Матэрыяльная дапамога — ветэранам вайны
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2015 года №126 з 1 красавіка бягучага года ў нашай краіне пачалася выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ў сувязі з 70-годдзем Вялікай Перамогі.
У раёне такую матэрыяльную падтрымку атрымаюць 317 ветэранаў. Сярод іх — 25 ветэранаў вайны (8 інвалідаў і 17 удзельнікаў); 2 грамадзяне, працаваўшыя на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, будаўніцтве абаронных збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгуначных і аўтамабільных дарог; 1 чалавек, які працаваў на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях г.Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 г. па 27 студзеня 1944 г.; 1 інвалід з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, знявечання, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з вынікамі ваенных дзеянняў; 6 сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны (жонцы ці мужу, не ўступіўшай (не ўступіўшаму) у новы шлюб, дзецям (у тым ліку ўсыноўленым) і іншым утрыманцам, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказанай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам); 282 былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказанай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам.
72 ветэранам вайны, якія атрымліваюць пенсію праз установы банкаў, грашовыя сродкі пералічаны ўжо на іх рахункі. Астатнім 245 ветэранам матэрыяльную дапамогу на дом даставяць паштальёны. Гэта работа таксама ўжо вядзецца.