“Каб мяцеліца не замяла сляды…”

“Каб мяцеліца  не замяла сляды…”

Dyatlov

Напэўна, ніхто не стане аспрэчваць той факт, што кожная сям’я — моцная сваімі каранямі, прадстаўнікамі старэйшага пакалення і моладзі, дзяцей, якія разам праходзяць праз цяжкасці і жыццёвыя выпрабаванні, дзеляць радасць і нягоды, падтрымліваюць адзін другога. Менавіта ў сям’і ад пакалення да пакаленняў перадаюцца мудрасць і веды, павага і любоў да старэйшых, спасцігаюцца сакрэты зносін паміж людзьмі.
У нашай краіне пражывае шмат такіх сем’яў, з якіх многія бяруць прыклад і на якіх раўняюцца. Адна з іх — сям’я роду Дзятлавых-Марчанкаў з Барсукоў.
Выхадзец гэтай дружнай вялікай сям’і, кандыдат сельскагаспадарчых культур, дацэнт Віцебскай ордэна Знак Пашаны дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Міхаіл Дзятлаў выпусціў кнігу-гісторыю свайго роду “Каб мяцеліца не замяла сляды…”.
Сумесна з Міхаілам Кірылавічам значную, карпатлівую і працаёмкую работу на працягу некалькіх гадоў правялі аўтары Надзея Рабчанка і Галіна Мазіна. Дзякуючы архіўным дакументам, успамінам родных, фата-графіям, гэтыя людзі змаглі пабудаваць храналогію сваёй вялікай сям’і.

Твой род — это ты,
твоя жизнь, твоя Родина,
Линий сплетенье,
судьбы поворот.
Сколько б дорог
тобой не было пройдено,
Корни твои в той земле,
где твой род…
Гэтыя радкі з верша Вольгі Мась (Дзятлавай), які яна напісала, прачытаўшы рукапіс будучай кнігі, ён разам з яе водгукамі пасля былі надрукаваны ў выданні. Яна лічыць, што кніга вельмі патрэбна не толькі цяперашнім прадаўжальнікам і будучым пакаленням роду Дзятлавых, але і іншым сем’ям Кіраўшчыны для пераймання. У ёй яскрава апісана, наколькі моцна і далёка разраслося сямейнае дрэва, дзе зараз жывуць родныя людзі, як склаўся іх лёс.
У Барсукоўскім сельскім Доме культуры адбылася прэзентацыя кнігі, на якую цэлымі сем’ямі сабраліся прадстаўнікі дзевяці пакаленняў родзічаў: з Барсукоў, Добасны, Паўлавіч, Мышкавіч, Жыліч, Бабруйска, Магілёва, Віцебска, Мінска, Масквы і нават далёкай Амерыкі. Як кажуць, у зале не было дзе яблыку ўпасці: пажылыя людзі, моладзь, дзеці — значна больш, чым падчас першай сустрэчы два гады таму.
Аб гэтым паклапаціліся аўтары кнігі, адшукаўшыя родных ім людзей, многія з якіх дагэтуль не былі ў цеснай сувязі паміж сабой. Усе адчувалі радасць, шчасліва свяціліся іх вочы, на якіх час ад часу паказваліся слёзы, калі яны знаёміліся адзін з адным, прадстаўлялі сваіх родных і блізкіх. Размовам не было канца, кожны імкнуўся расказаць аб сабе, дзецях, унуках, праўнуках. З рук у рукі перадаваліся пажаўцелыя фотакарткі, прысутныя з замілаваннем іх разглядалі, быццам наяве сустрэліся з тымі, хто на іх адлюстраваны.
Усе дружна прайшлі да Кургана Славы і па традыцыі ўсклалі вянок і кветкі да магілы загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны землякоў, мінутай маўчання ўшанавалі памяць тых, каго няма сярод жывых.
Затым усе вярнуліся ва ўстанову культуры: усю кампанію гасцінна прыняла яе загадчык Ніна Гушчына, якая паклапацілася аб тым, каб падчас мерапрыемства ўсім было хораша і ўтульна.
…На экране кадр за кадрам мяняліся фотаздымкі прадстаўнікоў роду Дзятлавых: ад далёкай мінуўшчыны да сённяшніх дзён. Пачынальнікі роду нарадзіліся ў другой палове ХІХ стагоддзя: Піліп Рыгоравіч — ураджэнец Паўлавіч, а Надзея Міхайлаўна — з в.Слабада Бабруйскага раёна. Пасля таго, як маладыя пажаніліся, яны пераехалі ў в.Барсукі, працавалі ў сельскай гаспадарцы.
Пакрысе сям’я пачала разрастацца: адзін за адным нарадзіліся 5 сыноў — Кірыла, Аляксей, Міфодзій, Іван і Лаўрын, а таксама дачка Яфіма.
У родзе Дзятлавых-Марчанкаў ёсць пісьменнікі, паэты, мастакі, урачы, настаўнікі, бухгалтары, эканамісты, юрысты, банкаўскія работнікі, прадаўцы, вайскоўцы, прадпрымальнікі.
Самай старэйшай з роду Дзятлавых Кацярыне Лявонцьеўне Дземідовіч зараз 82 гады. Доўгі час яна загадвала дзіцячым садком №4 у г.Кіраўску, а перад выхадам на заслужаны адпачынак працавала ў калгасе “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
Калі вядучая мерапрыемства Надзея Рабчанка запра-сіла да мікрафона Кацярыну Лявонцьеўну — усе прысутныя апладзіравалі ёй стоячы.
Жанчына адзначыла, што ніводнае дрэва не можа вырасці прыгожым і моцным, не абапіраючыся на свае вялізныя карані. Так і чалавек не можа стаць дастойным грамадзянінам сваёй Айчыны, не ведаючы радаслоўнай сваёй сям’і. І за тое, што выдадзена гэтая выдатная кніга, Кацярына Лявонцьеўна шчыра дзякавала ўсім, хто меў дачыненне да такой важнай справы. Яна пажадала сваім родным моцнага здароўя, любіць жыццё, добрасумленна працаваць, клапаціцца аб старэйшых і з гонарам працягваць вялікі род Дзятлавых-Марчанкаў.
На сённяшні дзень самая малодшая прадстаўніца роду — гадавалая Крысціна Дзятлава, якая разам з татам Кірылам і мамай Марыяй жывуць у Бабруйску. А наогул, у сем’ях роду падрастае шмат хлопчыкаў і дзяўчынак: звонкія галасы многіх з іх чуліся на працягу сустрэчы. Менавіта дзецям, у першую чаргу, адрасавана кніга, бо ім наказана захаваць старонкі мінулага, каб мяцеліца не замяла сляды памяці.
З гонарам прысутныя адзначалі, што на працягу многіх гадоў (з 18.02.2002 г.) узначальвае мясцовую гаспадарку выхадзец іх вялікай сям’і Іван Рыняк — граматны, прыстойны, прынцыповы, мэтанакіраваны кіраўнік, выдатны сем’янін, шчырай душы чалавек. Іван Уладзіміравіч быў удастоены спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года — 2006”. У красавіку бягучага года ён узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.
Вельмі радаваліся прысутныя за Андрэя Панфілава, які паведаміў, што пасля мінулай сустрэчы ў яго жыцці адбыліся прыемныя змены: ён ажаніўся. “Уражанні ад сённяшняга мерапрыемства — самыя пазітыўныя, — падкрэсліў Андрэй.— Мы з братам Дзмітрыем нават і не падазравалі аб такой шматлікай радні. Вельмі зацікавіла гісторыя вялікай сям’і, якую мы будзем помніць і расказваць аб ёй сваім дзецям і ўнукам. Нізкі паклон і словы ўдзячнасці старэйшым прадстаўнікам роду Дзятлавых за наладжаную сустрэчу”.
Са слязамі на вачах слухалі прысутныя тэкст тэлеграмы ад Галіны Мазінай (Дзятлавай) з Ізраіля, які зачытала Надзея Рабчанка: “Добры дзень, мае родненькія! Вельмі шкада, што я не з вамі ў такі радасны дзень — спадзяюся, што сабралася ўся радня. Помніце: кожны з вас для мяне вельмі дарагі, маё сэрца разрываецца ад болю, і ў той жа час я шчаслівая — на роднай беларускай зямлі жывуць людзі, блізкія мне па крыві. Дзякуй лёсу, што вы ў мяне ёсць. Добрага ўсім здароўя!”
Галіна Мікалаеўна — мастак, працуе выкладчыкам жывапісу. Піша вершы, п’есы, афармляе тэатральныя пастаноўкі. Наша зямлячка актыўна выстаўляе свае карціны на міжнародных выставах. Яна ж прапанавала сваю дапамогу пры афармленні кнігі: намалявала герб роду Дзятлавых, прыгожа і таленавіта аформіла вокладку выдання, займалася карэктыроўкай загалоўка і графічных заставак.
На працягу сустрэчы ў зале ачага культуры гучалі песні, вершы ў выкананні прадстаў-нікоў вялікага роду. Ад душы апладзіравалі прысутныя Ксеніі Мась, Антону і Анастасіі Дзятлавым. Вельмі здзівіў усіх Аляксандр Пазняк, які прадэманстраваў элементы баявога мастацтва — юнак пераканаў родных, што падрастае на-дзейны абаронца Айчыны.
Парадаваліся Дзятлавы-Марчанкі за Захара Горгера — унука М.К.Дзятлава. Хлопчык вучыцца ў чацвёртым класе, цікавіцца лекавымі раслінамі. За ўдзел у канферэнцыі “Мае першыя крокі ў навуку” ён быў узнагароджаны дыпломам пераможцы. Захар многа часу праводзіць побач з дзядулям, з захапленнем праглядаў фотакарткі для будучай кнігі. Гэта падштурхнула яго скласці верш аб вялікай дружнай сям’і, які ён згадзіўся прачытаць.
З задавальненнем прысутныя слухалі Міхаіла Дзятлава, які, не шкадуючы ўласнага часу, па крупінках збіраў матэрыял для выдання цудоўнай кнігі “Каб мяцеліца не замяла сляды…” Ён быў вельмі рады сустрэчы таму, што дзякуючы напісанню гісторыі роду змог пазнаёміцца з многімі роднымі, з якімі дагэтуль не меў цеснай сувязі.
Дарэчы, праз два тыдні ў Міхаіла Кірылавіча і Ніны Паўлаўны — залатое вяселле. У Дзятлавых выдатная сям’я: дочкі Алена і Ала (абедзве закончылі Віцебскі медыцынскі інстытут), унукі Марта, Захар і Данііл. Яны, а таксама вялікі род Дзятлавых-Марчанкаў абавязкова павіншуюць віноўнікаў урачыстасці з чарговым юбілеем сумеснага жыцця.
… Сустрэча вялікай дружнай сям’і праходзіла ў цёплай сяброўскай атмасферы, кожны атрымаў запал бадзёрасці і добрага настрою. Цёплы суботні дзень у сэрцах прысутных на сустрэчы пакінуў незабыўны след, яскравыя ўражанні. Тых некалькі гадзін, якія яны правялі разам у СДК, аказалася мала — родныя людзі яшчэ пэўны час былі на вуліцы: ніяк не маглі расстацца. Усе аднадушна згадзіліся: трэба, каб дзеці ведалі свае карані, сваякоў. А для гэтага вырашылі збірацца ў дзесятую суботу пасля Вялікдня: раней у Барсуках спраўлялі народнае свята — Дзесятуха (у дзесятую пятніцу пасля Радуніцы), а першая іх сустрэча ў 2012 г. выпадкова адбылася на другі дзень пасля Дзесятухі.
Хацелася б, каб падобныя сустрэчы адбываліся і ў іншых сем’ях, каб не сціралася з памяці родных людзей гісторыя ўтварэння іх вялікай сям’і, каб шанаваліся сямейныя карані і традыцыі.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота аўтара.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024