В первое воскресенье декабря в Беларуси отметят День юриста

В первое воскресенье декабря в Беларуси отметят День юриста

yuristy

У нядзелю адзначаюць свята людзі, якія цвёрда і непахісна стаяць  на ахове літары Закона — суддзі, пракуроры, юрысты МУС, органаў улады, адвакаты, натарыусы, следчыя, юрысконсульты:  менавіта яны робяць усё неабходнае ў справе абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, у барацьбе са злачыннасцю, займаюць прынцыповую пазіцыю ў праватворчай дзейнасці, растлумачэнні дзеючага заканадаўства.

А дным з прадстаўнікоў гэтай прафесіі з’яўляецца юрысконсульт СВК “Калгас “Ніва” Сяргей Елісеенка. На гэтай пасадзе ён працуе на працягу апошніх 5 гадоў. У свой час закончыў Вышэйшае пагранічнае вучылішча КДБ СССР, затым была служба на граніцы, работа ў органах унутраных спраў. Пасля звальнення па выслузе гадоў Сяргей Уладзіміравіч звязаў сваё далейшае жыццё з сельскай гаспадаркай.
Як паказала практыка, за гэты час даводзілася сутыкацца з рознымі складанымі сітуацыямі, але дзякуючы набытаму вопыту граматны спецыяліст заўсёды знаходзіць правільныя шляхі іх вырашэння.
Пры размове Сяргей Уладзіміравіч адзначыў, што яму даводзіцца займацца рознымі пытаннямі: гэта і дагаворная, і прэтэнзійна-іскавая дзейнасць, і распрацоўка калектыўных дагавораў, і эканоміка-прававы аналіз вынікаў дзейнасці сельгасарганізацыі сумесна з эканамічнай, фінансавай і іншымі адказнымі службамі.
Акрамя выканання сваіх непасрэдных функцый, Елісеенка пастаянна ўзаемадзейнічае з усімі структурнымі падраздзяленнямі гаспадаркі. Ён не праходзіць міма фактаў парушэння працоўнай дысцыпліны, абыякавых адносін да захаванасці агульнай маёмасці.
Не застаецца ў баку Сяргей Уладзіміравіч ад праблем вяскоўцаў — у абавязковым парадку прыходзіць ім на дапамогу, па магчымасці аказвае кансультацыйныя паслугі па арганізацыйна-прававых і іншых юрыдычных пытаннях.
Нягледзячы на значны багаж ведаў і вопыту, Елісеенка пастаянна сочыць за дзеючым заканадаўствам і змяненнямі ў ім, з чым пры неабходнасці своечасова знаёміць пасадавых асоб, усіх працаўнікоў сельгас-арганізацыі.
Па слядах бацькі пайшоў і сын Дзмітрый: закончыў Акадэмію МУС, жыве з сям’ёй у Бабруйску. Пры сустрэчах ці ў час тэлефоннай размовы ў іх заўсёды ёсць тэма, якая аднолькава цікава абодвум. Пры неабходнасці аказваюць адзін аднаму кваліфікаваную дапамогу з тым, каб упэўнена трымаць руку на пульсе змяненняў прававога поля дзяржавы.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024