За шчасце жыць пад мірным небам

За шчасце жыць  пад мірным небам

kytilkin

У юбілейны год Вялікай Перамогі адзначае свой слаўны юбілей ветэран Вялікай Айчыннай вайны Рыгор Іванавіч Куцілкін. Сёння гэтаму добра вядомаму і паважанаму ў раёне чалавеку спаўняецца 90 гадоў. Нягледзячы на тое, што нарадзіўся ён у Расіі, але і Беларусь, дзе пражыў 65 гадоў, працаваў на карысць яе працвітання, стварыў сям’ю, мае на-дзейных сяброў —  лічыць сваёй радзімай.  

Былы салдат і зараз у страі: ён — намеснік старшыні раённага Савета ветэранаў, па магчымасці сустракаецца са школьнікамі, моладдзю, дзеліцца з імі сваімі ўспамінамі. Ніколі не сціраюцца з яго памяці гады ваеннага ліхалецця. Яны і да сённяшняга дня трывожаць сэрца ветэрана…
У вялікай сям’і
Куцілкіных, акрамя яго былі яшчэ тры дачкі і сын, а бацька памёр у 1933 годзе. У тым годзе на малой радзіме Куцілкіных — у Паволжы ўсе пасевы павыгаралі. Дзеці з маленства зведалі цану хлебу. Каб не памерці з голаду, яны зараблялі як маглі: наймаліся да багацейшых, пасвілі жывёлу. Увесь груз па гаспадарцы Рыгор узваліў на сябе, дапамагаў маці па-ставіць на ногі малодшых.
Калі пачалася вайна, Рыгору Куцілкіну было 16 гадоў. У канцы снежня 1942 года ён разам з аднакласнікамі быў пры-званы на фронт: юнакоў накіравалі ў дэсантныя войскі, а дзяўчат — у зенітныя. І амаль усе з іх загінулі ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай.
Курс маладога байца Рыгор прайшоў за тыдзень і ў саставе 20-й паветрана-дэсантнай брыгады змагаўся з ворагам на Карэйскім перашыйку, вызваляў гарады і мястэчкі на тэрыторыі Польшчы. Быў паранены, залячыў у шпіталі раны — і зноў на фронт.
А на вайне, як на
вайне: паўсюдна чуліся ўзрывы, гарэлі населеныя пункты. Гэты чалавек неаднойчы глядзеў смерці ў вочы, аплакваў загінуўшых баявых сяброў. Усё гэта давялося перажыць Рыгору Іванавічу. Мужнасць, бясстрашнасць, адвага — тыя характэрныя рысы, якія вызначалі маладога байца.
Лёс неаднойчы выводзіў яго з пякельнага агню. Вось і ў той памятны дзень 12 мая 1945 года, калі на тэрыторыі Памераніі яшчэ ішлі баі, з траншэі выскачылі чацвёра фашыстаў і кінуліся на савецкіх салдат, якіх было трое. Пачалася стральба з абодвух бакоў, салдаты — і рускія, і варожыя — падалі, затым узнімаліся і зноў падалі. Завязаўся рукапашны бой. У той схватцы перамаглі савецкія воіны, нягледзячы на тое, што двое з іх былі паранены, а Рыгор Куцілкін — кантужаны.
З ноў — лячэнне ў
шпіталі. Пасля выздараўлення Р.І.Куцілкін паступіў і ў 1949 годзе закончыў Казанскае Ваеннае авіяцыйнае тэхнічнае вучылішча Далёкай Авіяцыі. Для праходжання далейшай службы малады афіцэр быў накіраваны ў авіяцыйны полк далёкай авіяцыі ў г.Бабруйск. Тут, на танцавальным вечары ў адным з клубаў, сустрэў сваё адзінае на ўсё жыццё каханне — Ліду, якая працавала медсястрой у ваенным шпіталі.
У хуткім часе маладыя пажаніліся: жылі душа ў душу. Іх узаемаразуменне, падтрымка адзін аднаго дапамаглі перажыць тое, што з-за перанесеных раненняў у гады ваеннага ліхалецця, якія далі аб сабе адчуць, Рыгор быў дэмабілізаваны: маладому афіцэру не ўдалося зрабіць кар’еру лётчыка, аб якой ён так марыў!
А ле Р.І.Куцілкін не
скарыўся лёсу, пайшоў працаваць у абласное упраўленне сувязі (на той момант г.Бабруйск быў абласным цэнтрам). А калі быў утвораны Кіраўскі раён, у райкаме партыі яму прапанавалі пасаду начальніка раёна электрасетак і Рыгор Іванавіч згадзіўся.
Веды, кемлівасць, арганізатарскі талент дапамаглі яму на працягу 26 гадоў нязменна ўзначальваць калектыў РЭС. За гэты перыяд быў электрыфікаваны горад, атрымалі святло сельскія населеныя пункты. Раён электрасетак выйшаў у лік лепшых арганізацый вобласці ў сваёй галіне. Куцілкіна-кіраўніка заўсёды вызначалі кампетэнтнасць, разважлівасць, чалавекалюбства. Да баявых узнагарод Рыгора Іванавіча — ордэна Айчыннай вайны, медаля “За адвагу” дабавіўся ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.
У весь жыццёвы, працоўны і сямейны шлях Куцілкіна — прыклад працавітасці, патрыятызму, адказнасці за даручаную справу. Не сорамна былому салдату за пражытыя на гэтай зямлі гады, дзе працаваў на сумленне. Дарэчы, у Куцілкіных двое дзяцей: дачка Наталля і сын Уладзімір, 4 унукі і 6 праўнукаў, адзін з якіх названы ў гонар прадзядулі. Яны не пакідаюць без увагі і дапамогі сваіх родных, часта наведваюцца, хаця і жывуць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. А самая запаветная мара ў ветэрана — каб людзі ніколі не зведалі жахаў вайны.
П асля размовы з
Рыгорам Іванавічам зусім па-іншаму пачынаеш глядзець на звыклыя рэчы і з’явы. Задумваешся аб сэнсе, каштоўнасцях жыцця і памяці аб мінулым… Менавіта яна вучыць і заклікае, пераконвае і перасцерагае. І чым менш застаецца жывых сведкаў мінулага, тым большым павінен быць клопат аб яго захаванасці ў памяці і перадавацца з пакалення ў пакаленне.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.
На здымку: Рыгор Іванавіч Куцілкін з прыўзнятым настроем сустракае свой юбілей з сынам Уладзімірам, які наведаўся да бацькоў з Калінінграда.

Последние новости

В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024