У Круглым адсвяткавалі абласныя «Дажынкі-2015»

У Круглым адсвяткавалі абласныя «Дажынкі-2015»

 

kolona2drozd2015

Велічна і натхнёна прайшло ў мінулую суботу ў г.п.Круглае галоўнае свята хлебаробаў Магілёўшчыны — абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”. Гарадскі пасёлак прыняў летась эстафету “Дажынак” ад нашага Кіраўскага раёна, якому ў 2014 годзе быў аказаны гонар першаму прымаць абласное свята аграрыяў у новым фармаце: запамінальнае, маляўнічае, яно адбылося ў аграгарадку Мышкавічы, на цэнтральнай сядзібе СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
Круглянцы таксама ад душы пастараліся, каб дастойна, на высокім узроўні прыняць гасцей.

Ва ўрачыстых мерапрыемствах прынялі ўдзел старшыня Магілёў-скага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, намеснікі прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы і Анатоль Калінін, памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўныя інспектары: па Магілёў-скай вобласці — Генадзь Лаўранкоў, па Брэсцкай вобласці — Дзмітрый Гобараў, намеснік Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Надзея Каткавец, старшыня абласнога Савета дэпутатаў, старшыня арганізацыйнага камітэта фестывалю-кірмашу Анатоль Ісачанка, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў кіравання, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, прафсаюзных камітэтаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, прадстаўнікі рэгіёнаў Магілёўшчыны, ветэраны, моладзь, госці з Расійскай Федэрацыі, кіраўнікі вобласці мінулых гадоў, якія ўнеслі вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна.
Урачыста прайшла цырымонія адкрыцця скульптурнай кампазіцыі “Дажынкі-2015”, выкананай у выглядзе падковы, як сімвалу шчасця і дабрабыту: яна размясцілася паміж раённым Домам культуры і гарадскім паркам. Дарэчы, удзельнікі свята атрымалі ў падарунак значкі з выявай кампазіцыі.
На плошчы каля Круглянскага райвыканкама адбылося ўрачыстае адкрыццё абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”. Ад імя ўсіх работнікаў аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны ганаровая група лідараў жніва здала рапарт старшыні аблвыканкама Уладзіміру Даманеўскаму аб завяршэнні ўборачнай кампаніі-2015. Прагучала запэўніванне, што хлебаробы вобласці прыкладуць усе намаганні, каб у 2016 годзе атрымаць важкі ўраджай збожжа, і зноў дакажуць адданасць сваёй зямлі, выбранай прафесіі і роднай Беларусі.
Губернатару быў уручаны дажынкавы сноп, а потым ад хлебаробаў Прыдняпроўскага краю — каравай ура-джаю 2015 года, у якім з’яднаны святло і цеплыня сонечных промняў, прыгажосць руплівай чалавечай працы.
Пасля адкрыцця свята распачалося святочнае шэсце “Магілёўскія дажынкі”. Калоны па ўпрыгожанай вуліцы гарадскога пасёлка рушылі да галоўнай сцэнічнай пляцоўкі, размешчанай на плошчы перад мясцовым РДК. Удзельнікаў маляўнічага шэсця шчыра віталі жыхары сталіцы абласных “Дажынак” і госці фестывалю-кірмашу.
Радасны, святочны настрой панаваў усюды, як жа інакш: гэтае свята — асаблівае, яно саткана з радасных клопатаў, нястомнай працы і трыумфу герояў хлебнай нівы.
Урачыста, прыгожа выглядала дэлегацыя Кіраўшчыны: кожнага яе прадстаўніка вылучалі яркія шарфы, выкананыя ў колерах флага раёна, флажкі. У саставе дэлегацыі былі кіраўніцтва раёна і сельгасарганізацый, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Круцько і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў парламента Алена Шамаль і Мікалай Калтуноў, лідары раённага спаборніцтва на жніве-2015, пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур — удзельнікі рэспубліканскіх “Дажынак” мінулых гадоў, ветэраны сельскагаспадарчай галіны: ганаровы грама-дзянін Кіраўскага раёна Аляксандр Серакоў, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Мікалай Пад’ялоўскі.
Гімнам хлебу і стваральнай працы прагучала на пачатку цырымоніі ўзнагароджвання перадавікоў аграпрамысловага комплексу ве-лічная песня “Хлеб — усяму галава!”, якую выканалі перможцы абласнога агляду-конкурсу аматарскіх вакальна-харавых калектываў у межах агульнарэспубліканскай акцыі “Харавое веча”. І яшчэ раз вядучыя адзначылі: “Дажынкі” — свята людзей, якія ствараюць гонар і славу нашай зямлі.
Пачэснае месца перад сцэнай заняў вялізны каравай Магілёўскай вобласці, а ў дадатак да яго былі вынесены караваі кожнага рэгіёна з таб-лічкамі, на якіх значыліся намалоты збожжа.
Усіх шчыра вітаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. Ён адзначыў, што ў гэтым годзе сіламі аргарыяў вобласці быў сабраны добры ўраджай збожжавых і зернебабовых. Нягледзячы на пагодныя ўмовы, доля рэгіёна ў агульным рэспубліканскім караваі склала больш 1 млн. 100 тыс. тон збожжа. Вобласцю забяспечана заданне па пастаўках хлеба ў кошт дзяржзаказу — тым самым хлебаробы Пры-дняпроўскага краю ўнеслі свой уклад у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны. Звыш 1 тыс. тон збожжа намалацілі амаль 340 экіпажаў, больш 380 вадзіцеляў перавезлі кожны звыш за 1 тыс. тон хлеба. Ёсць і сапраўдныя рэкардсмены, намалаціўшыя 2 тыс., 3 тыс. і больш тон збожжа.
Губернатар выказаў словы ўдзячнасці работнікам прамысловых прадпрыемстваў, спецыялістам аховы здароўя, гандлю, работнікам культуры і адукацыі, моладзі, якія аказвалі дапамогу ў важнай справе ўборкі ўра-джаю.
“Дасягнутыя рэзультаты — гэта толькі чарговы рубеж, — адзначыў Уладзімір Даманеўскі. — Аграпрамысловы комплекс Магілёўскай вобласці мае вялікі патэнцыял па павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і паляпшэнні яе якасці. І ў планах аграрыяў вобласці — дабіцца яшчэ больш высокіх паказчыкаў у рабоце. Упэўнены, падобная задача нам па сілах!
Сімвалічна, што гэтыя дажынкі праводзяцца ў Круглым, бо круг азначае адзінства, бясконцасць. Толькі ў адзінстве, талакой, як гаварылі нашы продкі, мы можам вырашаць самыя амбіцыёзныя задачы і не баяцца выклікаў, якія кідае нам час. І толькі ад нас з вамі залежыць дабрабыт нашай краіны і кожнай беларускай сям’і”.
Губернатар выказаў пажаданні міру і здароўя, дастатку і спакою ў сем’ях, дабрабыту нашаму агульнаму дому — Рэспубліцы Беларусь.
Ва ўрачыстай атмасферы прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2015 годзе ў розных намінацыях.
У ходзе святочнай праграмы была ўшанавана працоўная дынастыя Драздоў з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Мікалай Мікалаевіч, вопытны трактарыст- машыніст, удзельнік уборачных кампаній з 1986 года, удзельнік рэспубліканскіх “Дажынак” мінулых гадоў, яго сын Андрэй чатыры разы прымаў удзел ва ўборачных кампаніях у якасці памочніка камбайнера. Старшыня аблвыканкама падзякаваў ім за плённую, самаадданую працу, уручыў каштоўныя падарункі.
На сцэну быў запрошаны намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы: ад гасціннай магілёўскай зямлі яму былі ўручаны дажынкавы сноп і святочны каравай.
Міхаіл Русы ад-значыў, што “Дажынкі” — свята хлеба, дабрабыту, працоўнай доблесці, ён выказаў словы ўдзячнасці ўсім хлебаробам Прыдняпроўскага краю.
Віцэ-прэм’ер зрабіў акцэнт на значнасці праграм адраджэння і развіцця вёскі, ініцыіраваных Кіраўніком дзяржавы, вынікі іх рэалізацыі відавочныя: абноўленыя сёлы, аграгарадкі, высокі ўзровень сельгасвытворчасці. А сельскія працаўнікі — залаты фонд нашай краіны.
Эстафету святочных віншаванняў і ўшанавання аграрыяў працягвалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў, старшыня аргкамітэта фестывалю Анатоль Ісачанка, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Уладзімір Гаркун.
Ганаровую грамату Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК яго старшыня Мікалай Лабушаў уручыў старшаму камбайнеру СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Івану Салановічу за шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё АПК вобласці.
Асабліва лірычнай і ўзнёслай была наступная старонка свята: ушаноўваліся жонкі перадавікоў-хлебаробаў, якія сваімі клопатамі і ўвагай да мужоў са-дзейнічалі іх добрасумленнай працы. Шчырыя, цёплыя словы выказалі ў іх адрас памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў і начальнік галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Беларусі па Магілёўскай вобласці, старшыня абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Раіса Лычкоўская.
Генадзь Лаўранкоў таксама выказаў задавальненне, што сярод перадавікоў шмат моладзі.
Аграрыі Магілёўшчыны сваёй добрасумленнай, руплівай працай уносяць дастойны ўклад у тое, каб квітнела, радавалася, красавалася наша родная Беларусь! Для іх быў паказаны святочны канцэрт. А ўвогуле ў сталіцы “Дажынак” да позняга вечара гучалі музыка і песні, чуліся вясёлыя галасы.
Эстафета правядзення абласных “Дажынак” была перададзена Мсціслаўскаму раёну: яму сустракаць удзельнікаў і гасцей фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ў 2016 годзе.
З самай раніцы на вуліцах сталіцы “Дажынак”працавалі гандлёва-прамысловыя рады айчынных вытворцаў прадукцыі, тэматычныя пляцоўкі, разнастайныя экспазіцыі. Свае святочныя экспазіцыі разам са шматлікімі ўдзельнікамі прадэманстравалі і прадстаўнікі нашага раёна: работнікі РЦСАН, культуры і Жыліцкага сельгаскаледжа. Прымалі ўдзел у свяце і артысты мастацкай самадзейнасці раёна.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.
Больше фото — в группе https://vk.com/kirovetc

Последние новости

ЖКХ

Пользовался ЖКУ – оплати!

29 марта 2024
Общество

На вопросы даны компетентные ответы

29 марта 2024
Актуально

Веды – сіла: алімпіяда па вучэбных прадметах

29 марта 2024
Сельское хозяйство

Старт дала вясна!

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024