У Кіраўскім раённым вузле паштовай сувязі прайшоў Дзень падпісчыка
На гарадскім аддзяленні паштовай сувязі быў праведзены традыцыйны Дзень падпісчыка. Яго арганізатарамі выступілі рэдакцыя раённай газеты “Кіравец” і раённы вузел паштовай сувязі. Прыемна адзначыць, што многія кіраўчане з задавальненнем адгукнуліся на запрашэнне і прынялі ўдзел у мерапрыемстве.
Прысутных праінфармавалі аб ходзе падпісной кампаніі на перыядычныя выданні на другое паўгоддзе. Для паштавікоў зараз вельмі адказны і напружаны перыяд — неабходна на належным узроўні завяршыць гэтую адказную справу, дайсці да кожнага жыхара раёна.
Усе прынялі актыўны ўдзел у віктарыне, пытанні якой датычыліся дзейнасці “раёнкі”. Найбольш дасведчаныя чытачы атрымалі квартальную падпіску на “Кіравец” і прызы рэдакцыі.
На здымку: дасканала ведае гісторыю раённай газеты яе няштатны карэспандэнт з 30-гадовым стажам Людміла Лукановіч, якая выйграла сертыфікат на квартальную падпіску.
БУДЗЬЦЕ З «КІРАЎЦАМ»!