Дакладна выконваючы пастаўленыя задачы
Райспажыўтаварыства ўяўляе сабой рознагаліновую арганізацыю, у якую ўваходзяць гандаль, вытворчасць, нарыхтоўчая дзейнасць, грамадскае харчаванне і інш. Таму аднымі з галоўных задач планава-эканамічнага аддзела з’яўляюцца вы-значэнне зладжанай дзейнасці ўсіх падраздзяленняў таварыства і перспектыў яго развіцця. У тым жа гандлі неабходна спланаваць, колькі тавараў належыць прадаць, хаця на гэты паказчык уздзейнічаюць многія знешнія фактары. І тут важна не толькі ўсё дакладна пралічыць і спрагназаваць, але і выканаць намечанае.
У начальніка гэтага аддзела Наталлі Сулімскай (на здымку ўнізе) акумулююцца дадзеныя з усіх структур райспажыўтаварыства, але працаваць ёй даводзіцца не толькі з лічбамі — у яе падначаленні пяць спецыялістаў: эканаміст па цэнах Лілія Катлінская, эканамісты І катэгорыі Іна Кавалёва і Любоў Кушаварава, вядучыя эканамісты Ірына Ачыновіч і Наталля Свірко. У коле іх абавязкаў — планаванне і аналіз дзейнасці арганізацыі, складанне бізнес-плана, калькуляцый, цэнаўтварэнне і многае іншае. Кожны спецыяліст на даручаным участку імкнецца забяспечыць дакладную работу, своечасова выканаць пастаўленыя задачы, бо, як вядома, ад гэтага залежыць стабільнасць працы арганізацыі.