Калі настрой баявы — справы ладзяцца!

Калі настрой баявы —  справы ладзяцца!

trydy

Для студэнцкай і навучэнцкай моладзі летняя пара звязана не толькі з актыўным адпачынкам: дзеля садзейнічання рэалізацыі правоў юнакоў і дзяўчат на працу ствараюцца разнастайныя экалагічныя, будаўнічыя і студэнцкія атрады. Удзел у іх дазваляе рабятам назапасіць сур’ёзны працоўны вопыт, адчуць разуменне таго, што іх пасільная праца прыносіць карысць, атрымаць першыя ўласна заробленыя грошы, знайсці новых сяброў.

Як адзначыла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Алена Осіпава, якая курыруе работу студэнцкіх атрадаў, на прадпрыемствах горада і ў сельгасарганізацыях раёна працуюць 6 атрадаў, агульнай колькасцю 92 чалавекі.
Вучні з СШ №1 працуюць ва УКП “Жылкамгас”: рабяты займаюцца добраўпарадкаваннем вуліц горада, тэрыторый вакол шматпавярховых дамоў, выконваюць іншыя работы.
Актыўна ўключыліся ў сельскагаспадарчыя работы навучэнцы Жыліцкага сельгаскаледжа і ліцэя №15. Яны займаюцца ачысткай цэглы пасля дэмантажу старых будынкаў ферм, дамоў, ажыццяўляюць добраўпарадкаванне прылягаючых тэрыторый, рамантуюць плот, афарбоўваюць канструкцыі, працуюць на збожжатаках і МТФ. Паўналетнія маладыя людзі дапушчаны да выканання больш складаных і адказных работ: напрыклад, у СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага 4 чалавекі заняты на абслугоўванні зернесушыльных установак, дзве дзяўчыны — на МТФ “Кірава” працуюць памочнікамі аператараў машыннага даення.
Наведваючы студэнцкі атрад сельгаскаледжа, які працуе ў СВК “Добасна-агра”, пацікавіліся ў рабят, чаму яны замест бесклапотнага адпачынку вырашылі папрацаваць (прычым, некаторыя ўдзельнічаюць у студатрадаўскім руху не першы год). Адказы гучалі самыя розныя: напрыклад, Юлія Плахотнік марыць ва-дзіць аўтамабіль, таму плануе заробленыя грошы выкарыстаць на аплату вучобы ў аўташколе, Святлана Лысянкова, Рыта Ярошчанка і Юлія Архіпава мяркуюць заробак патраціць на падрыхтоўку да новага навучальнага года.
Як адзначыла Алена Осіпава, кіраўнікі сельгас-арганізацый задаволены работай моладзі, працаваць рабяты імкнуцца якасна, “падганяць” нікога не трэба, бо аплата працы — здзельная. Канешне ж, працаваць, асабліва ў спякотнае надвор’е, нялёгка, але студатрадаўцы не скардзяцца, стараюцца перавыконваць дзённыя нормы. Частка маладых людзей ужо мае пэўны вопыт работы. Многія з іх, адпрацаваўшы раней, выказалі жаданне працягваць работу далей.
У бягучым годзе колькасць юнакоў і дзяўчат, пажадаўшых улетку па-працаваць, перавышае патрэбу ў рабочых кадрах. Да таго ж, многія з кіраўнікоў для выканання больш адказных работ жадаюць задзейнічаць паўналетніх рабят.
У сваю чаргу, і работадаўцы імкнуцца стварыць для рабят дастойныя ўмовы працы і адпачынку: забяспечваюць іх спецвопраткай і сродкамі аховы, гарачым харчаваннем, ажыццяўляецца падвоз на работу і назад у інтэрнаты. Асаблівая ўвага надаецца забеспячэнню бяспечных умоў працы: з рабятамі пастаянна знаходзіцца адказная асоба з ліку выкладчыкаў.
Увечары для моладзі арганізуюцца спартыўныя і забаўляльныя мерыпрыемствы.
Людміла
СЯМЁНАВА.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024