Таленавітыя дзеці — патэнцыял дзяржавы

Таленавітыя дзеці —  патэнцыял дзяржавы

pedagogi konferencia kirovskНапрыканцы жніўня ў раённым Доме культуры адбылася канферэнцыя педагагічных работнікаў. Для прадстаўнікоў галіны адукацыі — гэта ўжо традыцыя: перад надыходам новага навучальнага года сабрацца разам, абмеркаваць хвалюючае, падзяліцца думкамі, вызначыць накірункі далейшай работы.

Тэма сёлетняй   канферэнцыі — “Павышэнне эфектыўнасці і рэзультатыўнасці ўпраўлення якасцю адукацыі — аснова забеспячэння ўстойлівага дынамічнага развіцця сістэмы адукацыі”. Удзел у яе абмеркаванні прынялі старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч,   намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава, а таксама начальнік аддзела агульнай сярэдняй адукацыі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Іна Казлова.

Кіраўнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Бяляўская падвяла вынікі мінулага 2014/2015 навучальнага года. Шмат чаго было дасягнута, шмат яшчэ трэба зрабіць.

У цэлым у раёне назіраецца стабільная дынаміка якасці ведаў — 61%. Найбольш высокія паказчыкі ведаў — у вучняў гімназіі і Жыліцкай СШ.

pedagogi konferencia kirovskУзрос працэнт вучняў, якія займаюцца на 7 — 10 балаў. Асаблівыя поспехі — у рабят з Мышкавіцкай, Жыліцкай і Скрыпліцкай сярэдніх школ.

Таццяна Бяляўская падкрэсліла, што ў новым навучальным годзе акутальна пытанне выяўлення таленавітых і адораных дзяцей, развіцця іх здольна-сцей. Гэта важна не толькі для самога дзіцяці, але і для краіны ў цэлым. Таленавітыя дзеці — патэнцыял дзяржавы. Самарэалізацыі здольнасцей вучняў садзейнічае іх удзел у алім-піядным руху, доследных работах, інтэлектуальных гульнях і марафонах, творчых конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях, спартыўных спаборніцтвах.

Самай масавай і эфектыўнай формай рэалізацыі здольна-сцей з’яўляецца ўдзел у алім-піядным руху. Летась лепшыя вынікі паказалі калектывы гімназіі, Дабаснянскай СШ, СШ№1.

Плануецца актыўнае развіццё доследнай, факультатыўнай, пазашкольнай дзейнасці, забеспячэнне для гэтага ўстаноў адукацыі адпаведным навукова-метадычным суправаджэннем, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і кадравага саставу, укараненне новых метадаў і форм работы.

12 дыпломаў рэспублікан-скага ўзроўню юныя кіраўчане заваявалі за ўдзел у творчых конкурсах, 7 з іх — на рахунку выхаванцаў Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. На абласным ўзроўні заваявана 35 дыпломаў.

Высокія дасягненні і ў юных спартсменаў. 25,4% — 515 вучняў актыўна займаюцца спортам і фізічнай культурай, з’яўляюцца выхаванцамі ДЮСШ. У леташнім навучальным годзе тут падрыхтаваны 1 майстар спорту, 2 кандыдаты ў майстры спорту Рэспублікі Беларусь. У нацыянальныя зборныя каманды краіны па веласпорце, валейболе і футболе ўключана               17 юных кіраўчан. Трэнеры-выкладчыкі Сяргей Клімовіч і Сяргей Лазаковіч узначальваюць дзіцячыя зборныя каманды Магілёў-шчыны па вела-спорце і жаночым валейболе адпаведна.pedagogi konferencia kirovsk

Падводзячы вынікі мінулага навучальнага года, Таццяна Бяляўская ад-значыла: “Асноўныя мэты, на якія была накіравана дзейнасць педагогаў Кіраўшчыны — дасягнуты. Галоўным арыенцірам для галіны адукацыі за-стаецца мэтанакіраванасць у павышэнні якасці адукацыі. Ёсць выраз: “Чувство ответственности незнакомо унылой посредственности” — напярэдадні новага навучальнага года я ўпэўнена, што “унылой посредственности” ў галіне адукацыі Кіраўшчыны месца няма! У нас ёсць задачы і, галоўнае, магчымасці іх рэалізоўваць. Удачы, паважаныя калегі!”.

Былі заслуханы і абмеркаваны даклады на хвалюючыя педагагічную грамадскасць раёна тэмы. Загадчык дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Кіраўска Кацярына Рыжова прапанавала абмеркаваць пытанне арганізацыі адукацыйнага асяроддзя ў дашкольнай установе адукацыі.

pedagogi konferencia kirovskДырэктар СШ №1 Мікалай Казлоў расказаў, як у іх школе наладжаны працэс падрыхтоўкі вучняў да ўдзелу ў алімпіядным руху. На яго думку, галоўнае складаемае поспеху — настаўнік, які можа запаліць інтарэс дзіцяці да прадмету і павесці за сабой. Немалаважную ролю адыгрывае і бацькоўская пад-трымка.

Выкладчык гісторыі і геаграфіі гімназіі Валянціна Яскевіч паведаміла аб поспехах у навукова-доследным руху: “Аналіз тэм, якія вучні гімназіі выбіраюць для сваіх доследных работ, паказвае, што ў рабят даволі шырокае кола інтарэсаў, дзе асаблівае месца займаюць тэмы Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі роднага краю, сваёй сям’і і роду. Летась работа навучэнкі 9 класа Лізы Басацкай па гістарычным мінулым Качэрыч заняла першае месца ў абласным конкурсе доследных работ па гісторыі”.

Вопытам выхавання патрыятызму і грама-дзянскасці ў вучняў, арганізацыі ў школе “Рэспублікі цікавых спраў” падзялілася намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Паўлавіцкай СШ імя Р.А. Худалеева Раіса Шкадровіч.

Аб ролі дадатковай адукацыі ў арганізацыі вольнага часу рабят расказала дырэктар Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ларыса Гаўрылава.

pedagogi konferencia kirovskНамеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вераніка Касьміна акрэсліла накірункі ў рабоце па арганізацыі выхаваўчай і прафілактычнай дзейнасці.

Падвесці вынікі афіцыйнай часткі канферэнцыі было прапанавана старшыні райвыканкама Аляксандру Бутараву: “Выказваю паважаным педагогам сваю ўдзячнасць за плённую, эфектыўную працу, высокія дасягненні ў справе навучання і выхавання падраста-ючага пакалення. Жадаю далейшых поспехаў на ніве адукацыі. Упэўнены, што правільна абраная адукацыйная стратэгія, высокі прафесіяналізм, адказнасць, ініцыятыва дазволяць паспяхова рэалізаваць пастаўленыя задачы. У рэйтынгу Магілёўскай вобласці мы павінны стабільна займаць лідзіруючыя пазіцыі. Мудрасці і цярпення, веры і поспехаў вам у справах, здароўя і дабрабыту ў асабістым жыцці”.

Падчас цырымоніі ўзнагароджвання Аляксандр Бутураў уручыў Ганаровыя граматы райвыканкама дырэктару Баравіцкай СШ У.К.Сураўцу, настаўніку гісторыі і геаграфіі гімназіі В.В.Яскевіч, грашовую прэмію — настаўніку пачатковых класаў Мышкавіцкай СШ Г.П.Шашко.

Каштоўнымі падарункамі ад райвыканкама былі адзначаны дырэктар Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Л.П.Гаўрылава, загадчык гаспадаркі Паўлавіцкай СШ Н.Д.Ляскова, настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ№1 Л.М.Дрэмезава, намеснік дырэктара гімназіі А.М.Каранкевіч і педагог-арганізатар Баравіцкай СШ С.А.Сырамалот.

pedagogi konferencia kirovskГанаровыя граматы ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама атрымалі Т.І.Бягун (СШ№1), Я.А.Калікін (Дабаснянская СШ), В.Р.Каплунова (дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці), Н.Я.Траццякова (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама).

Сярод узнагароджаных разам з педагогамі была і сёлетняя выпуск-ніца СШ №1 Юлія Багданава, якая не адзін год займала лідзіруючыя пазіцыі на рэспубліканскай    алім-піядзе па працоўным навучанні. Дзяўчына была адзначана спецыяльным дыпломам Магілёўскага аблвыканкама за высокія дасягненні ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах.

Шэраг педагогаў быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама за высокае прафесійнае майстэрства і поспехі ў выхаванні і навучанні падрастаючага пакалення.

Сёлета на Кіраўшчыну прыбыло 17 маладых педагогаў.  Разам з малодшымі калегамі на сцэну выйшлі і ветэраны педагагічнай працы. Ад іх імя малодшую змену вітала В.А.Клыга: “Прыгадваю свае першыя ўрокі. Хвалявалася: ці хопіць матэрыялу запоўніць урок, ці правільна ён падабраны, ці змагу яго растлумачыць. Мабыць, і вы зараз так хвалюецеся. Каб вам дапамагчы, ветэраны-педагогі Кіраўшчыны распрацавалі зборнік метадычных матэрыялаў. У ім сабраны канспекты вопытных, таленавітых, творчых настаўнікаў, спадзяемся, што гэты зборнік дапаможа вам зрабіць першыя крокі ў прафесіі. Працуйце з душой, выпрацоўвайце свой асабісты педагагічны стыль і няхай кіраўская зямля стане для вас любімай і роднай, як яна стала ў свой час для мяне. У добры шлях!”.

pedagogi konferencia kirovskСярод шматлікіх прыемнасцей у гэты дзень была творчая праграма, у якой прынялі ўдзел цяперашнія вучні і выхаванцы, педработнікі, а таксама былыя выпускнікі ўстаноў адукацыі раёна: Аксана Бокая, Аляксандр Бабрыковіч, Настасся Каўрыжкіна, Крысціна Гарохава, Аліна Стэльмакова, Ганна Мурашка, выхаванцы студыі стылю і моды “Гламур”, творчага аб’яднання “Калейдаскоп” і многія іншыя.

Ужо сёння педагогі Кіраў-шчыны поўныя новых сіл, мэтаў і ідэй, зноў зайшлі ў свае класы, сустрэліся з дзіцячымі вачамі, у якіх — пошук адказаў на пытанні і прага цікавых адкрыццяў. Наперадзе — чарговы навучальны год, які разам з напружанай, адказнай работай, безумоўна, прынясе новыя дасягненні і поспехі.

Яўгенія БЯЛЬКО.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024