Спаборніцтвы вызначылі лепшых

_MG_0544

У спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод дзяцей і падлеткаў 2001-2003 г.н., якія прайшлі на базе СШ №1 па кругавой сістэме, удзел прынялі 6 каманд.

У дзяўчынак лепшы вынік паказалі вучні Мышкавіцкай СШ, каманда не прайграла ніводнай сустрэчы. На другім месцы — дзяўчынкі з СШ №1, на трэцім — з Чыгірынскай СШ.
У хлопчыкаў таксама роўных не было камандзе Мышкавіцкай СШ. Другі вынік — у рабят з СШ №1, трэці — з Любоніцкай СШ.
Па выніках усіх гульняў прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае — Мышкавіцкая СШ, другое і трэцяе адпаведна — СШ №1 і Чыгірынская СШ.
* Прадстаўляць раён на абласных спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод дзяцей і падлеткаў выпаў гонар мышкавіц-кім рабятам. І яны выступілі выдатна: у іх — першае месца!
На наступным тыдні каманда-пераможца ў саставе Аляксандра Габруся, Аляксандра Бяляўскага і Дзмітрыя Янаця будзе адстойваць званне лепшых на рэспубліканскіх спаборніцтвах, якія пройдуць у Баранавічах. Пажадаем ім перамогі!
Валерый
ЦЫБУЛЬСКІ,
старшыня
фізкультурна-
спартыўнага клуба раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.