На абласны этап
Наша газета паведамляла чытачам аб рэспубліканскім конкурсе “Новыя імёны Беларусі”, аб тым, як прайшоў раённы этап, і яго пераможцах. На базе канцэртнай залы “Магілёў” у абласной сталіцы адбылося праслухоўванне пераможцаў раённых этапаў. У выніку на абласным этапе, які адбудзецца 15 красавіка, наш раён прадставяць Сяргей Лаўрыненка (выкладчык дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска) і Дзмітрый Салагуб (ён праходзіць тэрміновую службу ў арміі).
Пажадаем жа ім удачы і праходжання на рэспубліканскі этап конкурсу “Новыя імёны Беларусі”.
Аб гэтым рэдакцыі паведаміла старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў А.П.Глекава.