Темы

Адукацыя ў лiчбах і фактах

Адукацыя ў лiчбах і фактах

DSC_0312

У 2015/2016 навучальным годзе ў раёне функцыянуе 12 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (у сельскіх населеных пунктах — 10, у горадзе — 2), у 7 з іх навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на рускай мове, у 5 — на беларускай.
Ва ўстановах адукацыі навучаецца 2042 вучні (у сельскіх— 936, у горадзе — 1106).
Ва ўстановах адукацыі раёна працуюць 416 настаўнікаў, 97% з іх маюць вышэйшую адукацыю, 86% —вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі. Кагорту выкладчыкаў сёлета папоўнілі 17 маладых спецыялістаў.
Педагагічныя работнікі раёна прымаюць актыўны ўдзел у абласных і рэспубліканскіх конкурсах і алімпіядах. Так, Л.Г.Царанок (СШ №1), Г.М.Абросімава (Мышкавіцкая СШ), А.Р .Макаронак (Паўлавіцкая СШ імя Р.А.Худалеева) сталі пераможцамі рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу «Мне сняцца сны аб Беларусі». С.М.Садоўнікаў (гімназія горада) і В.І.Вароніч (Паўлавіцкая СШ імя Р.А.Худалеева) узнагароджаны дыпломамі заключнага этапу другога рэспубліканскага агляду-конкурсу “Урок (гадзіна) футболу».
З 2015/2016 навучальнага года ў мэтах далейшага развіцця сярэдняй адукацыі, фарміравання ў вучняў кампетэнцый, запатрабаваных у сучасным сацыяльным жыцці і эканоміцы, у 10-11 класах ўведзена профільнае навучанне.
На базе СШ №1 і Мышкавіцкай СШ адкрыты 2 класы, у якіх групы вучняў вывучаюць рускую і англійскую мовы на павышаным узроўні. У гімназіі горада ў 10 класе арганізавана мульціпрофільнае навучанне, пры якім на паглыбленым узроўні вывучаюцца руская і замежныя мовы, фізіка, матэматыка.
У нашай краіне захаваны сфарміраваныя раней падыходы да арганізацыі работы па выяўленні і падтрымцы таленавітых дзяцей і моладзі. З гэтай мэтай штогод праводзяцца раённыя, абласныя і рэспубліканскія алімпіяды па вучэбных прадметах; рэспубліканскі конкурс доследных работ (канферэнцыі) вучняў па вучэбных прадметах і інш.
Так, у 2015/2016 навучальным годзе на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне” вучаніца СШ №1 Юлія Багданава заваявала дыплом 2-й ступені.
Заслужаную ролю ў падрыхтоўцы канкурэнтаздольных кадраў, якія забяспечваюць эканамічнае развіццё краіны, займаюць ўстановы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
У нашым раёне падрыхтоўкай кваліфікаваных кадраў для сферы народнай гаспадаркі займаюцца ліцэй №15 (179 навучэнцаў) і Жыліцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы каледж (357 навучэнцаў).

Таксама чытайце:

Запатрабаваны настаўнік

Дастойны прыклад вучням

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость