Квітней, красуйся год ад года, любімы Кіраўскі раён!

Квітней,  красуйся год ад года,  любімы Кіраўскі раён!

skaravaem

foto6165

cjsnopy

 

Маштабна, маляўніча, запамінальна прайшло ў мінулую пятніцу ў раённым Доме культуры ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю ўтварэння Кіраўскага раёна і падвядзенню вынікаў работы галін народнай гаспадаркі за 2014 год.
На свята да кіраўчан завіталі ганаровыя госці: памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Алег Чыкіда, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Алена Круцько, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Калтуноў і Алена Шамаль, старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў Валерый Іваноў, старшыня Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль, дырэктар ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка” Ігар Кананчук, намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” Васіль Глазко, прадстаўнікі духавенства, дэлегацыі Горацкага, Бабруйскага раёнаў, Першамайскага раёна г.Бабруйска, а таксама кіраўнікі раёна мінулых гадоў, ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Перад пачаткам мерапрыемства прысутным быў паказаны фільм аб Кіраўшчыне.
У залу пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь былі вынесены Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, флаг Магілёўскай вобласці і флаг Кіраўскага раёна.
На сцэне — тэатральна-харэаграфічная застаўка “Гісторыя Кіраўшчыны”. Гучаць высокія словы аб ратнай і працоўнай доблесці кіраўчан, якія пасля вайны з руін і попелу ўзнялі горад і вёскі, ператварылі Кіраўшчыну ў квітнеючы край.
Шчырая ўдзячнасць, кветкі і сувеніры — ветэранам Вялікай Айчыннай вайны В.А.Буславу, Л.І.Манько, Г.В.Каранкевіч, поўнаму кавалеру ордэна Працоўнай Славы — Л.Н.Палевіч.
Новае пакаленне кіраўчан працягвае ўпісваць свае старонкі ў летапіс раёна. Штогадовы вянец іх плённай працы, як здаўна павялося, — гэта хлеб. Каравай ураджаю 2014 года быў уручаны старшыні райвыканкама Аляксандру Бутараву. Які запрасіў на сцэну былога старшыню райвыканкама Уладзіміра Піскіжава, таксама маючага дачыненне да дасягнутага поспеху.
У сваёй прамове ён адзначыў, што 2015 год азнаменаваны для жыхароў Кіраўшчыны знамянальнай датай — 80-годдзем з дня ўтварэння раёна. Ён з’явіўся на карце БССР як новая адміністратыўная адзінка 12 лютага 1935 года. З гэтай даты пачынаецца адлік працоўнага і гераічнага летапісу Кіраўшчыны.
Аляксандр Бутараў зрабіў экскурс у гісторыю станаўлення і развіцця раёна. На экране дэманстраваліся фота-здымкі мінулых і сённяшніх дзён, на якіх — знамянальныя падзеі з гісторыі нашага краю, людзі працы, якія ва ўсіх галінах народнагаспадарчага комплексу паказвалі і паказваюць прыклады самаадданай, руплівай працы.
Асаблівае месца ў прамове было адведзена ратнаму подзвігу кіраўчан у гады Вялікай Айчыннай вайны. Старшыня райвыканкама нагадаў аб балючай трагедыі нашай зямлі, якая адбылася ў в.Боркі 15 чэрвеня 1942 года, калі фашысцкімі катамі было спалена жывымі 1800 мірных грамадзян. У памяць аб ахвярах фашызму і аб дзесятках спаленых вёсак Магілёўскай вобласці тут узведзены мемарыяльны комплекс з капліцай у гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших”.
Кіраўнік раёна з гонарам назваў імёны нашых землякоў, удастоеных у гады вайны звання Героя Савецкага Саюза: К.П. Арлоўскага, А.І.Мельнікава, А.М.Рабцэвіча, Ф.П. Нікіціна, Е.У.Дабравольскага, Р.А.Худалеева.
8 нашых землякоў узнагароджаны ордэнам Леніна, 31 — ордэнам Чырвонага Сцяга, 212 — ордэнам Чырвонай Зоркі, 97 — ордэнам Славы, 687 — баявымі медалямі.
Далей Аляксандр Бутараў акрэсліў гады аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі, мірнага будаўніцтва.

Асаблівая старонка ў летапісе раёна — стварэнне ў ліпені 1944 года калгаса “Рассвет”. Пад кіраўніцтвам легендарных кіраўнікоў К.П.Арлоўскага, В.К.Старавойтава, імёны якіх залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю Кіраўшчыны, “Рассвет” стаў яркім прыкладам узорнай гаспадаркі на ўсёй прасторы былога СССР. І сёння на яе долю прыходзіцца 39% у агульнай вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі раёна.
Старшыня райвыканкама працягваў ганаровы пералік: 7 ураджэнцаў раёна ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы, сярод кіраўчан ёсць поўны кавалер ордэна Славы і поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы. 127 нашых землякоў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, 61 — ордэнам Працоўнай Славы 1-й, 2-й і 3-й ступеняў, 163 — ордэнам “Знак Пашаны”. 27 жыхароў раёна былі ўдастоены звання “Заслужаны работнік” у розных сферах дзейнасці.
Аляксандр Бутараў падкрэсліў пераемнасць традыцый мінулых і сённяшняга пакаленняў кіраўчан. Так, за апошнія два гады трое нашых землякоў удастоены вышэйшых дзяржаўных узнагарод: ордэна Пашаны — А.У.Серакоў, які 16 год узначальваў СВК “Чырвоны баец”, Аляксандр Петранкоў, трактарыст-машыніст СВК “Калгас “Ніва”, медаля “За працоўныя заслугі” — Н.Д.Ляўковіч, аператар машыннага даення КСУП “Жылічы”.
Далей кіраўнік раёна спыніўся на асноўных выніках работы народнагаспадарчага комплексу раёна за 2014 год (аб гэтым чытачы раённай газеты мелі магчымасць даведацца з інтэрв’ю, надрукаванага ў мінулым нумары).
Як далей падкрэсліў Аляксандр Бутараў, у няпростых умовах мінулага года ярка праявіліся лепшыя рысы жыхароў Кіраўшчыны: працавітасць, вера ва ўласныя сілы, памяркоўнасць, уменне не адступаць перад цяжкасцямі і выказаў упэўненасць, што назапашаны вопыт стане залогам дасягнення новых рубяжоў.
Задачы на бягучы год — павышэнне патрабаванняў за эканомію рэсурсаў, збор другаснай сыравіны, навядзенне парадку на зямлі, выкананне даведзеных паказчыкаў. Рэальны сектар эканомікі павінен імкнуцца ў большай ступені працаваць за кошт заробленых сродкаў і прыцягнутых інвестыцый.
Неабходна выйсці на вытворчасць малака 1500 ц на 100 га сельгас-угоддзяў пры маючымся высокім узроўні вытворчасці; павялічыць пагалоўе БРЖ да 80-100 галоў на 100 га сельгас-угоддзяў, кароў — да 30 галоў. Рэалізаваць маючыйся патэнцыял у раслінаводстве: дасягнуць ураджайнасці збожжа 60 ц/га, буракоў — больш 500 ц/га, рапсу — 30-35 ц/га.
Трэба істотна павялічыць выручку ад рэалізацыі на аднаго працуючага ў сельскай гаспадарцы да 500 млн. руб., па раёне — да 1 млрд. руб. ці ў 2 разы. Прыбытак на 1 балагектар павялічыць з 14 да 135 тыс. руб. Працягваць далейшае будаўніцтва і рэканструкцыю малочна-таварных ферм.
Важнейшая задача, падкрэсліў Аляксандр Бутараў — мадэрнізацыя і будаўніцтва новых прадпрыемстваў і вытворчасцей, прыцягненне інвестыцый у раён, для чаго падабраны ўжо 5 пляцовак.
Былі таксама акрэслены задачы па развіцці прамысловасці, малога бізнэсу, сацыяльнай сферы, агра-экатурызму.
Экспарт паслуг, пазабюджэтная дзейнасць — патрабаванне часу для павышэння ўзроўню жыцця грамадзян за кошт унутраных рэзерваў арганізацый.
Старшыня райвыканкама адзначыў важнасць работы з кадрамі. Ён таксама падкрэсліў, што асаблівую ўвагу трэба надаць праблемам грамадзян.
Аляксандр Бутараў выказаў удзячнасць кіраўчанам за руплівую працу, пажадаў поспехаў і новых здзяйсненняў у імя працвітання роднай Кіраўшчыны.
Удзельнікаў свята вітаў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў. Ён адзначыў, што Кіраўскі раён — самы малодшы ў сям’і раёнаў Магілёўскай вобласці. І адметна, што за гады свайго існавання заўсёды быў у ліку перадавых. Усе яго поспехі дасягнуты дзякуючы працавітым людзям, якія заўсёды прымянялі перадавы вопыт, укаранялі новыя тэхналогіі, да якіх прыязджаюць і будуць ездзіць вучыцца, як трэба гаспадарыць на зямлі і ў іншых галінах.
Генадзь Міхайлавіч выказаў удзячнасць працаўнікам раёна за добрыя справы і пажадаў і далей быць у ліку лідараў.
Улічваючы, што ўрачыстае мерапрыемства праходзіла напярэдадні Дня жанчын, для ўсіх жанчын Кіраўшчыны на сцэну быў вынесены кошык з кветкамі ад Генадзя Лаўранкова.
Цёплыя словы віншаванняў у адрас прысутных у зале прагучалі ад першага намесніка старшыні аблвыканкама, старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Алега Чыкіды. У сваёй прамове ён ад-значыў, што развіццё Кіраўскага раёна дынамічнае, а станоўчыя тэндэнцыі, якія былі дасягнуты, не проста захаваны, але і прымнажаюцца. Вынікі работы раёна за 2014 год сведчаць аб дасягненні важкіх і значных вытворчых паказчыкаў, і ўсе гэтыя поспехі не маглі б быць магчымымі без працавітых, старанных людзей, майстроў сваёй справы. Алег Чыкіда падзякаваў лепшым працаўнікам раёна і ад імя губернатара Магілёўскай вобласці Уладзі-міра Даманеўскага зачытаў Прывітальны адрас. У ім былі шчырыя словы віншаванняў жыхарам Кіраўшчыны з нагоды 80-гадовага юбілею раёна і свята працаўнікоў галін народнай гаспадаркі. У Прывітальным адрасе адзначалася, што на працягу ўсяго свайго гістарычнага шляху раён пастаянна развіваўся і мяняў сваё аблічча. Дзякуючы мужнасці і самаадданасці сваіх сыноў і дачок ён не проста выстаяў у гады вайны, але і ў кароткі час здолеў аднавіць народную гаспадарку. Былі поспехі, няўдачы, розныя часіны перажыў раён, але ні на хвіліну ён не прыпыняўся ў сваім развіцці. У апошнія гады раён адзначаны напружанай работай ва ўсіх накірунках: вытворчасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы. У Прывітальным адрасе выказваецца ўпэўненасць у тым, што працавітасць і майстэрства жыхароў Кіраўшчыны будуць і надалей садзейнічаць пераадоленню ўсіх узнікаючых цяжкасцей і паспяховаму вырашэнню пастаўленых перад раёнам няпростых задач. «Няхай сацыяльна-эканамічны патэнцыял, ствараемы кіраўчанамі, будзе асновай добрых перамен у імя лепшага жыцця як раёна, так і ўсёй Беларусі», — падкрэслена ў Прывітальным адрасе.
У якасці падарункаў ад імя Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда ўручыў Аляксандру Бутараву, сертыфікаты на тры спецаўтамабілі для сістэмы адукацыі, аховы здароўя і камунальнай службы раёна. Алег Іванавіч адзначыў, што такімі каштоўнымі падарункамі вобласцю ацэнена самаадданая праца жыхароў Кіраўшчыны.

Віншуючы цудоўную палову насельніцтва раёна са святам 8 Сакавіка, Алег Чыкіда ўручыў поўнаму кавалеру ордэна Працоўнай Славы Людміле Нічыпараўне Палевіч, букет веснавых кветак.
Ад жыхароў Кіраўшчыны ганаровым гасцям быў паднесены хлеб-соль, як сімвал стваральнай працы.
Алег Чыкіда ўручыў Ганаровыя граматы аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна загадчыцы ясляў-садка №4 горада Таццяне Арцюховай, трактарысту-машыністу СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Мікалаю Белакурскаму, вадзіцелю ДРБУ-197 Валерыю Варацілкіну, урачу-дэрматолагу райбальніцы Алегу Дворкіну, трактарысту-машыністу райагра-прамтэхзабеспячэння Уладзіміру Комару, дырэктару ДЮСШ Віктару Галомзіку, аператару машыннага даення СВК “Калгас “Ніва” Матроне Сямёнавай. Грашовымі прэміямі аблвыканкама была адзначана руплівая праца трактарыста-машыніста СВК “Калгас “Беларусь” Генадзя Воласа, выкладчыка Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў Міхаіла Забелава, аператара машыннага даення КСУП “Жылічы” Тамары Кузьмянковай, кандытара райспажыўтаварыства Алены Палянскай, вадзіцеля УКП “Жылкамгас” Івана Прыгажаева, аператара па адкорму свіней СВК “Чырвоны баец” Алены Цяніцкай, трактарыста-машыніста КСУП “Жылічы” Рамана Канавалава, аператара машыннага даення СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Кацярыны Амбрасёнак.
Ганаровымі граматамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама былі ўзнагароджаны трактарыст-машыніст КСУП “Жылічы” Аляксандр Храмянкоў і галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Алена Пацэвіч.
Шмат цёплых слоў у адрас працаўнікоў раёна выказаў старшыня Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў агра-прамысловага комплексу Віктар Гейдэль. Па яго словах, нягледзячы на тое, што Кіраўскі раён — самы малады ў вобласці, ён з’яўляецца лідзіруючым па многіх вытворчых пазіцыях. Упэўнены, што дзякуючы працавітасці жыхароў Кіраўшчыны, раён заўсёды будзе ў ліку лепшых і дынамічна развіваючыхся, адзначыў В.Э.Гейдэль.
За шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх вынікаў работы за 2014 год Ганаровай граматай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК былі ўзнагароджаны дырэктар ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Мікалай Чаранкоў і вадзіцель КСУП “Жылічы” Валерый Кісялёў. Ганаровай граматай савета Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў узнагароджана старшыня прафсаюзнага камітэта КСУП “Жылічы” Зінаіда Кісялёва. Дыпломам абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК адзначана аператар машыннага даення СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Кацярына Амбрасёнак.
Прысутных вітала член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач ЦРБ Алена Круцько, якая адзначыла, што на працягу 11 гадоў, падчас якіх яна жыве і працуе на Кіраўшчыне, шчыра радуецца дасягненням раёна, яго дынамічнаму развіццю і пажадала, каб праца кіраўчан і далей была выніковай — на карысць нашага раёна і роднай Айчыны.
Алена Аляксееўна ўручыла ў падарунак дзіцячаму сацыяльнаму прытулку в.Лёўкавічы каляровы прынтэр.
Эстафету віншаванняў працягваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Калтуноў. Ён зачытаў Прывітальны адрас ад імя Палаты прадстаўнікоў і яе старшыні Уладзіміра Андрэйчанкі. “80 год для гістарычнага шляху — параўнальна невялікі перыяд. Аднак нават за гэты час па сваім эканамічным развіцці, чалавечым патэнцыяле Кіраўскі раён заняў дастойнае месца сярод раёнаў Магілёўскай вобласці”, — адзначаецца ў Прывітальным адрасе. У ім таксама падкрэслена, што раён стаў для кіраўчан не проста месцам жыхарства, а агульным домам, з’яднаўшым людзей розных служб, характараў, прафесій. Гэта — іх зямля, і яны па праву могуць ганарыцца слаўнымі старонкамі яе гісторыі. Сённяшняе пакаленне кіраўчан працуе ў імя роднага краю, для сябе і сваіх дзяцей, упісваючы новыя радкі ў яркі летапіс Кіраўшчыны. Энергія, з якой кіраўчане бяруцца за справу, шчыры клопат аб дабрабыце раёна, выклікаюць павагу і ўпэўненасць у тым, што наш агульны дом — Беларусь з кожным годам будзе станавіцца ўсё больш прыгожым, утульным і камфортным.
Мікалай Калтуноў уручыў сертыфікат для гімназіі г.Кіраўска на 1 тыс. кв. м матэрыялу для рамонту даху.
Ад кіраўнікоў раёна мінулых гадоў слова было прадстаўлена старшыні праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў Валерыю Іванову. У сваёй прамове ён падкрэсліў, што кіраўская зямля заўсёды славілася людзьмі, якія працуюць на ёй. Гэта — надзейныя, прафесіянальныя кадры. Вельмі шмат выхадцаў з Кіраўскага раёна, якія займалі і займаюць высокія дзяржаўныя пасады. Кіраўскую вертыкаль улады заўжды вылучала асаблівая адказнасць, асаблівыя адносіны да работы, таму раён і атрымліваў выдатныя рэзультаты.
Дастойныя вынікі ў сацыяльна-эканамічным развіцці дасягнуты і ў мінулым годзе, адзначыў Валерый Іваноў. Але няма мяжы рэзультатам, і ў кіраўчан ёсць усе магчымасці, каб узяць больш высокія рубяжы.

Валерый Іваноў выказаў удзячнасць працаўнікам Кіраўшчыны за важкі ўклад у працвітанне раёна, вобласці, Рэспублікі Беларусь.
А ў якасці падарунка ён прывёз самаходную касілку для выкарыстання ў вырашэнні пытанняў добраўпарадкавання. З яе дапамогай, падкрэсліў ён, газоны горада будуць яшчэ больш дагледжанымі і прыгожымі.
Са шчырымі словамі віншаванняў да кіраўчан звярнуўся старшыня Горацкага райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, які дагэтуль больш за 6 гадоў узначальваў Кіраўскі раён. Па яго словах, кіраўчане заўсёды ўмелі працаваць і ствараць дастойны імідж свайго раёна. Значнай заслугай кіраўнікоў раёна розных гадоў Уладзімір Піскіжаў назваў імкненне заўсёды ісці ў нагу з часам і значную ўвагу надаваць мадэрнізацыі вытворчасці.
Ва ўсе часіны Кіраўскі раён лічыўся своеасаблівай кузняй кадраў, як кіруючага звяна, так і масавых прафесій, адзначыў Уладзімір Піскіжаў.
Па яго словах, Кіраўск для яго заўсёды будзе родным горадам. Ён удзячны лёсу за тое, што яму пашчасціла жыць і працаваць на Кіраўшчыне, гадаваць тут сваіх дзяцей. Асабісты гонар былы кіраўнік раёна адчувае ад таго, што мае некаторае дачыненне да ўсяго добрага, што адбывалася і зроблена на кіраўскай зямлі.
У сувязі з тым, што Кіраўскі раён з’яўляецца маяковым у Магілёўскай вобласці ў развіцці інфармацыйных тэхналогій, Уладзімір Піскіжаў падарыў Аляксандру Бутараву планшэт.
Згодна рашэння раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую плённую працу ў галіне сельскай гаспадаркі, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё, удзел у грамадскім жыцці раёна званне «Ганаровы грамадзя-нін Кіраўскага раёна» прысвоена ветэрану працы Аляксандру Серакову. Яму было ўручана адпаведнае пасведчанне і павязана чырвоная стужка, на якой залатымі літарамі занатавана “Ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна”.
Далей пачалася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў раённага спаборніцтва за 2014 год у розных намінацыях (адпаведнае рашэнне райвыканкама было надрукавана ў мінулым нумары раённай газеты). Вядучыя агучвалі намінацыі, старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў уручаў кіраўнікам калектываў-пераможцаў, а таксама асобным падраздзяленням і атрымаўшым званне “Лепшы па прафесіі” заслужаныя ўзнагароды.
Віншуючы жыхароў раёна, дырэктар ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка” Ігар Кананчук падзякаваў працаўнікам АПК за плённае супрацоўніцтва, за высокую якасць паступаемага з раёна малака, з якога вырабляецца самая лепшая малочная прадукцыя.
Ганаровая грамата і набор уласнай прадукцыі быў уручаны Аляксандру Бутараву. За доўгатэрміновае і плённае супрацоўніцтва граматамі і каштоўнымі падарункамі для калектываў (пральныя машыны) былі адзначаны кіраўнікі сельгасарганізацый раёна.
Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў і каштоўнымі падарункамі ў намінацыі “За навядзенне парадку на зямлі і добраўпарадкаванне населеных пунктаў” былі ўзнагароджаны старшыня СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Багель, дырэктар КСУП “Жылічы” Міхаіл Агафонаў і старшыня СВК “Калгас “Беларусь” Уладзімір Ядчанка.
Па выніках агляду супрацьпажарнага стану жыллёвага фонду ў населеных пунктах раёна за 2014 год першае месца прысуджана агляднай камісіі Скрыпліцкага сельвыканкама (старшыня Жанна Рышкевіч), другое — Стайкаўскага сельвыканкама (старшыня Міхаіл Фрэйберг), трэцяе — Паўлавіцкага сельвыканкама (старшыня Жанна Камінская).
Эстафету ўшанавання спецыялістаў і работнікаў аграпрамысловага комплексу раёна прадоўжыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер.
Ганаровай граматай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК былі ўзнагароджаны: аператар машыннага даення СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Таццяна Костка, старшыня прафсаюзнага камітэта СВК “Добасна-агра” Святлана Голікава, старшы камбайнер СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоў-скага Іван Салановіч. Шэраг працаўнікоў атрымаў дыпломы, падзякі.
Шчырыя словы віншаванняў і найлепшых пажаданняў гучалі ў адрас жанчын. Па склаўшайся традыцыі старшыня Кіраўскага аддзялення ГА “Беларускі саюз жанчын” Ірына Шаршукова агучыла вынікі конкурсу “Жанчына года-2014”. Яго пераможцамі ў розных намінацыях прызнаны: “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва” — Наталля Хадакова, галоўны рэдактар раённай газеты “Кіравец”; “За актыўную грамадскую дзейнасць” — Гульнара Барадзіна, юрысконсульт ПМК-255; “За дасягненні ў выхаванні дзяцей” — Святлана Каралёва, ветэран педагагічнай працы; “За міласэрнасць” — Алена Сцяпанава, рабочая аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в.Хвайніца; “За ўклад у духоўна-маральнае выхаванне” — Наталля Траццякова, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Ад імя старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава для ўсіх жанчын раёна на сцэну быў вынесены вялізны кошык з кветкамі.
Асаблівую ўрачыстасць і святочнасць у мерапрыемства ўнеслі работнікі раённага Дома культуры, удзельнікі мастацкай самадзейнасці, калектывы Кіраўскай і Жыліцкай школ мастацтваў, Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Кожны канцэртны нумар сведчыў аб высокім прафесійным узроўні выступаючых і су-стракаўся гучнымі апладысментамі гледачоў.
Кульмінацыйным момантам свята стаў вынесены на сцэну прыгожы і вялізны торт з лічбамі “80” і незвычайна яскравы і бліскучы феерверк.
Наталля ХАДАКОВА.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024