З мэтай аховы правапарадку

З мэтай аховы правапарадку

kovalchyk

На мінулым тыдні начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Кавальчук і начальнік РАУС Ігар Альхоўскі сустрэліся з калектывам работнікаў райспажыўтаварыства.

Сустрэча пачалася з прыемнага моманту: Аляксандр Кавальчук давёў да ведама прысутных, што ў іх калектыве працуе Ларыса Лазаковіч, якая выхавала выдатную дачку Надзею — дастойнага афіцэра міліцыі Магілёўшчыны. Па выніках работы за мінулы год старшы оперупаўнаважаны Кіраўскага РАУС Лазаковіч прызнана лепшай сярод маладых супрацоўнікаў службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі вобласці. Старшы лейтэнант узнагароджана дыпломам і грашовай прэміяй, а яе маці — повару рэстарана “Сузор’е” Ларысе Ігараўне падчас мерапрыемства было ўручана Падзячнае пісьмо і прыгожы букет. Калегі па працы падтрымалі жанчыну бурнымі апладысментамі.
Затым Аляксандр Кавальчук ахарактарызаваў крымінагенную сітуацыю, якая склалася ў вобласці ў бягучым годзе. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што асноўныя намаганні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў вобласці накіраваны на рэальную абарону грамадзян ад злачынных праяў шляхам прафілактыкі правапарушэнняў, папярэджвання п’янства і алкагалізацыі насельніцтва, супрацьдзеяння цяжкім і асабліва цяжкім злачынствам, захаванасць асабістай і дзяржаўнай маёмасці, абарону спажывецкага рынку і барацьбу з незаконным абаротам наркотыкаў.
Як далей падкрэсліў выступаючы, вельмі часта пацярпеўшыя вядуць сябе незразумелым вобразам: замест таго, каб аб здзеках мужа паведаміць у міліцыю, жонкі наогул утойваюць факты іх пастаянных п’янак. Да прыкладу, на мінулым тыдні муж у п’яным угары ашпарыў варам твар жонкі, з апёкамі яна была змешчана ў бальніцу, але напісаць заяву на мужа жанчына адмовілася. На вялікі жаль, з 5 зарэгістраваных сёлета злачынстваў 3 — бытавыя.
Аляксанд Кавальчук патлумачыў, што ўсё калісьці здараецца ў першы раз. Таму хацелася, каб грамадзяне былі больш уважлівымі да сябе, да лёсу сваіх блізкіх. І калі ўсе разам будзем своечасова прымаць неабходныя меры, тады зможам папярэдзіць пэўную колькасць злачынстваў, а таксама трагедый. Тым самым будзем умацоўваць правапарадак у рэгіёне.
Затым начальнік РАУС Ігар Альхоўскі ў ходзе свайго выступлення ўвагу прысутных сканцэнтраваў на рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, кантролі за захаваннем рэгістрацыйна-ўліковай дысцыпліны, аператыўным рэагаванні на заявы і паведамленні грамадзян, раскрыцці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, пошуку злачынцаў і ўстанаўленні без вестак прапаўшых асоб, забеспячэнні аховы правапарадку ў населеных пунктах раёна, арганізацыі выхаваўча-прафілактычнай работы з насельніцтвам.
Праводзімыя прафілактычныя і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы дазволілі не дапусціць росту злачыннасці. Колькасць зарэгістраваных злачынстваў па ўсіх лініях службы за мінулы год скарацілася на 25. Але ўжо за студень г.г. зарэгістравана 16 злачынстваў, раскрываемасць склала 92%. Асноўная маса прыходзіцца на крадзяжы маёмасці.
Ігар Альхоўскі звярнуўся да прысутных з просьбай паведамляць у міліцыю аб усіх падазроных асобах, асабліва цыганскай нацыянальнасці, якія з’яўляюцца ў населеных пунктах раёна, а таксама аб фактах кіравання аўтатранспартам грамадзянамі ў нецвярозым стане, абароце валюты і іншых парушэннях у сферы спажывецкага рынку.
Пасля работнікі райспажыўтаварыства задалі хвалюючыя іх пытанні. Адказныя асобы далі вычарпальныя адказы, а тыя пытанні, якія патрабуюць дадатковага вывучэння, узяты на кантроль.
Калі Вы сталі ахвярай злачынства ці іншага проціпраўнага дзеяння, учыненага ў адносінах Вас, або Вам стала вядома аб рыхтуючымся злачынстве,паведаміце аб гэтым у аддзел унутраных спраў або па тэлефоне 102. Можна таксама звярнуцца да свайго ўчастковага інспектара ці любога іншага міліцыянера — Вам абавязкова дапамогуць.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024