Новы імпульс у развіцці жывёлагадоўлі

Новы імпульс  у развіцці жывёлагадоўлі

nevakolhoz

Адным са шляхоў павелічэння вытворчасці і рэалізацыі малака ў сельгасарганізацыях з’яўляецца ўзвядзенне новых малочна-таварных ферм з прымяненнем сучасных тэхналогій згодна даручэння Кіраўніка дзяржавы. 

Адзін з такіх аб’ектаў распачаў сваю работу ў СВК “Калгас “Ніва” ў жніўні мінулага года: тут уведзена ў строй дзеючых першая чарга малочна-таварнай фермы “Барсукі”.
Па словах заатэхніка-селекцыянера Ноны Дамашчук, з’яўленне новай даільнай залы з сучасным абсталяваннем дазволіла ім значна палепшыць якасць атрымліваемага малака, зараз яго таварнасць — 99%. Дойны статак, які пакуль складае 181 галаву, фарміруецца і папаўняецца цялушкамі з іншых ферм гаспадаркі. Усяго ж, калі МТФ поўнасцю будзе здадзена ў эксплуатацыю, тут плануюць утрымліваць 588 дойных кароў.
Немалаважным аспектам высокіх надояў з’яўляецца трывалая кармавая база, асабліва гэта актуальна падчас зімова-стойлавага перыяду ўтрымання жывёлы. У гэтым сэнсе ніваўцы справіліся на «выдатна»: якасных кармоў у гаспадарцы назапашана пад поўную патрэбу. Яскравым сведчаннем таму сярэднясутачныя надоі, якія складаюць па 16,6 кг на карову. Вышэй базіснага паказчыку і тлустасць малака. За студзень жывёлаводы МТФ “Барсукі” атрымалі 94 т малака, амаль 90% якога адпраўлена на перапрацоўчае прадпрыемства вышэйшым гатункам.
Як адзначыла Нона Дамашчук, клопатаў у жывёлаводаў нямала, каб пазбегнуць хвароб і захаваць высокую прадуктыўнасць кароў, трэба строга захоўваць усе тэхналагічныя патрабаванні, правільна карміць, своечасова праводзіць усе ветэрынарныя апрацоўкі.
На ферме зроблены прафілакторый для цялятак, зараз тут утрымліваецца 16 галоў. Расцёлы ідуць рэгулярна, штодзень на свет з’яўляюцца цяляткі. Знаходзяцца яны тут да 20-дзённага ўзросту, а потым адпраўляюцца на дарошчванне. Захаванасць маладняку практычна стопрацэнтная. Маецца памяшканне для раздою нецялей.
Робячы стаўку на павышэнне вытворчых паказчыкаў, кіраўніцтва гаспадаркі не забываецца і аб паляпшэнні ўмоў працы і адпачынку для жывёлаводаў. Не сакрэт, што адказнае стаўленне працаўнікоў ферм да выканання сваіх абавязкаў значна ўплывае на канчатковы вынік работы ўсёй жывёлагадоўчай галіны. На новай МТФ абсталяваны пакоі для адпачынку, душавая, ёсць гардэроб, устаноўлена пральная машына.
Па словах Ноны Дамашчук, кожны працуючы на МТФ “Барсукі” без сумнення знаходзіцца на сваім месцы: усе — адна каманда і заслугоўваюць толькі слоў падзякі.
Узначаліла калектыў фермы з самага пачатку яго работы Галіна Дзятлава (на момант наведвання МТФ жанчына знахо-дзілася ў працоўным адпачын-ку). Чалавек яна вельмі адказны і добрасумленны, таму кіраўніцтва гаспадаркі не сумнявалася, калі прапанавала ёй узначаліць калектыў на новым аб’екце.
Даенне кароў на новым абсталяванні даверылі аператарам Веры Рымаравай і Надзеі Свірко — за іх стараннасць і адказнасць за даручаную справу.
Якасна абслугоўвае ўвесь даільны працэс слесар Аляксандр Чубаеў. Ён дасканала ведае тэхналагічнае абсталяванне фермы, з адказнасцю сочыць за яго спраўнасцю. Немалаважная заслуга ў дасягненні высокіх паказчыкаў вытворчасці малака лабаранта-асемянатара Таццяны Арцёмавай і ветэрынарнага ўрача Алены Мялешкінай.
Працуючы над павышэннем вытворчых паказчыкаў, жывёлаводы ўпэўнены, што добрасумленныя адносіны да сваіх абавязкаў дазваляюць ім паляпшаць і асабісты дабрабыт: у гаспадарцы праду-гледжаны грашовыя надбаўкі за дасягненне добрых вынікаў. Так што матывацыя для плённай працы відавочная.
Спыняцца на дасягнутым ніваўцы не збіраюцца, бо ўпэўнены, што для больш эфектыўнай работы неабходна адшукваць і задзейнічаць новыя рэзервы і магчымасці.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024