Урокі — цікавыя і карысныя

Урокі — цікавыя і карысныя

fizkulturn

Адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці СШ №1 з’яўляецца фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа з вучнямі. Заняткі спортам і фізічнай культурай дазваляюць рабятам не толькі ўмацоўваць сваё здароўе, але і з’яўляюцца адной з важных прыступак у рэалізацыі жыццёвых планаў.

Больш за 30 гадоў прысвяціў рабоце з дзецьмі выкладчык фі-зічнай культуры і здароўя СШ №1 Барыс Станіслававіч Гаўрыленка.
Выкладанне фізічнай культуры для яго — гэта не толькі навучыць рабят біць па мячы ці бегчы хутчэй за ўсіх, гэта — загартоўка характару, дысцыплінаванасць, прыгажосць цела і моц духу, стойкасць у дасягненні пастаўленай мэты. Нездарма яго выхаванцы дэманструюць добрую фізічную падрыхтоўку. Яны неаднойчы станавіліся пераможцамі раённых спаборніцтваў па шашках і шахматах, настольным тэнісе, гандболе, стрытболе, мнагаборстве “Абаронца Айчыны”, футболе “Скураны мяч” і інш.
У абласных спаборніцтвах “Абаронца Айчыны” Віктар Каванскі заваяваў дыплом ІІ ступені. Па выніках абласной спартакіяды школьнікаў-2014 па шашках дыплом ІІ ступені атрымала Кацярына Шапоткіна. Трыўмфальным стаў для Б.С.Гаўрыленкі і яго выхаванцаў 2014/2015 навучальны год: пад кіраўніцтвам вопытнага педагога каманда СШ №1 заняла першае месца ў абласных і трэцяе — у рэспубліканскіх спаборніцтвах па футболе «Кубак Coca-Cola. Вступай в игру!». Лепшым нападаючым быў прызнаны Мікіта Скаварадзін.
Гаўрыленка ў сваёй працоўнай дзейнасці змог дасягнуць галоўнай для любога выкладчыка мэты — знайсці агульную мову з рабятамі і з лёгкасцю накіроўваць іх нястрымную энергію ў належнае рэчышча. Юнакі і дзяўчаты з задавальненнем наведваюць яго ўрокі, удзельнічаюць у праводзімых спаборніцтвах розных узроўняў, займаюцца ў спартыўных секцыях.
У сваёй рабоце Б.С.Гаўрыленка пастаянна імкнецца да ўдасканальвання свайго педагагічнага майстэрства, бо лічыць, што для таго, каб зацікавіць рабят, неабходна “ісці ў нагу з часам”: гэта значыць, жыць іх інтарэсамі і захапленнямі, умець распазнаваць іх скрытыя таленты і здольнасці. А яскравае сведчанне таго, што ў вопытнага педагога ўсё атрымліваецца, — павага і ўдзячнасць яго вучняў.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024