У Кіраўскім раёне на базе СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага адбыўся семінар-нарада па пытаннях жывёлагадоўчай галіны

У Кіраўскім раёне на базе СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага  адбыўся семінар-нарада па пытаннях жывёлагадоўчай галіны

seminar1

Аб шляхах павышэння эфектыўнасці работы жывёлагадоўчай галіны Магілёўскай вобласці і яе рэгіёнаў ішла сур’ёзная, канструктыўная размова на семінары-нарадзе, які адбыўся на мінулым тыдні на базе СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага з удзелам намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ігара Брыло, першага намесніка старшыні аблвыканкама Алега Чыкіды, старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава. 

На семінар-нараду былі запрошаны начальнікі райсельгасхарчаў, іх намеснікі па жывёлагадоўлі, галоўныя ветурачы, начальнікі філіялаў РУСП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” ўсіх раёнаў, прадстаўнікі абласных службаў, якія курыруюць пытанні работы жывёлагадоўчага комплексу, вучоныя, а таксама прадстаўнікі фірм па вытворчасці камбікармоў, ветпрэпаратаў, ажыццяўляючых тэхналагічнае забеспячэнне жывёлагадоўлі.
Кіраўскі раён быў выбраны для правядзення мерапрыемства невыпадкова: як адзначыў Ігар Брыло, у рэйтынгу раёнаў рэспублікі па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі (асноўны паказчык — удой малака на карову) ён займае 16 месца (сярод 118 раёнаў), гэта лепшы паказчык у Магілёўскай вобласці. У цэлым у жывёлагадоўчай галіне раёна і, у прыватнасці, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, дзе адбыўся семінар-нарада, высокія паказчыкі дасягаюцца ў першую чаргу дзякуючы належнай увазе да выканання тэхналагічных патрабаванняў на ўсім ланцугу вытворчасці прадукцыі.
Распачынаючы тэарэтычную частку, віцэ-губернатар Алег Чыкіда нагадаў, што па выніках работы галіны жывёлагадоўлі вобласці за 6 месяцаў гэтага года былі вы-значаны дадатковыя меры па павелічэнні вытворчасці  прадукцыі з тым, каб давесці выручку ад яе рэалізацыі да 135% да ўзроўню мінулага года і мець дадатковыя сродкі.
Але ёсць нямала заўваг па рабоце галіны на месцах, працягваў Алег Чы-кіда, гэта недапрацоўкі ў кіраванні, захаванні тэхналагічнага рэгламенту.
Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло прааналізаваў работу жывёлагадоўчай галіны рэспублікі і на яе фоне Магілёўскай вобласці за 8 месяцаў бягучага года. Вытворчасць малака павялічылі ўсе рэгіёны (109,1% да адпаведнага леташняга ўзроўню), па нашай вобласці — 106,9%, рэалізацыя — 108,5%. Магілёўшчына па вытворчасці і рэалізацыі малака — на ўзроўні рэспубліканскіх паказчыкаў, але па сярэднім надоі малака ад каровы заняла апошнюю пазіцыю: ён склаў 2915 кг (+85 кг да ўзроўню мінулага года) пры 3265 кг (+169 кг) па рэспубліцы. І ў верасні назіралася зніжэнне сярэднясутачнай прадуктыўнасці дойнага статка (на 14.09 -0,72 кг), гэта паказала, што навярстаць упушчанае цяжка. Наяўнасць такой сітуацыі і неабходнасць аператыўнага рэагавання на яе і выклікала, падкрэсліў намеснік міністра, патрэбу ў правядзенні семінара і вучобы кадраў. Ёсць упушчэнні ў кармленні жывёлы, не ўсюды захоўваецца тэхналагічны рэгламент.
Востра стаіць пытанне па якасці малака, падкрэсліў Ігар Брыло. Адной з прычын увядзення больш жорсткіх патрабаванняў да малочнай сыравіны з’яўляецца тое, што гэта — экспартаарыентаваная прадукцыя. Канкурэнцыя на рынку абавязвае павышаць планку якасці. Увядзенне больш строгага стандарту — гэта і клопат аб здароўі айчынных спажыўцоў.

Да 2017 года патрабаванні да пастаўляемага малака стануць яшчэ больш жорсткімі — норма па саматычных клетках для малака сорта “экстра” бу-дзе складаць 300 тысяч (зараз — 500). Тут неабходна высокая мера адказнасці спецыялістаў, кіраўнікоў за атрыманне якаснага малака.
Ішла размова аб недаатрыманні ў гаспадарках малака з-за высокага ўтрымання саматычных клетак. Было прааналізавана становішча спраў па аднаўленні і селекцыі дойнага статка.
Загадчык лабараторыі распрацоўкі інтэнсіўных тэхналогій вытворчасці малака і ялавічыны РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі” Андрэй Музыка ў сваёй прамове падкрэсліў, што дасягненне высокай эфектыўнасці малочнай жывёлагадоўлі павінна быць забяспечана якасна новымі тэхналогіямі вытворчасці.
Прадстаўнік ЗАТ “Экамол-Агра” Уладзімір Бухавецкі праінфармаваў прысутных аб выкарыстанні кармоў, распрацаваных на аснове інавацый ў вобласці вырошчвання сельскагаспадарчай жывёлы і сусветнага вопыту, па іншых пытаннях.
“Большое молоко дается нелегко” — слоган брашуры з рэкамендацыямі, якія былі раздадзены ўдзельнікам семінара, падкрэслівае важнасць сур’ёзнай, карпатлівай, мэтанакіраванай работы па вытворчасці гэтай запатрабаванай прадукцыі.
Далей размова працягвалася на МТК “Валосавічы”. Старшыня СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Багель паведаміў, што кіраўніцтва і галоўныя спецыялісты сельгасарганізацыі надаюць пастаянную ўвагу таму, як атрымаць вялікае малако і здаровую жывёлу. З кампаніяй “Экамол” па кармах працуюць даўно, эфектыўнасць работы праверана часам і пацверджана канкрэтнымі вынікамі. Гаворачы аб кадрах жывёлаводаў, Аляксандр Багель адзначыў, што ў гаспадарцы штат зааветспецыялістаў, даярак, даглядчыкаў укамплектаваны.
У ходзе агляду фермы тлумачэнні ўдзельнікам семінара даваў намеснік старшыні гаспадаркі па жывёлагадоўлі Аляксандр Сухадольскі. Дойны статак на комплексе на гэты дзень складаў 850 галоў. Тут існуюць тры малочна-таварныя чаргі з даільнымі заламі, адна з якіх — на рэканструкцыі: устанаўліваецца абсталяванне ААТ “Гомельагракамплект” з ізраільскай “начынкай”. У даільнай зале “Унібокс” маецца кармавая станцыя, якая забяспечвае дакорм жывёлы.
Аляксандр Сухадольскі прывёў паказчыкі па комплексе, падзяліўся тым, як на практыцы выконваюцца патрабаванні тэхналагічнага рэгламенту. Ён таксама падкрэсліў, што ў гаспадарцы дакладна пастаўлена работа па кантролі за якасцю малака ў сувязі з больш жорсткімі патрабаваннямі ДАСТу. Гэта не так проста даецца, але пры адказным стаўленні жывёлаводаў усё атрымліваецца належным чынам. Галоўны спецыяліст расказаў аб рабоце па лячэнні мастытаў, з саматыкай. На гэтым комплексе 63% малака рэалізуецца сортам “экстра”.
Падчас абмеркавання пытанняў Ігар Брыло звяртаў увагу прысутных на асобныя аспекты.
Тлумачэнні ў ходзе практычнай часткі давалі галоўны вет-урач раёна Мікалай Маслаў, намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка. Ён, у прыватнасці, паведаміў, што ўсе гаспадаркі раёна маюць малочныя лабараторыі, аснашчаныя неабходнымі прыборамі. Прыборы кантролю якасці малака закуплены для райветстанцыі. Такім чынам, наладжаны пастаянны кантроль якасці накіроўваемага на пера-працоўчыя прадпрыемствы малака. Намеснік міністра станоўча ацаніў такую пазіцыю.
Падводзячы вынікі практычнай часткі, Ігар Брыло адзначыў, што дакладнае захаванне тэхналагічнага рэгламенту, як на гэтым жывёлагадоўчым аб’екце, дае і адпаведныя вынікі.
Першы намеснік начальніка аблсельгасхарчу Міхаіл Юрчанка, звяртаючыся да ўдзельнікаў семінара-нарады, падкрэсліў, што агучаныя тэарэтычныя рэкамендацыі і ўбачанае на практыцы неабходна прымяняць у сваіх раёнах.
Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024