У мэтах санітарнага нагляду
Асноўнай дзейнасцю цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з’яўляецца рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі па забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту, ахове здароўя насельніцтва горада і сельскіх населеных пунктаў шляхам папярэджвання, выяўлення і выкаранення парушэнняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства.
З гэтай мэтай эпідэміёлагі праводзяць значную прафілактычную работу сярод насельніцтва, прапагандуюць метады па замацаванні здароўя, фарміраванні здаровага ладу жыцця. Дзякуючы распаўсю-джванню ведаў садзейнічаюць зніжэнню тэмпаў распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі.
Супрацоўнікі цэнтра актыўна працуюць у плане зніжэння інфекцыйнай і паразітарнай захворваемасці, папярэджвання ўспышкі эпідэміі. Таксама ўдасканальваюць метады і сродкі імунапрафілактыкі, нацыянальнага календару прышчэпак і ўкаранення новых сучасных, больш эфектыўных імунабіялагічных прэпаратаў.
У полі зроку эпідэміёлагаў пытанні забеспячэння насельніцтва дабраякаснай пітной вадой, навядзення парадку на зямлі, кантроль за аховай глебы, добраўпарадкаваннем.
На пастаянным кантролі і забеспячэннне эфектыўнага нагляду за ўмовамі і арганізацыяй вучэбна-выхаваўчага працэсу агульнаадукацыйных устаноў, аздараўленнем дзяцей у летніх лагерах.
Добрасумленна ставяцца да выканання сваіх абавязкаў супрацоўнікі мікрабіялагічнай лабараторыі, якія адказваюць за санітарна-эпідэміялагічны нагляд і правядзенне неабходных санітарна-гігіенічных і супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў сярод насельніцтва. Звыш 20 гадоў працуе тут фельчарам-лабарантам Валянціна Галімская (на здымку — злева). За гэты час яна назапасіла багаты вопыт ведаў і практычных навыкаў, якімі з задавальненнем дзеліцца з маладымі супрацоўнікамі, як, напрыклад, урач-бактэрыёлаг Марына Эскандарава.
Абедзве жанчыны валодаюць сучаснымі метадамі мікрабіялагічных даследаванняў і праводзяць іх у строгай адпаведасці з дзеючымі нарматыўнымі дакументамі.