У мэтах выкаранення карупцыі і хабарніцтва

Карупцыя ў нашай краіне ацэньваецца як надзвычайна негатыўная з’ява, якая пагражае верхавенству закона, дэмакратыі і правам чалавека, падрывае прынцыпы належнага дзяржаўнага кіравання, роўнасці і сацыяльнай справядлівасці.
У сувязі з гэтым, работа пракуратуры раёна і аддзела ўнутраных спраў у бягучым годзе арганізоўвалася на падставе Дзяржаўнай праграмы і ў адпаведнасці з планам комплексных мерапрыемстваў па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у горадзе і сельскіх населеных пунктах. Гэтыя пытанні разглядаліся на пасяджэннях каардынацыйнага савета райвыканкама і выканкама, у пракуратуры раёна пры ўдзеле пракурора вобласці, а таксама на аператыўных і рабочых пасяджэннях калектыву РАУС.
Аб эфектыўнасці дзейнасці праваахоўчых органаў па супрацьстаянні карупцыі на тэрыторыі раёна, паляпшэнні работы ў дадзеным накірунку і далейшым удасканаленні па выяўленні злачынстваў, звязаных з карупцыйнымі праявамі ішла дэталёвая размова на чарговым пасяджэнні райвыканкама.

А дзначалася, што
супрацоўнікамі РАУС праводзяцца сістэматычныя адпрацоўкі прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасці, ажыццяўляецца пастаянны кантроль за суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці, установамі адукацыі і аховы здароўя, прамысловага і аграпрамысловага комплексаў па выяўленні фактаў хабарніцтва і іншых злоўжыванняў службовым становішчам кіраўнікамі і пасадавымі асобамі.
Як праінфармаваў начальнік штаба РАУС Вячаслаў Каранкевіч, з пачатку года супрацоўнікамі аддзела выяўлена 9 злачынстваў па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі (у 2013 г.— 7), з іх 3 адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх.
У цяперашні час праводзіцца комплекс праверачных мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне выпадкаў немэтавага, бескантрольнага і безгаспадарчага асваення бюджэтных сродкаў, а таксама выяўлення злоўжыванняў з боку пасадавых асоб у сферы рэалізацыі Рэспубліканскай праграмы развіцця малочнай галіны ў 2010-2015 гадах. Маецца матэрыял праверкі па факту завышэння кошту выкананых будаўніча-мантажных работ пры рэканструкцыі МТФ СВК “Калгас “Ніва” у а/г Барсукі на суму звыш 73 млн. рублёў.
Ва ўсіх сельгасарганізацыях раёна ажыццёўлены маніторынг сапраўднасці прадастаўлення справаздачнасці па жавёлагадоўлі ў раённы аддзел статыстыкі. У СВК “Калгас “Ніва” ўстаноўлены факт утойвання падзяжу 16 жывёлін. У адносінах вінаватай асобы Камітэтам дзяржкантролю праводзіцца праверка.
З пачатку года выяўлена і канфіскавана 80 л алкагольнай прадукцыі, якая захоўвалася і рэалізоўвалася ў парушэнне дзеючага заканадаўства. Вінаватыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Таксама за парушэнне парадку захоўвання, перамяшчэння і рэалізацыі алкагольных напіткаў і табачных вырабаў канфіскавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на суму звыш 254 млн. рублёў. Віноўныя грама-дзяне прыцягнуты да адказнасці.
Па выяўленых фактах хабарніцтва, ажыццяўлення карупцыйных злачынстваў пасадавымі асобамі органаў улады пры выдзяленні зямельных участкаў, выкананні функцый пры раздзяржаўліванні і прыватызацыі, расходаванні бюджэтных сродкаў праводзяцца мерапрыемствы ў рамках сакрэтнага справаводства.
У РАУС знаходзіліся 3 матэрыялы праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці ЗААТ “Кіраўскі харчовы камбінат” па фактах нерацыянальнага выкарыстання грашовых сродкаў кіраўніцтвам прадпрыемства, закупцы маральна зношанага абсталявання і ажыццяўлення крадзяжу прадукцыі ўласнай вытворчасці, а таксама пагашэння дэбітовай запазычанасці. У сувязі з пакрыццём прычыненай страты крымінальныя справы не ўзбуджаліся.
Таксама сёлета былі складзены 3 пратаколы за парушэнне ўстаноўленага парадку ажыццяўлення валютных аперацый. Судом раёна разгледжаны 1 пратакол, у выніку якога на вінаватага грамадзяніна накладзены штраф у суме 1 млн. 300 тыс. рублёў. Астатнія два пратаколы знаходзяцца на разглядзе.
Зараз разглядаецца крымінальная справа ў адносінах намесніка галоўнага ўрача райбальніцы па амбулаторна-паліклінічным абслугоўванні насельніцтва, які з’яўляецца членам камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.
Затым перад прысутнымі выступіў пракурор раёна Вячаслаў Паршук, які адзначыў, што супрацоўнікамі РАУС вядзецца значная работа па раскрыцці фактаў карупцыі. Адказныя асобы нясуць адміністрацыйныя пакаранні.
Ён таксама адзначыў, што дзякуючы сучаснай тэхніцы зараз маюцца значныя магчымасці для фіксацыі і выяўлення такіх злачынстваў. Таму пасадавым асобам трэба задумацца, перш чым ажыццяўляць злачынства.
На пасяджэнні канстатавалася, што ў раёне працягваецца прафілактычная работа, асноўнай мэтай якой па-ранейшаму з’яўляецца стварэнне атмасферы грамадскага непрыняцця карупцыі ва ўсіх яе праявах, прававое абучэнне насельніцтва, прадастаўленне жыхарам раёна інфармацыі аб іх законных правах у розных сферах грамадскіх адносін, а таксама давядзенне да іх ведама прадугледжанай адказнасці за эканамічныя і карупцыйныя правапарушэнні.
Згодна рашэння райвыканкама ўсім зацікаўленым службам даручана працягваць работу па выяўленні карупцыйных злачынстваў, садзейнічаць папярэджванню прычын і ўмоў іх ажыццяўлення.
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024