Сустрэчы з выбаршчыкамі

З 11 верасня ў Беларусі праходзіць перыяд перадвыбарнай агітацыі кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. На мінулым тыдні прайшлі першыя выступленні па тэлебачанні, на гэтым тыдні пачынаюцца выступленні кандыдатаў па беларускім радыё (парадак выступленняў, згодна жараб’ёўкі, надрукаваны ў №72 “Кіраўца” за 15.09.2015 г.).
Кандыдаты ў Прэзідэнты і іх давераныя асобы праводзяць таксама сустрэчы з выбаршчыкамі. На мінулым тыдні ў нашым раёне правёў шэраг сустрэч у працоўных калектывах давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, генеральны дырэктар РУП “Магілёўэнерга” Канстанцін Пуціла: 18 верасня — у раёне электрасетак, раённай бальніцы, Жыліцкім сельгаскаледжы, на УКП “Жылкамгас”, 19 верасня — у СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, СВК “Чырвоны баец”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.