Галоўныя прынцыпы — своечасовасць і якасць

Галоўныя прынцыпы — своечасовасць і якасць

seminar1

Вельмі насычанай і пазнавальнай для кіраўнікоў і спецыялістаў сельгасарганізацый раёна была праграма раённага семінара, які адбыўся на мінулым тыдні, у чацвер: на ім былі разгледжаны вынікі работы жывёлагадоўчай галіны раёна за 4 месяцы бягучага года, у тым ліку за красавік, з выездам на аб’екты СВК “Калгас “Ніва”, і дэталёва, грунтоўна, з запрашэннем вучоных, на базе райаграпрамтэхзабеспячэння былі абмеркаваны пытанні гатоўнасці сельгасарганізацый раёна да правядзення нарыхтоўкі кармоў-2015.
У рабоце гэтай часткі семінара прынялі ўдзел адказны па Кіраўскім раёне за нарыхтоўку кармоў, намеснік начальніка аддзела ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Брычкоў, дырэктар Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў аблсельгасхарчу Якаў Яроцкі, начальнік аддзела кормавытворчасці, кармавых дабавак і біяпрадуктаў РУП “НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі” Аляксандр Зіновенка.

Безумоўна, пытанні, вынесеныя на парадак дня семінара, былі арганічна звязаны паміж сабой: павышэнне эфектыўнасці работы жывёлагадоўчай галіны ў высокай ступені залежыць ад наяўнасці надзейнай і якаснай кармавой базы.
Н а чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Бутаравым спецыялісты райсельгасхарчу, кіраўнікі сельгаскааператываў, галоўныя заатэхнікі і ветурачы гаспадарак, наведваючы аб’екты жывёлагадоўлі СВК “Калгас “Ніва”: МТК “Капусціна”, малочна-таварную ферму “Барсукі”, пераканаліся, што падыходы ў рабоце прыносяць істотныя рэзультаты. Былі прааналізаваны вынікі, атрыманыя ў цэлым па раёне і ў разрэзе асобных гаспадарак па розных напрамках галіны, закцэнтавана ўвага на праблемных пытаннях, пастаўлены задачы па ўдасканаленні дзейнасці (аб гэтым больш падрабязна — у наступным нумары газеты).
Д ля абмеркавання
пытанняў арганізацыі корманарыхтоўкі на вытворчай базе РАПТЗ да ўдзельнікаў семінара далучыліся галоўныя аграномы, інжынеры, эканамісты сельгасарганізацый.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, пачынаючы размову па надзённай тэме, падкрэсліў значнасць перыяду нарыхтоўкі кармоў і адзначыў, што першачарговая ўвага будзе надавацца своечасовасці яго правядзення і забеспячэнню якасці кармоў. Пытанне гатоўнасці да “зялёнага жніва” было разгледжана на пася-джэнні райвыканкама, а на семінары аб усіх нюансах можна даведацца непасрэдна на практыцы.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024