і танцавальныя нумары ў выкананні самадзейных артыстаў.
Людміла СЯМЁНАВА. Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024