Жыць праблемамі выбаршчыкаў

Жыць праблемамі выбаршчыкаў

yarkovich

Падчас мінулагодніх выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дэпутатам раённага Савета дэпутатаў у другі раз запар быў выбраны Леанід Ярковіч, эканаміст планава-вытворчага бюро філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ №197, чалавек, неабыякавы да патрэб кожнага свайго выбаршчыка. Дарэчы, на тэрыторыі выбарчай акругі №12, якая за ім замацавана, пражывае 420 грамадзян у прыватным сектары і шматпавярховых дамах №№63, 65, 67, 69 па вул.Гагарына.

Леанід Уладзіміравіч прымае актыўны ўдзел у рабоце райсавета дэпутатаў па розных напрамках. Любую справу, за якую ён бярэцца, заўсёды даводзіць да ладу. І ў гэтым увесь Ярковіч: адказны, мэтанакіраваны, упэўнены. Менавіта так ахарактарызавала яго старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч. А яшчэ дабавіла, што гэты дэпутат ніколі не пройдзе міма фактаў безгаспадарчасці.
Не раўнадушны Леанід Уладзіміравіч і да станоўчых прыкладаў: калі бачыць штосьці прыгожае, дагледжаную прыдамавую тэрыторыю — у абавязковым парадку пахваліць жыхароў, сфатаграфуе і пакажа здымак іншым дэпутатам. Хтосьці можа сказаць: “Што тут такога?” Але не заўсёды дбайныя гаспадары чуюць у свой адрас добрыя словы, не заўжды іх прыводзяць у прыклад іншым, падбадзёрваюць і падтрымліваюць.
Падчас нашай размовы Леанід Ярковіч пад-крэсліў, што ў сваёй дзейнасці пільную ўвагу ўдзяляе практычнай рэалізацыі патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян”. Многія жыхары звяртаюцца з просьбамі, праблемамі да свайго дэпутата як напрамую, так і па тэлефоне. Ярковіч прымае наведвальнікаў і на рабочым месцы па аўторках з 14 да 16 гадзін. Ніводнага звароту ён не пакідае без увагі, стараецца вырашаць хвалюючыя гараджан пытанні. Пры неабходнасці, пастукаецца ў дзверы чыноўніка любога рангу — толькі б дапамагчы людзям.
Як адзначыў Леанід Уладзіміравіч, часта да яго звяртаюцца і члены працоўнага калектыву ДРБУ №197. Нягледзячы на тое, што людзі, бывае, пражываюць у прыватных і шматкватэрных дамах на вуліцах, якія не ўваходзяць у склад яго выбарчай акругі, ён кожнага выслухае, дасць слушную параду.
Дзейнасць дэпутата асабліва актывізавалася, калі ў краіне пачалася выбарчая кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Леанід Ярковіч уключыўся і ў інфармацыйную работу.
Значную ўвагу дэпутат надае таксама пытанням навядзення парадку на зямлі і прыдамавых тэрыторыях. Падчас рэгулярных сустрэч з жыхарамі ён напамінае пэўным гаспадарам аб неабходнасці своечасова падкасіць пустазелле, убраць дровы, будаўнічыя матэрыялы. І, як пад-крэсліў Ярковіч, не было выпадку, каб да кагосьці трэба было прымяняць меры адміністрацыйнага ўздзеяння.
Леанід Уладзіміравіч лічыць, што добраўпарадкаваннем трэба займацца пастаянна і планамерна, у гэтай справе не павінна быць пасіўных і абыякавых людзей — і тады нашы населеныя пункты будуць прыгожымі і дагледжанымі.
Неабыякавы дэпутат і да лёсаў дзяцей з няўдачных, няпоўных і мнага-дзетных сем’яў, пажылых і адзінокіх грамадзян, беспрацоўных, а таксама людзей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Калі бачыць, што чалавеку можна дапамагчы на мясцовым узроўні, прымае непасрэдны ўдзел у прыняцці канкрэтных рашэнняў, кантралюе ход іх выканання.
Зразумела, што для таго, каб актыўна займацца грамадскай дзейнасцю, патрэбны час, уласнае жаданне, пад-трымка з боку мясцовай улады, разуменне ў сям’і. Усё гэта ў Леаніда Ула-дзіміравіча ёсць.
Трэба адзначыць, што разам з жонкай Ларысай Фёдараўнай яму ўдаецца ўтрымліваць і дом, і прылягаючую да яго тэрыторыю ў належным стане. Да таго ж, Леанід Уладзіміравіч — добры сусед, надзейны таварыш, выдатны сем’янін.
Аўтар гэтых радкоў даўно знаёмы з Ярковічамі, і па тым, як аб іх адгукаюцца калегі, знаёмыя, сябры, выбаршчыкі, са сваіх назіранняў, можна сказаць, што такія людзі — дастойны прыклад для іншых.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024