Магілёўшчына адзначыць “Дажынкі”

Магілёўшчына  адзначыць “Дажынкі”

sdozginok22

Заўтра ў г.п.Круглае пройдзе абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015” — свята заканчэння жніва, якое заўсёды звязана з пачуццём гонару за любімую краіну, родны край.  На свята збяруцца дэлегацыі з усіх рэгіёнаў Магілёўшчыны, ганаровыя госці. 

Прыдруцкі край сустрэне ўдзельнікаў мерапрыемства гасцінна, ветліва і прыгожа — для гэтага пастараліся ўсе жыхары раёна: паўсюдна навялі чысціню і парадак, прывялі ў належны стан сацыяльна-культурныя і вытворчыя аб’екты, жыллё, дарогі.
Да свята падрыхтавана насычаная і цікавая праграма (апублікавана на 8-й стар. гэтага нумара газеты).
Сёлета працаўнікі аграрнага сектара вобласці прыклалі ўсе намаганні, каб на галоўным свяце хлебаробаў ім было чым ганарыцца. Ва ўрачыстай атмасферы будуць ушанаваны лепшыя з лепшых за стараннасць, працавітасць, любоў да роднай зямлі.
У састаў дэлегацыі Кіраўшчыны ўвайшлі кіраўніцтва раёна і сельскагаспадарчых арганізацый, ветэраны працы, лідары жніва-2015 і пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур мінулых гадоў.
Напярэдадні абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015” супрацоўнікі рэдакцыі мелі размову з некаторымі ўдзельнікамі дэлегацыі нашага раёна і папрасілі іх падзяліцца сваімі эмоцыямі .

Мікалай БЕЛАКУРСКІ, старшы камбайнер СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, пераможца раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін за 2015 год сярод старшых камбайнераў і камбайнераў экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў:
— Прыемна ўсведамляць, што нялёгкая хлебаробская праца ў нашай краіне заўсёды была і застаецца адной з самых паважаных і шануемых. Пацвярджэнне таму — правядзенне штогадовага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі”. Працоўныя дасягненні хлебаробаў Кіраўшчыны не аднойчы высока ацэньваліся на рэспубліканскім і абласным узроўнях.
Асабіста мне, у свой час, пашчасціла быць у ліку пераможцаў рэспубліканскіх “Дажынак”. У скарбонцы маіх працоўных дасягненняў — медаль “За працоўныя заслугі”.
Сёлетняе жніво было 16-м у жыцці, але для мяне, здаецца, усе яны розныя, не падобныя адно на другое. Калі ўбіраеш хлеб, не думаеш пра нейкія ўзнагароды, але, шчыра кажучы, калі твая добрасумленная праца ацэньваецца па заслугах — гэта вельмі прыемна.
Раней, калі ўдзельнічаў у рэспубліканскіх “Дажынках”, у абласных, якія ў мінулым годзе выпаў гонар прымаць нашаму раёну, не перастаю здзіўляцца маштабнасці і прыгажосці арганізоўваемых святочных мерапрыемстваў.
Правядзенне такіх святаў дае не толькі магчымасць хлебаробам, як гаворыцца, перавесці дух, яно дазваляе беларусам прадэманстраваць багацце роднай зямлі, таленты і майстэрства яе сыноў і дачок. Мяркую, што працавіты беларускі народ сапраўды заслугоўвае пасля нялёгкай працы таго, каб павесяліцца ўволю, яшчэ раз падзякаваць зямлі-карміцельцы за ўраджай і аддаць даніну павагі героям жніва.
Не можа не радаваць той факт, што з кожным годам у страі хлебаробаў-герояў побач з вопытнымі працаўнікамі становіцца больш моладзі. Гэта значыць, што нам расце дастойная змена, што беларуская зямля і надалей будзе зіхацець золатам хлебных палеткаў.

Мікалай ПАД’ЯЛОЎСКІ, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводстве, ветэран працы:
— Прыемна, што мне, у ліку іншых удзельнікаў, прадастаўлена магчымасць пабываць на абласным свяце, адчуць сябе важнай часцінкай роднай краіны, вялікай і дружнай сям’і. На фестывалі-кірмашы будуць ушаноўвацца людзі, якія праявілі стараннасць і прафесіяналізм, убралі вырашчаны ўраджай на адным дыханні. Працаўнікі палёў не лічыліся з уласным часам, не шкадавалі сваіх сіл, каб не згубіўся ніводны колас, тым самым унеслі дастойны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу краіны.
Такія адказныя адносіны да ўборкі ўраджаю ў сяльчан былі заўсёды: і ў далёкім 1974 годзе, калі я пачынаў сваю працоўную дзейнасць у якасці брыгадзіра калгаса “Праўда”, і ў 1981 годзе — у першы год маёй работы на пасадзе першага намесніка начальніка райсельгасхарчу па раслінаводстве, і сёлета. Менавіта дзякуючы мабілізацыі ўсіх сіл і рэсурсаў, адданасці роднай зямлі, сялянскай мудрасці, працавітасці земляробаў раёна ўборачная кампанія праведзена арганізавана, без збояў. З кожнага гектара ў сярэднім намалочана па 32,7 ц. А ў тых сельгасарганізацыях, дзе земляробы прыклалі максімум стараннасці, памножаныя на веды і вопыт, зямля аддзячыла іх спаўна.
Нягледзячы на тое, што бягучы год для раслінаводчай галіны не такі выніковы, як таго хацелася, людзі не апусцілі рукі — іх працавітасць і любоў да зямлі ствараюць цуды: восеньская сяўба падыходзіць да свайго завяршэння, былі захаваны ўсе тэхналагічныя працэсы. Для атрымання важкіх намалотаў у наступным годзе ўжо сёння закладзены надзейны падмурак, а земляробы заслугоўваюць павагі і самых шчырых слоў удзячнасці.

Последние новости

В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024
Профилактика и безопасность

Движение по правилам – основа безопасности!

26 марта 2024
Прием граждан

Приём граждан

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024