Падрыхтоўка тэхнікі — на належным узроўні

podgotovka1

Рабочы рытм летніх дзён усё больш набліжае аграрыяў да важнейшай кампаніі — жніва. Для таго, каб своечасова і якасна ўбраць вырашчаны ўраджай, зараз значная ўвага надаецца якаснай падрыхтоўцы сельскагаспадарчай тэхнікі.
Працаўнікі ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне аднымі з першых у раёне завяршаюць падрыхтоўку сельскагаспадарчай тэхнікі да правядзення ўборачных работ. Па стане на ўчарашні дзень у сельгаспрадпрыемстве на лінейцы гатоўнасці 6 камбайнаў з 8. Яшчэ для двух запчасткі закуплены, праз некалькі дзён яны таксама будуць “у страі”.
Забяспечваць такія тэмпы рамонтных работ працаўнікам РАПТЗ дазваляе наяўнасць неабходнага абсталявання і запасных частак, а таксама адказнасць і добрасумленнасць работнікаў рамонтнага звяна і саміх механізатараў. Кожны з іх разумее, што ад таго, як падрыхтуеш тэхніку, настолькі бездакорна яна будзе працаваць на жніве.
Акрамя збожжаўборачных агрэгатаў, даводзіцца да ладу аўтамабільны парк, правяраецца гатоўнасць зернесушыльных комплексаў і складскіх памяшканняў да прыёму збожжа новага ўраджаю.
На здымку: слесар Сяргей Капуста, электрагазазваршчык Уладзімір Свірко, галоўны інжынер Юрый Каган, экіпаж збожжаўборачнага камбайна ў складзе механізатараў Аляксандра Сідарэнкі і Аляксандра Тылінскага.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.