Кіраўскае кафэ “Смажанка” — “Лепшы аб’ект прыдарожнага сервісу”
Па выніках работы за мінулы год у намінацыі “Лепшы аб’ект прыдарожнага сервісу” ў сістэме Белкаапсаюза калектыву кафэ “Смажанка” райспажыўтаварыства прысуджана 1-е месца: тут выраблена прадукцыі ўласнай вытворчасці на 2,5 млрд. руб., тэмп росту да папярэдняга года склаў 118,8%.
Значная заслуга ў гэтым повара 5-га разраду Валянціны Шчэрбіч, якой у ліку іншых работнікаў сістэмы краіны прысвоена ганаровае званне “Чалавек года” ў намінацыі “Лепшы повар”. І гэта невыпадкова: дзякуючы шматгадоваму вопыту, стараннасці, адказнасці, уласнаму сакрэту абыходжання з цестам, выпечаныя ёю смажанкі прыйшліся да спадобы не толькі жыхарам раёна, але і праязджаючым грамадзянам з родных куткоў Беларусі і іншых краін замежжа.
У апошні час у асартыментны пералік дабавіліся новыя назвы: “Смажанка з курыным мясам”, “Смажанка з грыбамі”, “Смажанка з тварагом” (салодкае цеста). І кожная па-свойму апетытная!