На патоку — бульба

На патоку — бульба

kartofel1kartofel3kartofel2

На палях СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага ў гэтыя восеньскія дні — працоўнае напружанне: рыхтуюцца плошчы пад сяўбу азімых, працуюць сеялкі, ідзе ўборка цукровых буракоў, яблыкаў, цыбулі, морквы, кукурузы, уносяцца арганічныя угнаенні, вядзецца апрацоўка раслін ад пустазелля.
З кожным днём у гаспадарцы набірае тэмп уборка бульбы. Пасяўныя плошчы “другога хлеба” складаюць 390,7 га. Па стане на ўчарашні дзень гэтая культура была ўбрана на 253 га, сабрана 5588 т пры сярэдняй ураджайнасці 221 ц/га.
Бягучы год для бульбы аказаўся не надта ўрадлівым. Зразумела, сказалася засушлівае надвор’е. Напрыклад, у мінулым годзе раслінаводы “Рассвета” маглі пахваліцца ўра-джайнасцю клубняў больш за 300 ц/га. Але і сёлетнія “накопкі” рассветаўскай бульбы самыя высокія ў раёне.
Трэба адзначыць, што да вырошчвання гэтай культуры ў гаспадарцы заўсёды падыходзяць сур’ёзна: выкарыстоўваецца якаснае насенне, своечасова вядзеццая пасадка клубняў, апрацоўка і догляд пасеваў. Усё гэта дазваляе рассветаўцам з года ў год атрымліваць неблагія ўраджаі.
Вырошчваюць тут высокаўраджайныя гатункі, сярод якіх “скарб”, “брыз”, “лілея”, “рагнеда”, “ласунак” і інш. Асабліва парадаваў добрым ураджаем “рэд скарлет”, ён аказаўся самым устойлівым да капрызаў надвор’я, шкоднікаў і хвароб. На яго і сёлета ў гаспадарцы ўскладаюць пэўныя надзеі. Гатункі бульбы тут выбіраюць па смакавых якасцях з добрай лёжкасцю і розных тэрмінаў выспявання: ад ранніх да позніх.
Усё лета бульбяныя палеткі “Рассвета”, размешчаныя паабапал праязных дарог, радавалі вока роўнымі цёмна-зялёнымі радамі, лапушыстай і здаровай батвой. І хоць лета было спякотным, не забывалі тут і пра апрацоўкі супраць аднаго з самых небяспечных ворагаў бульбы — фітафторы.
У гаспадарцы ўвесь ўраджай  бульбы ўбіраюць  камбайнамі, ручная праца — учарашні дзень. Зараз на палетках шчыруюць 4 камбайны, два з якіх — айчыннай вытворчасці, два — замежнай. Наяўнасць магутнай уборачнай тэхнікі дазваляе штодзень выкопваць бульбу на плошчы больш за 11 га.
На адвозцы задзейнічаны 4 аўтамабілі. Увесь сабраны ўраджай адвозіцца ў бульбасховішча, дзе ідзе яго пераборка і сартыроўка. З адказнасцю падышлі ў гаспадарцы да падрыхтоўкі памяшканняў для захоўвання “другога хлеба”: праведзена дэзінфекцыя, падрыхтаваны кантэйнеры. Зараз ідзе закладка бульбы для далейшага захоўвання і забеспячэння пад поўную патрэбу насеннага матэрыялу. Астатні ўраджай пойдзе на рэалізацыю праз гандлёвыя кропкі сельгаскааператыва, а дробная і некандыцыйная бульба будзе выкарыстана на корм жывёле.
Усталяваўшаеся сухое надвор’е і добра падрыхтаваная тэхніка дазваляюць працаваць без прастояў. Бульбаўборачнымі камбайнамі кіруюць вопытныя і адказныя механізатары Іван Бяляўскі, Уладзімір Несцяровіч, Пётр Мухін, Юрый Бяляўскі. Некаторыя з іх займаюцца не толькі ўборкай “другога хлеба”, увесь працэс ад пасадкі да догляду — гэта іх справа.
Хутка дастаўляюць сабраны ўраджай да месца прызначэння вадзіцелі Віталь Бабіч, Аляксандр Пачачуеў, Яўген Бычкоў і інш.
Клапоціцца аб стварэнні належных умоў працы механізатараў кіраўніцтва сельгаскааператыва: прама на поле дастаўляюцца гарачыя абеды, усе забяспечаны спецвопраткай і сродкамі аховы. А вось дастойная аплата працы ў большасці сваёй залежыць ад саміх працаўнікоў: колькі зробіш — столькі і заробіш.
Забяспечваючы высокі тэмп правядзення ўборачных работ, рассветаўцы мяркуюць убраць “другі хлеб” да сярэдзіны кастрычніка.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024