З прыгожай ўсмешкай пацыента

zybi

У якасці ўрача-стаматолага прыйшла на работу ў райбальніцу малады спецыяліст Любоў Маласава. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта дзяўчына год адпрацавала інтэрнам у 2-й стаматалагічнай паліклініцы г.Магілёва, а потым, па размеркаванні, трапіла на Кіраўшчыну.
Аб прафесіі ўрача Любоў марыла з дзяцінства: заўсёды хацела дапамагаць людзям, асабліва калі ўзнікаюць праблемы са здароўем. Па словах дзяўчыны, спецыялізацыя ўрача-стаматолага прывабіла яе тым, што адразу можна бачыць вынік сваёй карпатлівай работы — прыгожую ўсмешку пацыента. Вельмі падабаецца ўрачу весці прыём маленькіх пацыентаў, іншы раз з імі працаваць значна лягчэй, чым з дарослымі.
У калектыве маладога спецыяліста прынялі добра: дапамагаюць і словам, і справай. Задаволена Маласава матэрыяльна-тэхнічнай базай аддзялення і наяўнасцю якасных матэрыялаў для зубапратэзавання.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.