Шчырая ўдзячнасць за плённую працу

blagodarosti

На Магілёўшчыне традыцыя ўшанавання лідараў веснавых палявых работ набыла новы імпульс. Упершыню лепшыя механізатары з 15 раёнаў вобласці, дзе сяўба ідзе належнымі тэмпамі, удастоены Падзяк і прэмій ад старшыні абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Даманеўскага. У іх ліку і трактарыст-машыніст СВК “Калгас “Беларусь” Генадзь Волас, які вылучыўся ў працоўным спаборніцтве на сяўбе яравых збожжавых і зернебабовых культур.

Высокая ўзнагарода Генадзю Воласу была ўручана прама ў полі: гэтую ганаровую місію выканалі першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Пад’ялоўскі і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер (на здымку).
“Ад імя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта выказваю Вам шчырую ўдзячнасць за плённую працу ў ходзе веснавой пасяўной кампаніі 2015 года, — адзначаецца ў Падзяцы. — Дасягнутыя Вамі рэзультаты ў рабоце — узор прафесіяналізму, высокай самааддачы, свядомасці і дысцыпліны, творчых і адказных адносін да працы і даручанай справы.
Упэўнены, што Вашы дасягненні паслужаць дастойным прыкладам для ўсіх удзельнікаў веснавой сяўбы бягучага года. Разлічваем, што Вы не спыніцеся на дасягнутым рэзультаце і будзеце імкнуцца яго развіваць і прымнажаць.
Жадаю Вам і Вашым блізкім моцнага здароўя, дабра, міру і дабрабыту, новых працоўных перамог на карысць роднай Магілёўшчыны!”.
Генадзь Аляксандравіч Волас з задавальненнем успрыняў удзячнасць і пажаданні ў яго адрас ад імя губернатара, адзначыўшы, што гэта знамянальная падзея ў яго жыцці.
Далей лідар пасяўной кампаніі зноў прыступіў да работы. Яму, вопытнаму механізатару, добра вядома, што веснавы дзень год корміць: ад правядзення сяўбы ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны і з высокай якасцю многае залежыць у атрыманні добрага ўраджаю.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.