Адказнасці не пазбегнуць

Адчувальныя вынікі дае мэтанакіраваная работа каардынацыйнага Савета па пытаннях барацьбы са злачыннасцю пры райвыканкаме, накіраваная на прафілактыку і выкараненне правапарушэнняў, злачынстваў. На яго пасяджэннях прадстаўнікі зацікаўленых структур і службаў аналізуюць склаўшуюся сітуацыю, абмяркоўваюць шляхі ўдасканалення форм і метадаў далейшай работы.

З ацікаўленая размова вялася на пасяджэнні Савета напрыканцы мінулага года, у якім прымалі ўдзел намеснікі старшыні райвыканкама Га-ліна Слабоднікава і Алена Пекліна, старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч, начальнік РАУС Ігар Альхоўскі, пракурор раёна Вячаслаў Паршук, начальнік інспекцыі па падатках і зборах па Кіраўскім раёне Віктар Каранкевіч, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна.
Н ачальнік РАУС Ігар Альхоўскі расказаў аб захадах, якія дазволілі ў раёне стабілізаваць становішча спраў па захаванасці дзяржаўнай маёмасці, а таксама маёмасці фізічных асоб.
Характэрнай была тэндэнцыя зніжэння колькасці злачынстваў, зарэгістраваных па ўсіх лініях службаў у параўнанні з адпаведным перыядам 2013 года, палепшылася раскрываемасць злачынстваў.
У агульнай структуры злачыннасці па-ранейшаму значную частку складалі крадзяжы маёмасці.
Пры ўчыненні крадзяжоў жывёлы (МТФ в.Букіно СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага), электраабсталявання (ПБУП “Эталонмантаж”), металалому (ДЭУ №72 РУП “Магілўёаўтадар”) суб’ектам гаспадарання быў нанесены матэрыяльны ўрон на 52 млн. 560 тыс. рублёў. Усе злачынствы ажыццёўлены шляхам свабоднага доступу да матэрыяльных каштоўнасцей, а таксама з-за адсутнасці вартаўнікоў на рабочых месцах.
С упрацоўнікамі РАУС праводзяцца абследаванні матэрыяльна-тэхнічнай умацаванасці месцаў захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, ядахімікатаў, гаруча-змазачных матэрыялаў, жывёлы і інш.
Акрамя таго, у начны час сутак наладжана дзяжурства міліцыянераў у складзе дзвюх рухомых груп, у абавязкі адной з іх уваходзіць кантроль за вартавой аховай на аб’ектах дзяржаўнага сектара эканомікі. На канец мінулага года былі вынесены 204 прадстаўленні па выяўленых недахопах. Разам з тым, за непрыняцце мер па ўхіленні прычын, якія садзейнічаюць учыненню правапарушэнняў, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 14 пасадавых асоб.
З а знаходжанне на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення да пакарання прыцягнуты 27 грама-дзян, з іх 11 работнікаў вартавой аховы: Сярод іх — А.П.Маёраў,К.Р. Прыгажаеў, І.Ф.Борэк, М.М.Цікавы з СВК “Калгас “Ніва”, В.В.Паленаў і А.С.Краскоўскі з РАПТЗ, С.М.Дамарод з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, Ю.Р.Паўлоўскі з СГФ “Чыгірынка”, Д.А. Гаўр з СВК “Бераснёўскі”, В.В.Дубіна з ДРБУ-197, В.М.Камінскі з райспажыўтаварыства.
У ходзе пасяджэння адзначалася, што да 1 лютага 2015 г. неабходна правесці маніторынг сістэм відэаназірання, устаноўленых на аб’ектах, а таксама ўзмацніць кантроль за работай вартавой аховы. Забараняецца прымаць на працу ў якасці вартаўнікоў асоб, якія дагэтуль былі асуджаны за злачынствы, звязаныя з раскраданнем таварна-матэрыяльных каштоўнасцей.
Важную ролю ва ўчыненні злачынстваў адыгрываюць паводзіны асоб, у адносінах да якіх маюцца падставы для вынясення афіцыйных папярэджванняў — такіх на ўліку 212 чалавек.
Я к падкрэсліў на-
чальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Аляксандр Буйко, летась на тэрыторыі раёна былі наладжаны спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Быт”, “Увага — узрост!”, а таксама рэспубліканскія акцыі “Бяспечнае суседства”, “Дом без насілля”, у ходзе якіх праведзена канкрэтная работа ў адносінах розных катэгорый грамадзян, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку.
Вядзецца актыўная работа па ізаляцыі ад грамадства асоб, якія п’янствуюць і вядуць асацыяльны лад жыцця. На прыём да ўрача-нарколага было дастаўлена 47 такіх грамадзян для пастаноўкі іх на ўлік. Праведзена 35 медыцынскіх аглядаў для ўстанаўлення дыягназу “хранічны алкагалізм” і пацвярджэння адсутнасці захворванняў, якія перашкаджаюць накіраванню ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі. 16 жыхароў раёна былі змешчаны ў ЛПП.
Наладжаны жорсткі кантроль за паводзінамі асоб, вызваленых з месцаў пазбаўлення волі. Ствараюцца ўмовы для іх сацыяльнай адаптацыі, аказваецца дапамога з працаўладкаваннем. Некаторыя сталі на правільны шлях, але ёсць і такія, для каго не існуюць нормы паводзін.
У выніку правядзення комплексных адпрацовак населеных пунктаў раёна, з незаконнага абароту канфіскавана 2409,3 л алкагольнай прадукцыі. За парушэнне антыалкагольнага заканадаўства да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты на той момант 99 грамадзян.
Станоўчыя вынікі даюць такія мерапрыемствы, як абмежаванне продажу алкагольных напояў з 22.00 да 6.00 гадзін, а таксама правядзенне прафілактычнай акцыі “Дзень цвярозасці”.
П ракурор раёна Вячаслаў Паршук адзначыў, што ў раёне яшчэ не задзейнічаны ўсе рычагі па ўзмацненні барацьбы са злачыннасцю і ўмацаванні правапарадку. На пасяджэннях Савета называюцца прозвішчы адных і тых жа грамадзян, якія не жадаюць жыць па агульнапрынятых нормах. Да іх трэба прымяняць больш жорсткія меры.
Н а пасяджэнні Савета таксама абмяркоўвалася работа грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, якія працуюць пры выканкамах сельскіх Саветаў дэпутатаў. Адзначалася, што ўкараняліся новыя падыходы па рэагаванні на заявы і паведамленні грамадзян аб злачынствах і здарэннях, зменшана колькасць бытавой злачыннасці.
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024