Дастойны прыклад вучням

Дастойны прыклад вучням

litvinko1

Любіць свой край, значыць ведаць яго: чым ён жыў раней, як жыве зараз, а таксама імкнуцца да таго, каб ён квітнеў у будучым. Так лічыць дырэктар Барчыцкага НПК “ДС—СШ” Аркадзь
Пятровіч Літвінка.

Педагагічная сям’я

Амаль 20 гадоў ён самааддана працуе на ніве выхавання падрастаючага пакалення, даўшы за гэты час пуцёўку ў дарослае жыццё не адной сотні вучняў.

Звязаць свой лёс з педагагічнай дзейнасцю А.П.Літвінка вырашыў яшчэ ў дзяцінстве, а дастойным прыкладам для яго заўсёды была маці, якая працавала настаўніцай пачатковых класаў у тагачаснай СШ №2 імя К.П.Арлоўскага. Дарэчы, у сям’і Літвінкаў усе маюць педагагічную адукацыю: жонка Галіна Іванаўна, дачка і сын.

У 1979 годзе Аркадзь Пятровіч закончыў гістарычны факультэт МДУ імя А.А.Куляшова. Аднак да таго, як прышоў працаваць у сістэму адукацыі раёна, была работа у камсамольскіх, партыйных і органах унутраных спраў. Але ніколі яго не пакідала жаданне працаваць у школе.
Пачаткам яго педагагічнай дзейнасці стаў 1996 год — у якасці дырэктара Паўлавіцкай школы. Праз год А.П.Літвінка быўназначаны дырэктарам тагачаснай Барчыцкай школы, якая ў 2006 годзе стала навучальна-педагагічным комплексам.

«Гісторыю нельга змяніць»

А.П.Літвінка выкладае вучням гісторыю, якую лічыць навукай усіх навук.Любоў да свайго прадметавопытны педагог імкнецца перадаць і рабятам. Гісторыю нельга змяніць, а таму, упэўнены Аркадзь Пятровіч, важна мець прызнаць гістарычныя памылкі, пераасэнсаваць каштоўнасці і пры гэтым выглядаць дастойна.

На яго думку, сёння педагог павінен не толькі валодаць спецыяльнымі ведамі, найноўшымі сродкамі і методыкамі навучання і выкладання, але і ўмець правільна данесці да рабят тыя перамены,што адбываюцца ў свеце.Вельмі важна навучыць дзяцей і падлеткаў самастойна думаць, прымаць рашэнні і несці адказнасць за свае ўчынкі.

Па словах педагога, маладое пакаленне зараз больш развітое, і для таго, каб быць з ім на роўных, неабходна кожны дзень самаўдасканальвацца: не толькі вучыць, але і самому вучыцца. У цеснай сувязі працуе педкалектыў Барчыцкага НПК “ДС—СШ” і з бацькамі рабят, бо ўсе яны робяць агульную справу — імкнуцца выхаваць дастойных грамадзян нашай краіны.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем