Самыя трапныя

Самыя  трапныя

strelki

У рамках круглагадовай раённай спартакія-ды сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый, устаноў на базе ліцэя №15 прайшлі спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. На гэты раз удзел прымалі 23 каманды — рэкордная колькасць з усіх праводзімых раней мерапрыемстваў.

На пачатку ўсе прысутныя выканалі гімн Рэспублікі Беларусь. Затым да ўдзельнікаў спаборніцтваў з прамовамі звярнуліся дырэктар ліцэя №15 Франя Старавойтава, намеснік ваенкама па тэрытарыяльнай абароне райваенкамата Алег Бондараў.
Інструктар-метадыст па спорце РК ДТСААФ Леанід Горбаль уручыў граматы самым актыўным удзельнікам спартыўных мерапрыемстваў — Яўгену Пішчаліну з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, Андрэю Бяляўскаму з а/г Жылічы, Кацярыне Яскевіч з фізкультурна-спартыўнага клуба раёна. Акрамя гэтага, для правя-дзення дадзенага мерапрыемства таварыства выдзеліла мішэні і пулі.
Спаборніцтвы прайшлі на адным дыханні: усе ўдзельнікі паказалі выдатную стральбу. Але больш трапнымі аказаліся прадстаўнікі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, Жыліцкага сельгаскаледжа, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама — у такім парадку і размеркаваны прызавыя месцы.
У асабістым першынстве сярод мужчын перамогу святкавалі прадстаўнікі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Алег Шапавалаў і Яўген Пішчалін, якія занялі адпаведна 1 і 3 месцы. Другі вынік быў у Юрыя Сафронава з аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Сярод жанчын выдатныя вынікі паказалі Вера Каліноўская з Жыліцкага сельгаскаледжа, Жанна Белаглазава з цэнтральнай раённай бальніцы, Святлана Салавей з ААТ “ПМК-97 Вадгас”.
Калектывы-пераможцы ўзнагароджаны кубкам, медалямі і дыпломамі адпаведных ступеняў, а ў асабістым заліку — дыпломамі.
Валерый ЦЫБУЛЬСКІ,
старшыня
фізкультурна-
спартыўнага клуба
раёна.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024