Служба і небяспечная, і вельмі ганаровая…

Служба і небяспечная, і вельмі ганаровая…

jdtgjdtrfuy67gyj1jdtgjdgyj1

Выдатны настрой быў у асабовага саставу РАУС падчас правядзення афіцэрскага сходу з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Тым больш, што ў гэты святочны дзень у калектыве міліцыянераў было некалькі знамянальных падзей.

Прысутныя шчыра павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Р.Д.Бравусава з нагоды ўручэння яму медаля “70 гадоў Вялікай Перамогі”, заснаванага Міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыяй ветэранаў аператыўных службаў “Гонар”(на здымку ўверсе). Былога франтавіка да глыбіні душы закранулі цёплыя словы супрацоўнікаў аддзела, пажаданні моцнага здароўя і даўгалецця.
Гучнымі апладысментамі калегі віталі старшага інспектара — дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы Аляксандра Русецкага, якому было ўручана пенсіённае пасведчанне (на ніжнім здымку). Звыш чвэрці стагоддзя прысвяціў Аляксандр Маісеевіч службе ў органах унутраных спраў. На розных участках яму давялося працаваць, але, як адзначалі выступаючыя, Русецкі пастаянна вылучаўся стараннасцю, адказнасцю, стрыманасцю, прадпрымальнасцю і рашучасцю. І заўсёды знаходзіў правільнае выйсце са складаных сітуацый.
Не засталася без віншаванняў у той дзень і лепшы малады супрацоўнік сярод падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Магілёўскай вобласці старшы лейтэнант міліцыі Надзея Лазаковіч. Ёй была ўручана памятная фатаграфія з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам і старшынёй грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войск МУС Рэспублікі Беларусь Віктарам Піскаровым.
На святочным мерапрыемстве таксама былі прадстаўлены курсанты, якія прыбылі ў аддзел для праходжання практыкі: Аляксандр Каранкевіч, Валянцін Фядулаў і Максім Рышкевіч.
Пасля ўрачыстага мерапрыемства супрацоўнікі аддзела заступілі на службу па ахове грамадскага парадку на тэрыторыі горада і сельскіх населеных пунктаў раёна.

С упрацоўнікі аператыўна-дзяжурнай службы РАУС 12 ліпеня адзначылі чарговую гадавіну з дня яе ўтварэння. У1966 годзе ў сістэме МУС рэспублікі была ўтворана дзяжурная частка, у якой нёс службу падменны састаў з ліку супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. Праз некалькі гадоў былі ўведзены штатныя пасады інспектараў-дзяжурных. З першых дзён на іх працавалі І.І.Шчэрбіч, У.Б.Каспяровіч, Р.С.Чайка, М.Д.Горбель, М.Р. Лагойка, М.В.Іваноў, М.В.Чарноў, А.Л.Картэль, І.Р.Рудзько, І.А.Барысавец, Ю.М.Макаронак.
Выдатна спраўляліся з ускладзенымі абавязкамі памочнікі дзяжурных Г.В. Сахар, А.Б.Петрашэвіч, С.Р.Сулімскі, Р.Я.Букаты, А.В.Костка, У.Г. Пархамовіч.
Многія з іх у ліку першых прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС, праявілі смеласць і адвагу.
Дзяжурная частка РАУС у 1986 годзе была пры-знана лепшай сярод іншых падраздзяленняў УУС аблвыканкама і ўзнагароджана пераходным чырвоным вымпелам.
Перад невялікім калектывам пастаўлена задача — ажыццяўляць пастаянны кантроль за аператыўнымі абставінамі на абслугоўваемай тэрыторыі, своечасова рэгістраваць і аператыўна рэагаваць на паступаючыя заявы і паведамленні аб злачынствах, ад-міністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку і на інфармацыю аб надзвычайных сітуацыях любога характару, разбірацца з асобамі, учыніўшымі правапарушэнне.
За першае паўгоддзе бягучага года супрацоў-нікамі аператыўна-дзяжурнай службы прынята 1307 заяў і паведамленняў аб злачынствах, адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама праведзена разбіральніцтва з 594 дастаўленымі ў райаддзел грамадзянамі.
Забяспечваюць бездакорную службу старшыя інспектары-дзяжурныя Д.М.Гарэлік і Ю.С. Бярозка, памочнікі дзяжурнага Я.А.Пархамовіч і І.А.Гушчын, міліцыянеры-вадзіцелі В.В.Жыдкоў, Ю.А.Лізуноў, С.П. Ціханаў, А.І.Куляўцоў.
Мікалай НАЗАРЧУК,
намеснік
начальніка РАУС.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024