Да паслуг насельніцтва

Да паслуг  насельніцтва

post

Працаваць паштальёнам на Скачкоўскае аддзяленне паштовай сувязі Анастасія Сакалоўская (на здымку) прыйшла ў 2007 годзе.Зараз яна абслугоўвае жыхароў в.Скачок і Новы Гарадок. Па прафесіі яна повар-кандытар, аднак так склалася, што давялося шукаць сябе ў новай прафесіі. Па словах маладой жанчыны, калі прыйшла сюды на працу, меркавала, што гэта зусім ненадоўга, а выйшла наадварот. Аднак аб гэтым яна зусім не шкадуе: ёй вельмі падабаецца працаваць з людзьмі, дапамагаць ім, даваць слушныя парады.
Добразычлівасць, абыходлівасць, уважлівасць — такімі якасцямі, на думку Анастасіі Сакалоўскай, павінен валодаць паштальён. У большасці сваёй сярод тых, каго яна абслугоўвае, людзі пажылога ўзросту, а таму нярэдка ім патрэбны не толькі карэспандэнцыя ці нейкія тавары, што дастаўляе паштальён, а і падтрымка, увага, уменне выслухаць і проста сказанае добрае слова.
Вядома, што праца паштальёна нялёгкая: кожны дзень і ў дождж, і ў снег, і ў спякоту на плячах цяжкая сумка і пешыя прагулкі па сваім участку абслугоўвання. Аднак, тая цеплыня душы і шчырыя словы ўдзячнасці, якія даводзіцца чуць ад сваіх кліентаў, з’яўляюцца лепшым стымулам для таго, каб кожную раніцу зноў і зноў з добрым настроем спяшацца да спажыўцоў паштовых паслуг.

Сусветны дзень пошты адзначаецца штогод 9 кастрычніка па рашэнні 14 кангрэса Сусветнага паштовага саюза ў дзень яго стварэння ў 1874 годзе. На сённяшні дзень Сусветны паштовы саюз налічвае ў сваім саставе 192 краіны. 

Паштовая сувязь па-ранейшаму застаецца найбольш запатрабаваным і эфектыўным спосабам зносін і сувязі паміж людзьмі. Гэтая служба дазваляе перапраўляць у любую кропку свету не проста інфармацыю, але і матэрыяльныя каштоўнасці, рэчы, і ў гэтым сэнсе пошта — незаменная.
Адначасова з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій і распаўсюджваннем шырокіх прастораў інтэрнэта з’явіліся новыя, высокатэхналагічныя спосабы аказання паштовых паслуг, у тым ліку і адсочвання шляху пісьма на працягу ўсяго ланцуга «ад-праўляльнік —  адрасат».
Сучасная пошта — складаны механізм з новымі інфармацыйнымі і камунікатыўнымі тэхналогіямі, з разгалінаванай сеткай аддзяленняў паштовай сувязі і разнастайнымі спосабамі работы з карыстальнікамі іх паслуг.
Раённы вузел паштовай сувязі прапануе сваім кліентам як спектр традыцыйных паштовых і іншых відаў паслуг, пералік якіх пастаянна пашыраецца, так і новых. Напрыклад, укаранёна сістэма адсочвання за праходжаннем паштовых адпраўленняў, прапануецца паслуга, калі адпраўшчыку на тэлефон прыходзіць “смс” аб дастаўцы пісьма ці пасылкі адрасату, аказваюцца паслугі трымальнікам банкаўскіх плацёжных картак, прымаюцца міжнародныя грашовыя пераводы. Наладжаны прыём паскоранай пошты – унутрырэспубліканскай і міжнароднай. Актыўнасць набірае такая паслуга адпраўленняў, як «1 клас»: спецыяльныя канверты з акантоўкай чырвонага колеру даюць прыярытэт на ўсіх этапах праходжання, скарачэнне тэрмінаў перасылкі і па даступным кошце.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024